Бітва На Сініх Водах

Бітва на Сініх Водах — бітва на рацэ Сінія Воды (цяпер Сінюха) ўвосень 1362 року (паводле Хронікі Быхаўца ў 1351), якая скончылася перамогай літоўскага войска пад кіраваньнем вялікага князя літоўскага Альгерда над войскамі трох татарскіх кіраўнікоў Падольскай зямлі — Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай ордамі.

Бітва на Сініх Водах
Мангола-татарскае нашэсьце
Дата: 1362
Месца: рака Сінюха, Падольле
Вынік: Перамога Вялікага Княства Літоўскага
Супернікі
Бітва На Сініх ВодахВялікае Княства ЛітоўскаеЗалатая Арда
Камандуючыя
вялікі князь АльгердКутлуг-Бэй
Хаджы-Бэй
Дымітар

Перадумовы

Гэта быў карны паход Альгерда на тых семярых ханаў падольскіх татараў — сваіх хаўрусьнікаў у канфлікце з Польшчай, — якія ў 1356 року прынялі бок польскага караля Казімера III.

Месца бітвы

Бітва адбылася паблізу фартэцыі Таргавіца(uk) (цяпер вёска ў Новаархангельскім раёне Кіраваградзкай вобласьці), на рацэ Сінюсе (Сінія Воды).

Хада бітвы

Літоўскі князь Альгерд ужыў новую тактыку для барацьбы з коньніцай татараў: выставіў ягоныя войскі не ў адну ці некалькі лініяў, як заўжды, а паўколам, калі кожны з палкоў прыкрываў той, што стаіць перад ім. У выніку выкарыстаньня такой тактыкі татары ня здолелі нанесьці адчувальныя страты войску Альгерда стралянінай з лукаў, а таксама зрабіць атачальны манэўр. Панесшы значныя страты ад стрэлаў з лукаў і арбалетаў палкоў пад камандаваньнем братоў Карыятовічаў(ru), татары былі змушаныя прыняць франтальны бой, у выніку якога коньніца літоўцаў узяла верх над татарскай, абарончае ўзбраеньне якое саступала дасьпехам літоўска-рускіх вершнікаў.

Наступствы

Па бітве Падольле, а ў стратэгічным выніку Кіеўшчына і Севершчына былі ўлучаныя ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Уладаньні ВКЛ пашырыліся далёка на поўдзень у напрамку Чорнага мора.

У Кіеве Альгерд паставіў свайго сына Ўладзімера. Падольле дасталося Альгердавым пляменьнікам і камандоўцам у бітве Аляксандру, Юрыю, Канстантыну, а таксама Фёдару, сыну Карыята[прыбраць шаблён].

Перамога літоўска-рускага войска на Сіняй Вадзе задоўга да Кулікоўскай бітвы 1380 року падарвала магутнасьць Залатой Арды і паклала пачатак вызваленьню ўсходнеславянскіх народаў ад мангола-татарскага нашэсьця.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Мікола Ермаловіч Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. — Гіст. дасл. — Мн.: Выд. цэнтр «Бацькаўшчына»: МП «Бесядзь», 1994. — С. 91. — ISBN 985-6026-01-6

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бітва На Сініх Водах ПерадумовыБітва На Сініх Водах Месца бітвыБітва На Сініх Водах Хада бітвыБітва На Сініх Водах НаступствыБітва На Сініх Водах Крыніцы і заўвагіБітва На Сініх Водах ЛітаратураБітва На Сініх Водах Вонкавыя спасылкіБітва На Сініх ВодахАльгердВялікі князь літоўскіПадольлеСінюха (прытока Паўднёвага Бугу)Сінія ВодыХроніка Быхаўца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фундацыя «Вікімэдыя»Паўднёва-Ўсходняя АзіяЗдароўеІнданэзіяГімн БеларусіНаваградакMPEG-1Галоўная старонкаДзед Талаш20231949Аблога Смаленску (1609—1611)HTMLПарнафільмДафамінСыкхізмРымДругая сусьветная вайнаСамасейМалая ЛетуваБелагор’еНэўтронная зоркаВілімонтАральны сэксЧэлесІксвідэаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМундКарлес ПудждэмонЭдвард ВайніловічЛетувізацыяMemento moriБарысаўБеларусізацыяПошукавая аптымізацыя533Напалеон III БанапартАлесь БадакЧачэніяГінцейкаЛіпеньЧатырохгадовы Сойм8 красавікаВялікае Княства ЛітоўскаеСтрасбургРасеяПаўлюк ТрусВісімонтВікіX (сацыяльная сетка)Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч1xbetАрцём АрашонакСунізмТэхналёгіяФранцыяДудзічы (Каленкавіцкі раён)Грамадзкі набытакЛічэбнікПрафэсарСьпіс кірылічных літарБеларускі арабскі альфабэтКунілінгусМарыя АнтуанэтаГорадСэрбская Вікіпэдыя🡆 More