Павукі

Павукі (Araneae, Aranei) — атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.

Павукі
Павукі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araneae Clerck, 1757

Даччыныя таксоны
Павукі
Сістэматыка
на Віківідах
Павукі
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82732
NCBI  6893
EOL  166
FW  57473

Апісанне

Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10−3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.

Распаўсюджанне

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, кругапрадаў (Araneidae), павукоў-бакаходаў (Thomisidae), павукоў-скакуноў (Salticidae), павукоў-цянётнікаў (Theridiidae), трубкавых (Dysderidae) і інш.

Таксанамія

Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членістабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды (Mygalomorphae), і вышэйшыя аранеаморфныя, або двухлёгачныя (Araneomorphae).

Спосаб жыцця

Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.

Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Tags:

Павукі АпісаннеПавукі РаспаўсюджаннеПавукі ТаксанаміяПавукі Спосаб жыццяПавукі Гл. таксамаПавукі ЗноскіПавукі ЛітаратураПавукіПавукападобныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НавагрудакХод каралевы (міні-серыял)ДаброПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)ДзядыІнтэрстэларРак прадсталёвай залозыРадавод18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкColin’sЗлучаныя Штаты АмерыкіНясвіжскі палацава-паркавы комплексАлесь ДударБеларусізацыяМазырТлумачальны слоўнік беларускай мовыУладзімір Уладзіміравіч СаулічБеларускія татарыПаўлінкаКузьма ЧорныТрагедыя ў НалібокахТарашкевіцаAP$ENTЗлучнікЭсэМузеі ПознаніФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаФілалагічны факультэт БДУВіцебская дыяцэзіяЧарнобыльІнтэрнэтЭліптычная крываяПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)АдраджэннеКанадаТалеркаТэрмінЖурналістыкаСям’яНазоўны склонСідрМайк ПенсСмаргоньАляксандр БаршчэўскіАсвальда МарцінесПольшчаАдольф ГітлерЧэмпіянат свету па футболе 1930ГомельСтоле СандбекЛітаратурная моваХаўленд (востраў)100 найвялікшых беларускіх песеньДзяржаваПавел Андрэевіч МіськоЭдзі АгняцветЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЛеанард Габрыэль ПацейПраспект Машэрава (Мінск)МаскатАвантуры Пранціша ВырвічаПарнафільмУННВПавел УсаўУладзімір Віктаравіч СамсонаўЮрка ГолубПесахПары-Ла-Дэфанс АрэнаМарына Яўгенаўна АнікееваП’ер-Сімон ЛапласМаксім ЛужанінМлекакормячыяОрдэн ПагоніВыклічнік🡆 More