Шампань — Ардэны: былы рэгіён у Францыі

Шампань — Ардэны (фр.: Champagne-Ardenne) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі.

Галоўны горад Шалон-ан-Шампань. Насельніцтва 1,342 млн чалавек (18-е месца сярод рэгіёнаў).

Шампань-Ардэны
фр.: Champagne-Ardenne
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Шалон-ан-Шампань
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1960
Дата скасавання 1 студзеня 2016
Насельніцтва (2004) 1,342 млн
Шчыльнасць 938 чал./км²
Плошча 25 606 км²
Шампань-Ардэны на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 FR-G
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 25 606 км2. Рэгіён уключае дэпартаменты Аб, Ардэны, Марна Верхняя і Марна. Буйнейшы горад — Рэймс.

Большая частка тэрыторыі — хвалістая раўніна. На паўночным усходзе — адгор'і Ардэнаў, на захадзе — куэста Іль-дэ-Франс. Галоўная рака Сена з прытокам Марна злучаны каналамі з рэкамі басейна Рэйна і Соны.

Гаспадарка індустрыяльна-аграрнага тыпу. Развіваецца машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая, харчовая прамысловасць (у т.л. вытворчасць шампанскіх він). Вырошчваюць пераважна збожжавыя (пшаніца, ячмень, кукуруза) культуры. Вінаградарства вядзецца (на схілах куэсты Іль-дэ-Франс). Развітая жывёлагадоўля.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах тэрмін «Шампань» упершыню сустракаецца як назва графства, створанага ў 2-й пал. IX—X ст. пасля аб'яднання графстваў Труа і Мо. Буйнымі гарадамі Шампані былі Труа (адміністрацыйны цэнтр) і Рэймс (месца каранацыі французскіх каралёў). У правінцыі развіваліся авечкагадоўля, з XIV ст. — вінаробства (у канцы XVII ст. тут упершыню арганізавана вытворчассць пеністых він). Вялікую ролю ў заходнееўрапейскім гандлі XII—XIII ст. адыгрывалі кірмашы, якія перамяшчаліся з аднаго горада ў другі (Ланьі, Бар-сюр-Об, Правен, Труа) і дзейнічалі ў Шампані амаль круглы год. У 1284 (канчаткова ў 1361) Шампань далучана да каралеўскага дамена. У час Стагадовай вайны (1337—1453) — месца галоўных ваенных дзеянняў, што падарвала эканамічнае значэнне яе кірмашоў. У 1358 на частку тэрыторыі Шампані пашырылася сялянскае паўстанне Жакерыя. Пасля падзелу ў 1790 тэрыторыі Францыі на дэпартаменты правінцыя Шампань скасавана.

Літаратура

  • Шампань // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Спасылкі

Шампань — Ардэны: Геаграфія, Гісторыя, Літаратура  Champagne-Ardenne даведнік на сайце Wikivoyage

Tags:

Шампань — Ардэны ГеаграфіяШампань — Ардэны ГісторыяШампань — Ардэны ЛітаратураШампань — Ардэны СпасылкіШампань — АрдэныРэгіёны ФранцыіФранцузская моваФранцыяШалон-ан-Шампань

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Медаль Францыска СкарыныПаводка ў Казахстане (2024)Юраўскі карагодДзікае паляванне караля СтахаІлья Данілавіч ГурскіПраспект Незалежнасці (Мінск)Ніл ГілевічВярба размарыналістаяКапіталізмБагародзіца (гімн)Чарнобыльская катастрофаПіянеры-героіБісексуалНавагрудакМы, беларусыЛімінгтан (Антарыа)ГаннаІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЮрый КашыраУладзіслаў СыракомляЯўхім Фёдаравіч КарскіВіцебскМаксім ГарэцкіGoogleЗалаты КупідонКарпарацыя монстраў (мультфільм)Бу ВідэрбергУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ЎСымон БудныЛівонская вайнаІліядаПатрыятызмЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЭрэбуні (аэрапорт)Максім БагдановічОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаБеларусь у складзе Расійскай імперыіАркаПаскаЗнак бядыПрыродны газСімвалАндрэй ГорватЛіза МіскоўскіПарнаграфіяГражданская оборона2024Чарнобыльскі шляхМаркемМінскае капішчаКіеўGoogle searchМесны склонСемятычыДзве душыIva SativaДавальны склонМікола МятліцкіВера Аляксандраўна Палякова-МакейНовая зямля (паэма)Гарантала (правінцыя)Генадзь Пятровіч ПашкоўНясвіжскі палацава-паркавы комплексМіхась ПадгорныФранцыск СкарынаІгар Міхайлавіч ПракаповічУсебеларускі народны сходАльпійская баладаКаскадныя табліцы стыляўMP3ШэраньБарыс Ісакавіч НасоўскіСяргей БульбаAv.by🡆 More