Сцві́га (укр.: Ствига) — рака ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай волблдасці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.
Сцвіга | |
---|---|
укр. Ствига | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 178 км |
Басейн | 5 300 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі |
• Вышыня | 188 м |
• Каардынаты | HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост |
• Вышыня | 121 (121,3) м |
• Каардынаты | HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
Рэгіёны | Ровенская вобласць, Брэсцкая вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Ракытніўскі раён, Столінскі раён, Жыткавіцкі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва імаверна балцкага паходжання. Тым ці іншым чынам (коранем і пашыральнікам або толькі пашыральнікам) можа быць роднасна літоўскаму гідроніму Šedvygà, у якім вылучаецца корань šedṷ- і пашыральнік -g-. Той жа пашыральнік у гідронімах балцкага паходжання тыпу Няміга, Vedega.
Даўжыня 178 км, у т.л. у межах Беларусі 112 км. Плошча вадазбору 5,3 тыс. км², у т.л. у межах Беларусі 4,3 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі на вышыні 188[крыніца?] м над узроўнем мора, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі).
Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км.
Рэчышча свабодна меандруе, моцна звілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. У сярэднім цячэнні працякае праз возера Гуска.
Каля ракі населеныя пункты Кароцічы Рычоў, Старажоўцы, Сямурадцы, Азяраны і іншыя.
Справа: ручай Плаў, канал Бычок, Глушэц. Злева: рака Маства.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сцвіга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.