Сьцьвіга: рака ў Беларусі

Сьцьві́га — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра).

Цячэ ў Столінскім і Жыткавіцкім раёнах. Даўжыня 178 км (у межах Беларусі 112 км). Плошча вадазбору 5,3 тыс. км² (у межах Беларусі 4,3 тыс. км²). Выдатак вады ў вусьці 21,6 м³/с. Агульны спад ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Рака
Сьцьвіга
Сьцьвіга на Прыпяцкім Палесьсі
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Будкі-Снавідоцкай
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Берасьцейская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 178 км
Сярэднегадавы сьцёк 21,6 м³/с
Плошча басэйну 5,3 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласьці каля вёскі Будкі-Снавідоцкай на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагосту Жыткавіцкага раёну. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (Жытомірскім Палесьсем ва Ўкраіне і Прыпяцкім Палесьсем у Беларусі).

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэдняй плыні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км. Рэчышча вольна мэандруе, моцназьвілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясковыя выспы, якія затапляюцца ў разводзьдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжняй плыні 20—30 м.

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 357—358.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971

Tags:

Сьцьвіга Асноўныя прытокіСьцьвіга Агульныя зьвесткіСьцьвіга КрыніцыСьцьвіга ЛітаратураСьцьвігаБеларусьВыдатак вадыДняпроЖыткавіцкі раёнПрамілеПрыпяцьСтолінскі раёнУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МенскБеларуская моваРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Ігар БабкоўАляксандар МарозФрыдрых ШылерТроп (літаратуразнаўства)СкрыпкаМядзьведзевыяАлесь ПетрашкевічГомельДзьвінскСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаршы недармаедаўСьвятлана АлексіевічЛідаПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіISO 4217Юрась СьвіркаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Карлес ПудждэмонMac OSШвайцарыяСувязь (тэхніка)Сьпіс гарадоў Беларусі1891Лязьбійская парнаграфіяГорад1629Бабёр1992Вялікі выбухISO 3166-1Вольнае аўтарскае права26 красавікаАляксей БацюкоўРумынская моваМанулОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаЕва ВежнавецХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуСМЕРШМасква1951ТонгаСтамбулГеранім Друцкі-ЛюбецкіЖырандоляБайкаБісэксуальнасьцьЛіпкі (этнаграфічная група)ПародыяЭпоха АсьветніцтваФізыкаПарнафільмУНІАНБаранавічыГарэлкаФашызмДзіцяДзед ТалашСтаніслаў ЯроцкіРасейская моваРасея🡆 More