Сава Балотная

Балотная сава (Asio flammeus) — птушка атраду совападобных.

Сава балотная
Сава Балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asio flammeus Pontoppidan, 1763

Сава Балотная
Сістэматыка
на Віківідах
Сава Балотная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177935
NCBI  56267
EOL  915736
FW  161530

Апісанне

Сава сярэдніх памераў, даўжыня цела 37-39 см, маса 260-440 г, размах крылаў 86-100 см. Птушка з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Агульная афарбоўка буравата-вохрыстая, ніз цела святлейшы, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Вочы аранжава-жоўтыя.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Галарктыка (акрамя крайніх поўначы і поўдня) а таксама ізаляваныя папуляцыі па ўсёй Паўднёвай Амерыцы, Вялікія Антыльскія а-вы (Гаіці, Пуэрта-Рыка), Галапагосы і Паўднёвы в-аў з Сандвічавых а-воў, Фалкленды, Каралінскія і Гавайскія а-вы.

Сава Балотная 
Паштовая марка Беларусі

Месцы пражывання: поймавыя і сухадольныя лугі, нізінныя балоты, парослыя хмызняком або лісцевым драбналессем, часам купістыя, а таксама невялікія балотцы з курцінамі хмызняку і драбналесся сярод сеяных лугоў і палёў, асушаныя тарфянікі, якія зарастаюць, вялізныя ўвільготненыя высечкі.

Месца зімовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, у Заходняй і Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі, трапічнай Афрыцы, паўднёвай частцы Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, на Антылах (Куба).

Асаблівасці біялогіі

У корме пераважаюць мышападобныя грызуны: цёмная і вадзяная палёўкі, а таксама мышы; трапляюцца жабы, зрэдку птушкі.

Манагам. Гняздуецца адзінкавымі парамі.

Гняздуе ў нізінных вільготных месцах, звычайна па ўскраінах балот. Гняздом служыць паглыбленне ў глебе, выстланное часам мохам. Кладка — у красавіку — складаецца з 3-6 белых шарападобных яек.

Увосень у перыяд вандровак і міграцыі совы часам збіраюцца групамі па 5-10 птушак.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Сава Балотная  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Tags:

Сава Балотная АпісаннеСава Балотная ПашырэннеСава Балотная Асаблівасці біялогііСава Балотная ЛітаратураСава Балотная СпасылкіСава Балотная

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Напалеон ОрдаВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіМарыя Магдалена РадзівілДзьмухавецВярбаВайнаУладзімір Мікалаевіч КарватMacOSСяргей Аляксандравіч ПадсасонныВіктар Францавіч КучынскіГлебаАляксандр II (імператар расійскі)Тураўскае княстваПапараць-кветкаАпавяданнеХто смяецца апошнім (п’еса)НюшаГуканне вясныЛявон ВольскіРадыевугляроднае датаваннеБеларуская фанетыкаГісторыя БеларусіІрына Уладзіміраўна ДрыгаБеларусь у складзе Расійскай імперыіПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)iwde3Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньСправа журналістаў БелсатаОдноклассникиБеларуская ВікіпедыяЛацінская моваПрыродны газАлесь ПетрашкевічЧасціны мовыАфіцыйна-дзелавы стыльGoogle searchКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Дзяржаўная прэмія БССРАўстраліяМаксім Гарэцкі2020Міхась СтральцоўУладзімір Георгіевіч МулявінСент-Стывен (Нью-Брансуік)ОршаСхема БЧББрэсцкая вобласцьБеларуская энцыклапедыяСекс без пранікненняСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаСпіс газет БеларусіСтары замак (Гродна)1992Нацыянальна-вызваленчы рухТрагедыя ў НалібокахГерб БеларусіЮрка ГолубКірыл Трафімавіч МазураўКупалінка (песня)Onliner.byГерб АстраўцаАлесь КажадубДзве душыКіслародФранцыяЭўкарыётыЛюдміла РублеўскаяЭнцыклапедыяКолеры нацыіДом урада (Мінск)Іван НавуменкаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічЯндэкс🡆 More