Першы Беларускі Полк Беларускай Народнай Рэспублікі

Першы Беларускі полк Беларускай Народнай Рэспублікі — першая спроба стварэння беларускай вайсковай адзінкі БНР.

Створаная 11 лістапада 1918 года Народным сакратарыятам БНР у Менску. У тым жа месяцы ліквідаваная немцамі.

Першы Беларускі полк БНР
Гады існавання лістапад 1918 года
Краіна Беларуская Народная Рэспубліка Беларуская Народная Рэспубліка
Падпарадкаванне Народны сакратарыят БНР
Уваходзіць у Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі
Тып пяхота
Функцыя Абарона незалежнасці БНР
Дыслакацыя Менск, тэрыторыя БНР пад нямецкай акупацыяй
Удзел у у бітвах не ўдзельнічаў

Вайсковая гісторыя

9 лістапада 1918 года Народны сакратарыят БНР у Менску выдаў пастанову аб фармаванні войска БНР. 11 лістапада генералу К. Кандратовічу, палкоўніку К. Езавітаву было даручана стварэнне штабу 1-га Беларускага Палка войска БНР.

Начальнікам Штаба войска БНР у лістападзе 1918 года быў прызначаны падпалкоўнік Павел Вент.

Нямецкія акупанты забаранілі стварэнне палка, Езавітаў патрапіў у нямецкую турму. Штаб палка перайшоў на нелегальнае становішча.

Кастусь Езавітаў у пачатку 1920 года пісаў: «Во все время пребывания немцев на белорусской территории они вели политику заигрывания с большевиками и, не смотря на неоднократно возбуждаемые Радой Белорусской Народной Республики ходатайства, не разрешили белоруссам приступить к созданию своей армии. Когда же белорусское офицерство, пользуясь наличием в белорусских деревнях громадного количества, отобранного в свое время от большевиков и тщательно спрятанного от немцев оружия, приступило к формированию белорусских отрядов без разрешения немецких властей, инициаторы этих формирований во главе с полковником Езовитовым, были арестованы, посажены в тюрьму и только неожиданная вспышка немецкой революции спасла их от расстрела».

Далейшае стварэнне беларускіх вайсковых адзінак Народным сакратарыятам БНР было прызнана мэтазгодным толькі ў складзе войска Літоўскай Рэспублікі. У канцы 1918 года віцэ-міністрам Краёвай Абароны Літоўскай Рэспублікі (Міністэрства абароны) быў прызначаны генерал К. А. Кандратовіч.

Стварэнне войска БНР прыпінілася да лістапада 1919 года.

Строй

Наплечнікаў, пятліц і іншых знакаў рознасці беларускія афіцэры штаба палка ў гэты час не насілі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.

Tags:

Першы Беларускі Полк Беларускай Народнай Рэспублікі Вайсковая гісторыяПершы Беларускі Полк Беларускай Народнай Рэспублікі СтройПершы Беларускі Полк Беларускай Народнай Рэспублікі Гл. таксамаПершы Беларускі Полк Беларускай Народнай Рэспублікі ЛітаратураПершы Беларускі Полк Беларускай Народнай Рэспублікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РучнікРада Беларускай Народнай РэспублікіАўтамагістраль АмурАндрусь ГорватАўгуст Аляксандр Чартарыйскі2023ВейшнорыяБарташы (Шчучынскі раён)ЗлучнікБеларускі нацыянальны касцюмСамоАртур ВольскіКапыльКастэль-НуоваЭквадорМаксім БагдановічГарады-героіКрыптавалютаСпіс вуліц МінскаРэкі і каналы БеларусіСвяшчэнная Рымская імперыяУладзіслаў СыракомляГрупавы сексУварванне Расіі ва Украіну (2022)Міхаіл БачылаБеларускі саюз жанчынAv.byВесніцкЛітаратурныя жанрыВялесБеларускія татарыБярозка (часопіс)Фрэнсіс Скот ФіцджэральдБалічы (Шчучынскі раён)Рымская імперыяЛяхавіцкі стройКыргызстанФінляндыяЭмілія ПлятэрАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўІндыяПулкава (аэрапорт)3Iva SativaДыялекты беларускай мовыКлайпедаNirvanaБайнэтПрамысловасць БеларусіАляксей ДудараўДжон Рональд Руэл ТолкінПолацкНаша Ніва (1991)Пары-МатчАўстраліяСад знічак (тэлесерыял, 2018)ІзраільСлавенская моваБеларускі алфавітЛіс Мікіта (мультсерыял)Абу НувасМефедронКанада45Бароўка (Лепельскі раён)Фрыдрых ЭнгельсКапюшонАлёна Іванаўна ШкрумМарокаМаша і МядзведзьІранГарады БеларусіЗайменнікПятрусь Броўка🡆 More