Паўлінава Вока

Паўлінава вока (Inachis io) — дзённы матылёк сямейства Німфаліды (Nymphalidae).

Лацінскае бінамінальная назва паходзіць ад Īnachis — цара Інаха і яго дачкі Іа у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Паўлінава вока
Паўлінава Вока
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inachis io Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Aglais io;
  • Vanessa io;
  • Nymphalis io;
  • Papilio:
    • Papilio io Linnaeus, 1758;
    • P. ioides Ochsenheimer, 1807;
    • P. sardoa Staudinger, 1871;
    • P. exoculata Weymer, 1878;
    • P. dyophtalmica Garbini, 1883;
    • P. veronensis Garbini, 1883;
    • P. belisaria Oberthür, 1889;
    • P. fischeri Standfuss, 1892;
    • P. alorefacta Urech, 1897;
    • P. jocaste Urech, 1897;
    • P. narses Schultz, 1899;
    • P. pavo Stichel, 1902;
    • P. cyanosticta Raynor, 1903;
    • P. fulva Oudemans, 1905.
Паўлінава Вока
Сістэматыка
на Віківідах
Паўлінава Вока
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171585
EOL  163695

Агульная характарыстыка

Паўлінава Вока 
Ніжні бок крылаў
Паўлінава Вока 
Inachis io на Buddleja davidii

Даўжыня пярэдняга крыла — 27-31 мм. Размах крылаў да 62 мм. Самкі часцей за ўсё некалькі буйней самца. Асноўны фон крылаў чырвона-буры, чырвона-карычневы. На крылах размяшчаюцца 4 буйных «вочкі» з блакітнымі плямамі.

Ніжняя бок крылаў ахоўнай афарбоўкі — чорна-карычневага колеру, з радамі хвалістых больш светла афарбаваных звілістых ліній.

Арэал

Нетрапічная Еўразія і Японія. На поўначы да 60 градуса паўночнай шыраты. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы, акрамя раёнаў крайняй поўначы (не заходзіць у зону тундраў) і пустыннай зоны. Адсутнічае на востраве Крыт і ў Паўночнай Афрыцы.

Месцапражыванне

Паляны, лугі, лясныя ўзлескі, прасекі, берагі рэк і вадаёмаў, лесапалосы і лесапаркі, гарадскія паркі, балкі, яры, сады, пусткі, тэрыторыі населеных пунктаў. Падымаецца ў горы на вышыню 2000—2500 м над узроўнем мора.

Асаблівасці біялогіі

Развіваецца ў адным пакаленні ў стэпавай і лесастэпавай зонах; у Крыму і Перадкаўказзі — у двух. Матылькі выходзяць з лялячак ў пачатку чэрвеня. Імага часта сустракаюцца на кветках каманішніка лугавога (Succisa pratensis), чабору, скабіёзы жоўтай (Scabiosa ochroleuca), Cirsium hetcrophyllum, лопуха лямцавага (Arctium tomentosum) і розных садовых раслін. Часам трапляюцца ў драўняным соку або забрадзілай садавіне.

Лёт першага пакалення — з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Лёт другога пакалення — з жніўня да верасня, зімуе ў абароненых месцах. Самкі другога пакалення сустракаюцца да канца кастрычніка, зімуюць і зноў сустракаюцца ранняй вясною да пачатку чэрвеня. Зімуючыя асобіны могуць сустракацца зімой падчас адліг.

Размнажэнне

Паўлінава Вока 
Вусень

Яйка

Самка адкладвае да 100—300 яек, звычайна групамі, на ніжняга боку ліста крапівы.

Вусень

Стадыя вусеняў — з мая па жнівень. Гусеніцы інтэнсіўнага чорнага колеру з дробнымі белымі кропкамі і з паяском з жорсткіх галінастых шыпоў. На кармавых раслінах жывуць кодлы, часам да 300 асобнікаў, у агульным гняздзе з аплеценага шаўковай ніткай лісця. Пачынаючы з другога ўзросту, гусеніцы жывуць асобна. Гусеніцы першага пакалення — з мая па чэрвень, другога — з ліпеня па жнівень.

Кармавыя расліны вусеняў

Кармавыя расліны вусеняў — хмель звычайны (Humulus lupulus), маліны (Rubus idaeus), вярба (Salix), у тым ліку брэднік (Salix caprea), крапіва двухдомная (Urtica dioica), значна радзей — каноплі (Cannabis).

Кукалка

Стадыя кукалкі — каля 1-2 тыдняў. Кукалка вуглаватая, размяшчаецца галавой ўніз. Афарбоўка ад шэра-зялёнай да карычневай (залежыць ад колеру субстрата), з двума шэрагамі бліскучых шыпоў.

Ахова

Зноскі

Літаратура

  • Стриганова Б. Р., Захаров А. А.  Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые (латинский-русский-английский-немецкий-французский) / Под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 270. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8 (руск.)
  • Коршунов Ю. П.  Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 57. — ISBN 5-87317-115-7 (руск.)

Tags:

Паўлінава Вока Агульная характарыстыкаПаўлінава Вока АрэалПаўлінава Вока МесцапражываннеПаўлінава Вока Асаблівасці біялогііПаўлінава Вока РазмнажэннеПаўлінава Вока АховаПаўлінава Вока ЛітаратураПаўлінава ВокаІнах (міфалогія)МатыліНімфалідыСтаражытнагрэчаская міфалогія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чорны замак АльшанскіПарэчкіМаксім ГарэцкіБеларуская фанетыкаБітва пад Оршай (1514)Свяшчэнная Рымская імперыяАльгердГрунвальдская бітваЧабор звычайныГарэлкаМарыя ПшаздзецкаяМагілёўПавятовы соймікKnowledge Graph39Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКрыж Ефрасінні ПолацкайЖамойцьУкраінаВальціцыАзербайджанКарл X БурбонНджаменаБаявік (кінажанр)ПротазаалогіяЕгіпетОршаЯдвігін Ш.Віктар МарціновічНігілізмРыжскі мірны дагавор (1921)ГомельТворны склонРональд РосПагоня2001 год у гісторыі астраномііЛявон ВольскіБеларусьАнтычнасцьЭстэр ЛедэцкаяПортВечаБанк ДабрабытАнастасія Леанідаўна ХаванскаяДзікае паляванне караля СтахаБаравое (Глыбоцкі раён)ЛюблінМарыэль ГуашэльЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаБайнэтАлесь ДударГасдрубал БаркідНідэрландыТрасянкаІван Мележ1978ВільнюсАлаіза ПашкевічМесны склонМіхась ЧаротМікола ГусоўскіІранFedoraСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьБагданаўка (Лунінецкі раён)8Клаўдзія Герасімаўна ВасінаІван НавуменкаНародАнгкор-ВатДжэймс КукСпіс самых высокіх людзейЛюдміла Рублеўская🡆 More