Мікалай Васільевіч Неўраў

Мікала́й Васі́льевіч Не́ўраў (руск.: Николай Васильевич Неврев; 1830, Масква — 3  мая 1904, маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) — рускі гістарычны і жанравы жывапісец, адзін з яскравых і буйнейшых мастакоў пакалення прадстаўнікоў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, якія вызначылі развіццё і сацыяльную накіраванасць рускага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя.

Сёння творы М. В. Неўрава ўпрыгожваюць залы Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, ёсць яны ў музеях Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Іванава (Расія), Саратава.

Мікалай Васільевіч Неўраў
Николай Васильевичъ Невревъ
Аўтапартрэт (1858).
Аўтапартрэт (1858).
Дата нараджэння 1830[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (16) мая 1904
Месца смерці маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня,
Расійская імперыя
Месца пахавання
Паходжанне Купецтва
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр гістарычная, партрэтная, жанравы жывапіс
Вучоба МВЖСД
клас М. І. Скоці
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Торг»,
«Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца»,
«Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму».
Уплыў М. І. Скоці
Уплыў на М. П. Ульянаў
Узнагароды першая прэмія Маскоўскага Таварыства Аматараў Мастацтваў за карціну «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму».
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1830 годзе ў купецкай сям’і. Вучыўся ў вучылішчы Маскоўскага купецкага таварыства. Некаторы час займаўся перапіскай папер і чарцяжамі.

Першыя прафесійныя навыкі атрымаў ад свайго айчыма — настаўніка малявання Сцяпанава. Нейкі час вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы. У 18501855 гадах вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры, пасля заканчэння якога атрымаў званне свабоднага мастака. Жыў увесь час у Маскве.

У 1856 г. напісаў першую жанравую карціну «Хатняя сялянская сцэна», за якую атрымаў званне някласнага мастака па жывапісу бытавых сцэн, што і вызначыла далейшы лёс таленавітага майстра.

Мікалай Васільевіч Неўраў 
Партрэт М. С. Шчэпкіна

6 лістапада 1859 года быў удастоены звання класнага мастака за поспехі ў галіне партрэтнага жывапісу. Свае лепшыя жанравыя карціны ён стварыў у 1860-я гады. Буйной падзеяй у жыцці і творчасці мастака сталі партрэты — Невядомага, Бібікава і Мядзінцавых, якія былі выстаўлены ў Акадэміі мастацтваў і мелі вялікі поспех. Пасля 1863 г. былі напісаны партрэты М. С. Шчэпкіна, П. М., М. І. і І. З. Траццяковых.

Мікалай Васільевіч Неўраў 
«Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», 1866, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя.

У 1863 г. М. В. Неўраў — член мастацкай арцелі, якая стала асновай славутага Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. На тэму быту купецтва напісана карціна «Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», якая была прадстаўлена на конкурс Таварыства заахвочвання мастакоў, але «не дапушчана з-за сюжэту».

Мікалай Васільевіч Неўраў 
«Раман Галіцкі і папскія паслы», 1875, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Сацыяльную накіраванасць мелі карціны «З нядаўняга мінулага», «Торг» (1866), «Святар, які служыць над магілай паніхіду». У карцінах «Торг» (1866), «Выхаванка» (1867), «Купец-куціла» (1867), «Прасіцельніца» (1866), «Пахаванне селяніна» з усёй паўнатой разгарнуўся талент мастака. Для залаў Маскоўскага Рускага гістарычнага музея стварыў серыю гістарычных палоцен: «Раман Галіцкі і папскія паслы» (1875), «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму», «Іван IV і канюшы баярын Іван Пятровіч Фёдараў», «Князёўна П. Р. Юсупава перад пострыгам» (1866), «Патрыярх Нікан перад судом 1 снежня» (1888) і інш. У 1888 г. у бытавым жанры напісана карціна «Агледзіны» (1888), якая была прадстаўлена мастаком на 17-й Перасоўнай выстаўцы (1889). Гэта карціна была куплена з выстаўкі П. М. Траццяковым.

У гэты ж самы час Неўраў выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, дзе пазнаёміўся з мастаком В. К. Бялыніцкім-Бірулем.

Неўрава называлі геніяльным мастаком, і пра прызнанне ягонай творчасці сведчыць той факт, што ў 1898 годзе пасля смерці Траццякова яму прапанавалі заняць пасаду дырэктара галерэі, але 68-гадовы мастак адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і хваробы.

Жыццё ў Лыскаўшчыне

Апошнія 19 гадоў свайго жыцця пражыў на Кругляншчыне ў маёнтку Лыскаўшчына. Да мастака прыязджалі ў госці В. Сурыкаў, В. Паленаў, Р. Мясаедаў, У. Маякоўскі, І. Прошнікаў. На Кругляншчыне ім былі створаны работы «Эпізод з жыцця Пятра», «Чым былі моцныя шлюбныя вузы» і інш.

Апошнія гады цярпеў вялікія нястачы. На семдзесят чацвёртым годзе жыцця, 3 мая 1904 года, ад адчаю М. В. Неўраў застрэліўся ў сваім маёнтку Лыскаўшчына ў Магілёўскай губерні.

Памяць

У 1964 г. у Маскве выйшаў альбом з рэпрадукцыямі карцін М. В. Неўрава. У 1974 г. на магіле М. В. Неўрава быў пастаўлены помнік. Дом, дзе жыў мастак, захаваўся да нашых дзён. Зараз на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  • Nikolay Nevryov
  • Неврев Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Неврев Николай Васильевич / Гл. ред. А. М. Прохоров. — Большая советская энциклопедия (В 30 томах). Изд. 3-е. — М.: «Советская Энциклопедия», 1974. — Т. 17: «Моршин — Никиш». — С. 397. — 616 с. — 629 000 экз.
  • а б в г д е ё ж з і к л Неўраў Мікалай Васільевіч (1830—1904)(недаступная спасылка) (бел.)
  • Неврев, Николай Васильевич (руск.). Онлайн Энциклопедия «Кругосвет». Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 1 чэрвеня 2010.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мікалай Васільевіч Неўраў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мікалай Васільевіч Неўраў БіяграфіяМікалай Васільевіч Неўраў ПамяцьМікалай Васільевіч Неўраў ЛітаратураМікалай Васільевіч Неўраў СпасылкіМікалай Васільевіч Неўраў16 мая1904XIXІванава (Расія)БеларусьДзяржаўная Траццякоўская галерэяЖанравы жывапісКруглянскі раёнКіеўЛыскаўшчынаМагілёўская вобласцьМагілёўская губерняМаскваНацыянальны мастацкі музей БеларусіОршаРасійская імперыяРасіяРуская моваРыгаСанкт-ПецярбургСаратаўТаварыства перасоўных мастацкіх выставак

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Новы ізраільскі шэкельПавел УсаўБеларускі лацінскі алфавітСтольКруасанМаладосць (часопіс)Аляксандр БаршчэўскіДзеепрыслоўеНавум Якаўлевіч ГальпяровічМонктанскі ўніверсітэтМарская міляЧалавек пасярэдзінеАзартная гульняРак прадсталёвай залозыЧасціны мовыМіхась ТурыянскіПупПавукі-бакаходыПінскВіцебскУраган-МВаршаваГуканне вясныДавальны склонКіслародСтаражытнабеларуская літаратураКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)ЭкстазБеларусы ў Афганскай вайнеАкупацыя Ірака (2003—2011)Летнія Алімпійскія гульні 1920СуфлеРуская літаратураПаводка на Урале (2024)Зяма Раманавіч ПівавараўЮрка ГолубБуры мядзведзь361-я асобная база аховы і абслугоўванняГісторыя беларускай мовыТрусы (жывёлы)МарфемаАртур Аляксандравіч КлінаўМікола ТатурЧасопісЗарэчча (Пухавіцкі раён)Медаль Францыска СкарыныВостраў слёзАпуліяПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Microsoft WindowsШвагерВярбаДакладныя навукіРадаслаў АстроўскіУсход АФКСураж (Польшча)Віктар КазькоСлонімБеспілотны лятальны апаратПубліцыстыкаКіраваннеАгат — электрамеханічны заводМааізмЛюдзі на балоце (раман)ТэрмінАпурэМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)Алесь ПетрашкевічЛітаратурныя жанрыМэтаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмЮрась Свірка🡆 More