Май Вольфавіч Данцыг: мастак

Май Вольфавіч Да́нцыг (27 красавіка 1930, Мінск, БССР — 26 сакавіка 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973). Народны мастак Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2005).

Май Вольфавіч Данцыг
Фатаграфія
Май Данцыг, фота Яўгена Колчава, 2013
Дата нараджэння 27 красавіка 1930(1930-04-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2017(2017-03-26) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, кераміст
Месца працы
Жанр індустрыяльны пейзаж, партрэт, тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Заступнікі Віталь Цвірка
Уплыў Пётр Пакаржэўскі[d], Віктар Цыплакоў[d] і Міхаіл Курылка[d]
Уплыў на Ігар Бархаткоў, Анатоль Кузняцоў
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1958 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. З 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1980 года — прафесар. З 1962 года ўваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР.

З восені 1988 года да лета 2001 года старшыня Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка. У першай палове 1990-х гадоў займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Мінскага гета як старшыня грамадскай камісіі па стварэнні мемарыяльнага комплексу. У 1995 г. уваходзіў у рэдкалегію газеты «Авив хадаш» (Мінск). Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.

Творчасць

Май Вольфавіч Данцыг: Біяграфія, Творчасць, Літаратура 
«Мой горад старажытны, малады» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод работ: тэматычныя карціны «Раніца новага Мінска» (1959), «Партызанскае вяселле» (1968), «Купалаўскія радкі» (1972), «Легенда Беларусі» (1975), «І памятае свет уратаваны…» (1985—1995); лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск» (1963), «Мой горад старажытны, малады» (1972), «Цішыня» (1976), «Бацькаўшчына мая» (1982), «Мая Лагойшчына» (1985), серыя «Віцебск — радзіма Шагала» (1994); нацюрморты «Бэз» (1962), «Аб Вялікай Айчыннай…» (1968), «Ялінка» (1971), «Палітра новабудоўляў» (1979; партрэты «Сталявар» (1956), «Кінарэжысёр Э. Клімаў» (1985), пісьменнікаў А. Адамовіча, Васіля Быкава (абодва 1986), А. Анікейчыка і інш. З твораў манументальнага жывапісу: мазаічнае пано «Партызанскі паход» у кінатэатры «Партызан» (1966), мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б. Няпомняшчым) — абодва ў Мінску. Творам Данцыга былі ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Канструктыўна-пластычнае валоданне колерам, спалучэнне прыёмаў манументальнага і станковага мастацтваў, метафарычнасці і канкрэтыкі дазвалялі яму ствараць яркія мастацкія вобразы, поўна раскрыць сваю творчую індывідуальнасць.

Май Вольфавіч Данцыг: Біяграфія, Творчасць, Літаратура 
Міхась Лісоўскі. Шарж на Мая Данцыга

Зноскі

  • RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  • а б в http://belisrael.info/?p=14600
  • а б http://belisrael.info/?p=10144
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Май Вольфавіч Данцыг, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Май Вольфавіч Данцыг БіяграфіяМай Вольфавіч Данцыг ТворчасцьМай Вольфавіч Данцыг ЛітаратураМай Вольфавіч Данцыг СпасылкіМай Вольфавіч Данцыг1930201726 сакавіка27 красавікаБССРБеларусьЖывапісецЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССРМінскНародны мастак БеларусіОрдэн Францыска СкарыныПрэмія Ленінскага камсамола Беларусі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ГігабайтМінетГрузіяЧорны замак АльшанскіШвагерРабяткіАрхітэктура БеларусіСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіNürnbergУладзімір КараткевічДавід Бен-ГурыёнГедзімінРыгор БарадулінЯн БаршчэўскіФранцішак БагушэвічСунічная палянаУладзімір ДубоўкаБеларускі алфавітКанфлікт у Судане (з 2023)Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)ЕгіпетХрышчэнне РусіБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўКаскадныя табліцы стыляўХаджБэці ЛавэтЦнатлівасцьНасякомыяМіхась ЧаротВітаўтАрланда БлумМіхась БашлакоўРэкі і каналы БеларусіНастаўніцкая газетаСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаЗборная Калумбіі па футболеПубліцыстычны стыльДжон Рональд Руэл ТолкінКарл XIV ЮханСердар (горад)Hromadske.TVМатрыца Герб БеларусіІдзі і глядзіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеПа што ідзеш, воўча?Джуліяна МурMacOSНьёраШываБраніслаў Адамавіч ТарашкевічНазоўнікРамантычны фільмЛідсАнглійская моваГызыларбатЭндрэ ДаманаўскіМіхась ЗарэцкіДу ФуСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАкноЛіянель МесіЛявон ВольскіБародкіАўген КалубовічСацыяльныя медыяСяргей Іванавіч ГрахоўскіСалах аль-МухтарGmailАнальны сексЛеброн Джэймс🡆 More