Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворана ў 1707 годзе шляхам уз'яднання каралеўстваў Англія і Шатландыя (гл.
Акт аб уніі 1707 года). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парламенту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстэр. Шатландыя і Англія былі звязаны паміж сабой персанальнай уніяй, пачынаючы ўжо з 1603 года.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Вялікабрытанія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Kingdom of Great Britain | |||||
| |||||
Дэвіз: ««Dieu et mon droit» («Бог і маё права»)» | |||||
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі (фактычна) | |||||
1707 — 1801 | |||||
Сталіца | Лондан | ||||
Мова(ы) | англійская (фактычна) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | фунт стэрлінгаў | ||||
Плошча | 230.977 км² (1801) | ||||
Насельніцтва | 16.345.646 (1801) | ||||
Форма кіравання | унітарная дзяржава і канстытуцыйная манархія | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Кароль | |||||
• 1707 – 1714 | Ганна (першая) | ||||
• 1760 – 1801 | Георг III (апошні) | ||||
Прэм'ер-міністр | |||||
• 1721 – 1742 | Роберт Уолпал (першы) | ||||
• 1783 – 1801 | Уільям Піт, малодшы (апошні) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1707 годзе на змену англійскай і шатландскай манархіям прыйшла "брытанская манархія". Парламент Англіі быў пашыраны да парламенту Вялікабрытаніі, а шатландскі парламент быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзве краіны атрымалі месцы ў Палаце обшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатландыя не мела магчымасці дэлегаваць такую колькасць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасці насельніцтва краін, адсылаючы крыху меншую колькасць парламентарыяў. Шатландыя мела права адпраўляць у Лондан усяго толькі 45 дэпутатаў парламента і 16 пэраў.
Шатландскі парламент быў узноўлены 1 ліпеня 1999 года, пасля таго як насельніцтва Шатландыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэферэндуме 11 верасня 1999 года.
На змену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каралеўства Вялікабрытанія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.