Каралеўства Вялікабрытанія: колішняя дзяржава ў Заходняй Эўропе

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворанае ў 1707 годзе шляхам узьяднаньня каралеўстваў Ангельшчына і Шатляндыя (Акт аб уніі 1707 году).

Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парлямэнту і сумеснага ўраду ў горадзе Ўэстмінстэр. Шатляндыя і Ангельшчына былі зьвязаныя паміж сабой пэрсанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 году.

Каралеўства Вялікабрытанія: колішняя дзяржава ў Заходняй Эўропе
Юніён Джэк (1606—1800)

У 1707 годзе на зьмену ангельскай і шатляндзкай манархіям прыйшла «брытанская манархія». Парлямэнт Ангельшчыны быў пашыраны да парлямэнту Вялікабрытаніі, а шатляндзкі парлямэнт быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце грамадаў і ў Палаце лордаў. Але Шатляндыя ня мела магчымасьці дэлегаваць такую колькасьць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасьці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасьць парлямэнтарыяў. Шатляндыя мела права адпраўляць у Лёндан усяго толькі 45 дэпутатаў парлямэнту і 16 пэраў.

Шатляндзкі парлямэнт быў адноўлены 1 ліпеня 1999 году пасьля таго, як насельніцтва Шатляндыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэфэрэндуме 11 верасьня 1997 году.

На зьмену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі.

Глядзіце таксама

  • Гісторыя Каралеўства Вялікабрытанія

Tags:

1603ЎэстмінстэрАнгельшчынаПарлямэнтУрадШатляндыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў сецівеЛацкая моваМіхась ЗарэцкіУладзімер КараткевічГунтВішымутСамагубстваКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутФундацыя «Вікімэдыя»1467Станіслаў МанюшкаТытанікРасейская моваПолк імя Кастуся КаліноўскагаМакс ШчурРусіфікацыя БеларусіПаўстаньне 1794 годуМацьвей СьвідзінскіГомельская вобласьцьМэдыяВікіДрама (аповесьць)ПасталыМоладава (Берасьцейская вобласьць)Даніла ЖульпаВусякіПаўночна-Заходні крайБеларуская АЭСРажава (Беларусь)Марыя МартысевічКасмадром імя Сатыша Дгавана1980Георгі МарчукПабуджальны сказПадаграГарнастайФульда (рака)ДаўконтБеларуская моваІнданэзіяЯўген ВалошынШвайцарыяБудынак1951Баранавіцкі раёнГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўNokia 5140Лекі-адпаведнікіТураўMemento moriSQLБеларуская літаратураСаюз вызваленьня БеларусіБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтНазоўнік1891ПрыпяцьПлоцевы актМадэль OSIПольшчаЯн ГляўбіцУкраінаОкельМіраслаў ЛазоўскіУ краіне райскай птушкіFTP🡆 More