Знешні Гандаль Беларусі

Знешні гандаль Беларусі — абмен Рэспублікі Беларусь таварамі і паслугамі з іншымі дзяржавамі.

Гісторыя

Знешні гандаль на тэрыторыі Беларусі існаваў яшчэ ў старажытныя часы. Паводле археалагічных даных, у 4—3 тысячагоддзі да н. э., у Бронзавы век, у насельніцтва сталі з’яўляцца бронзавыя вырабы, уключаючы жаночыя ўпрыгажэнні, прылады працы і палявання з бронзавымі наканечнікамі, якімі абменьваліся паміж радавымі абшчынамі. Да 1 тысячагоддзя да н. э. і ў 1 тысячагоддзі н. э. на тэрыторыі Беларусі атрымала развіццё прыватная ўласнасць, рамяство і гандаль спачатку паміж асобнымі феадаламі-суседзямі, а затым і паміж рэгіёнамі. З’явіліся купцы, якія вывозілі з беларускіх тэрыторый футра, лён, пяньку, мёд, а ўвозілі зброю, спецыі, парфумерыю, тканіны, ўпрыгажэнні.

З часоў Кіеўскай Русі ўсталяваліся цесныя гандлёвыя сувязі як з заходнімі, так і з усходнімі краінамі. Купцы з сучаснай Беларусі даходзілі да Індыі, Кітая, Аравіі. У час знаходжання беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага вырасла значэння гандлю з Заходняй Еўропай. У XIX стагоддзі, калі Беларусь была часткай Расійскай імперыі, на развіццё знешнегандлёвых адносін спрыяльна паўплывала будаўніцтва чыгункі. Падчас Першай сусветнай вайны знешні гандаль практычна адсутнічаў. У савецкія гады асноўнымі гандлёвымі партнёрамі сталі краіны Савета эканамічнай узаемадапамогі:470.

Развіццё з 1991 года

З лютага 1992 года ў Беларусі быў уведзены інстытут ліцэнзавання ў знешнеэканамічнай дзейнасці. Аб’ёмы знешнегандлёвага абароту апынуліся супастаўныя з аб’ёмамі ўласнай вытворчасці, таму ліцэнзіі сталі атрымліваць многія прадпрыемствы. У выніку лібералізацыі знешнегандлёвай дзейнасці ў 1994 годзе было адменена ўсеагульнае ліцэнзаванне ў гэтай сферы і права займацца ёю атрымалі ўсе суб’екты гаспадарання Беларусі, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю. Разам з тым дзяржава захавала за сабой права прымяняць меры тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання па асабліва важных таварных групах, уключаючы інстытуты спецыялізаваных экспарцёраў і імпарцёраў. Агульны аб’ём міжнароднага гандлю ў вартасным выразе ў 1995 годзе склаў каля 10,4 млрд долараў ЗША, уключаючы экспарт — больш за 4,8 млрд. Праз 20 гадоў, у 2014 годзе, аб’ём знешняга гандлю склаў 76,6 млрд, з якога экспарт — 36,1 млрд. Сальда гандлёвага балансу на працягу пазначанага перыяду заставалася адмоўным, дасягнуўшы максімальнага значэння (-9,6 млрд) у 2010 годзе. У якасці станоўчай тэндэнцыі адзначаецца актыўны гандлёвы баланс Рэспублікі Беларусь у гандлі з краінамі СНД (выключэнне складае Расія) з 2000 года. Што тычыцца сферы паслуг, то тут традыцыйна экспарт у вартасным выразе перавышаў імпарт.

Больш за 60% вырабленай прадукцыі пастаўляецца на замежныя рынкі. Найважнейшыя экспартныя пазіцыі: прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент. Станам на пачатак 2020-х Беларусь атрымала статус аднаго з вядучых экспарцёраў харчавання. Высокая роля ў агульным аб’ёме экспарту і машынабудаўнічай галіны. Штогод больш за 75% вырабленай прадукцыі ў гэтым сегменце прадаецца ў іншыя краіны. Расце месца і роля краіны на міжнародным рынку паслуг. У параўнанні з 2010 годам іх экспарт павялічыўся амаль у 2 разы. За 2022 год гэты паказчык перавысіў $9 млрд і склаў 19,6% у агульным аб’ёме экспарту краіны. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг па выніках 2022 года склаў $89,13 млрд (тавараў — $37,5 млрд, паслуг — $9,2 млрд). Пры гэтым у 2022 годзе зафіксавана рэкорднае за трыццацігадовы перыяд сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі (+$4,6 млрд). У першым паўгоддзі 2023 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў больш за $46 млрд.

На 2022 год дзяржава гандлявала са 199 краінамі. Асноўнымі партнёрамі сталі Расія, Кітай, ААЭ, Германія, Польшча, Казахстан, Турцыя, Літва, Нідэрланды, Італія, Узбекістан, ЗША. 63% аб’ёму таварнага экспарту прыпадае на краіны ЕАЭС. Паступова пашыралася прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі.

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

  • Шелег, Н. С. Внешняя торговля Беларуси: история, проблемы, перспективы / Н. С. Шелег // Современный механизм функционирования торгового бизнеса и туристической индустрии в Республике Беларусь: реальность и перспективы : материалы Республиканской научно-практической конференции студентов и молодых ученых, Минск, 10-11 марта 2016 года / [редкол.: Г.А. Короленок (пред.) и др.] ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. экон. ун-т. - Минск : БГЭУ, 2016. - С. 10-15.

Спасылкі

Tags:

Знешні Гандаль Беларусі ГісторыяЗнешні Гандаль Беларусі Развіццё з 1991 годаЗнешні Гандаль Беларусі Гл. таксамаЗнешні Гандаль Беларусі ЗаўвагіЗнешні Гандаль Беларусі ЛітаратураЗнешні Гандаль Беларусі СпасылкіЗнешні Гандаль БеларусіБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГроднаХорскДзеепрыслоўеПрэзідэнт АфганістанаЖальет29 красавікаКіеўская РусьМоваРасійская імперыяТворны склонMediaWikiВасіль ЦяпінскіАмурайсуТаіса Мікалаеўна БондарВагінальны сексРамантызмАперацыя «Баграціён»Арлоўка (Кыргызстан)ГрэцыяДыялекты беларускай мовыПрыметнікБаляслаў IV КучаравыАнгліяПакістанКазімір СваякШляхам жыцця (зборнік)Максім ТанкВольга Славаміраўна БондараваНіл ГілевічЛічэбнікБрэсцкая крэпасцьVII Усебеларускі народны сходТадзіяна Тодараўна КляшторнаяСлуцкФранцішак БагушэвічБеларуская фантастычная прозаБелгазпрамбанкКрэўская уніяРыгор БарадулінЭбатсфардДом урада (Мінск)Мастацкая літаратураГалоўная старонкаЦацкаМытваДзяржава ПалесцінаТочка BYЮрась СвіркаДзеяслоў (часопіс)Зборная Бельгіі па футболеСівая легендаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпЗлучаныя Штаты АмерыкіКрысціян БентэкеБеларуская дзіцячая літаратураФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіТрусы (жывёлы)Сымон-музыкаАляксандр Валер’евіч ХаджаеўПершы крыжовы паходЛідаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічПлошча Перамогі (Мінск)Народны пісьменнік БеларусіCordulegasterАральны сексЗубр у БеларусіКаскадныя табліцы стыляўБеларускі лацінскі алфавітKufar.byПольшча🡆 More