Дзверы

Дзверы — канструкцыйны элемент будынка або транспартнага сродка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго.

Колькасць дзвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма дзвярэй — на бегунах, у наш час пашыраны дзверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі — драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна дзверы маюць адно палатно. Дзверы з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. Атрымалі пашырэнні двухстворкавыя дзверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залу. Дзверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі.

Дзверы
Дзверы (Фларэнцыя)
Дзверы
Лопасцевыя дзверы

Класіфікацыя

Дзверы 
Шаляваныя дзверы

У залежнасці ад канструкцыйнага вырашэння дзверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя.

Дашчаныя часцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках.

У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г.д.); дэкаратыўнасць такіх дзвярэй ўзбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі.

Элементы філянговых дзвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў.

Паводле прызначэння дзверы падзяляюць на ўваходныя, міжпакаёвыя і транспартныя.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Дзверы КласіфікацыяДзверы Гл. таксамаДзверы ЛітаратураДзверы СпасылкіДзверыАдрынаБудынакВаротыГумноПамяшканнеТранспартны сродакХлеўШкло

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВялікдзеньПорцік АктавііВануатуЧэмпіянат свету па футболе 2022НазоўнікСёмы сынБобруйский курьерГарнастаевічыЗнак бядыГенрык ІбсенАляксандр Іванавіч ГаўрылаўЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Пурпурны колерKufar.byБеларускія татарыGmailЦягнікТрыясавы перыядУвасабленнеУладзімір ДубоўкаАлаіза Пашкевіч557-я інжынерная брыгадаФіліп Сеймур ХофманАнтон АўсянікЗвычайны прэзідэнтТадэвуш КасцюшкаЛарэн БэколЛітаратурныя жанрыАўген КалубовічБора-БораВінцэнт Дунін-МарцінкевічБеларускі алфавітСтаражытны свет2019УкраінаАхоцкае мораРамантычны фільмАдам МіцкевічВольга Яўгенаўна КарачЧарадзейныя казкіРыгор Астапеня2024Максім ТанкWayback MachineЭмілія Плятэр2011Беларуская міфалогіяНатуральная воспаНікарагуаМукаДаўятСексуальныя практыкі паміж мужчынаміФабіа КанавараMrBeastТаджыкіУладзімір КараткевічБясхвостыя земнаводныяСтаматалогіяДзень ВоліСтакгольмТэрміналогіяБеларускае нацыянальнае адраджэннеМатрона Сяргееўна МаркевічМоўная інтэрферэнцыяIva SativaПерламутраўка балотнаяАбвал моста Лісіньша (2024)Лаўрынас КашчунасКарл X БурбонАсіміляцыя талышоўПампеіГедзімінКіраўнікі МінскаКарл XIV Юхан🡆 More