Дзьверы: канструкцыя ў сьцяне для праходу

Дзьве́ры — канструкцыйны элемэнт будынка, які служыць для ўваходу і выхаду зь яго.

Колькасьць дзьвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца пляніроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканьнямі. Найбольш старадаўняя форма дзьвярэй — на бегунах, у наш час пашыраны дзьверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі — драўлянымі плянкамі, шчыльна зьбітымі ў пазы. Звычайна дзьверы маюць адно палатно. Дзьверы зь дзьвюх створак характэрны для местачковага жыльля. Атрымалі пашырэньні двухстворкавыя дзьверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залю. Дзьверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі.

Дзьверы: канструкцыя ў сьцяне для праходу
Дзьверы (Флярэнцыя)
Дзьверы: канструкцыя ў сьцяне для праходу
Лопасьцевыя дзьверы
Дзьверы: канструкцыя ў сьцяне для праходу
Прыгожыя дзверы

У залежнасьці ад канструкцыйнага вырашэньня дзьверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя. Дашчаныя часьцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках. У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г. д.); дэкаратыўнасьць такіх дзьвярэй узбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цьвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзьверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі. Элемэнты філянговых дзьвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзьверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў.

Глядзіце таксама

  • Дзьвярная каробка
  • Дзьвярная ручка
  • Дзьвярныя завесы
  • Дзьвярная фурнітура
  • Замок
  • Вароты

Літаратура

  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Tags:

Шкло

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Хрысьціянства24 красавікаМарыя МартысевічЯн ЧыквінMemento moriІнтэрстэларАлесь АркушАкварэль1877Валянцін АкудовічПэрсыдзкая моваІксвідэаГомельСанта-КляўсАндрэй ДынькоЗлучаныя Штаты АмэрыкіНіна МацяшЦэнтонДарога Р6 (Беларусь)Паўлюк ТрусЎШашкіМіхась БаразнаЗянон ПазьнякМікола ПапекаХатыньПрымакі (п’еса)ФранцыяСьвяты ЮрыПлоцевы актБагоўкаГранатамётКазаньЧарнобыльская катастрофаБлогНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііІван ШамякінАркадзь КуляшоўСяргей Паўлавіч АбламейкаПагоняХвойнікіLinuxЛёнданЯганэсбургЛеанард ПацейМачанкаРасізмQR-кодВольныя матэрыялыДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ЛютыМаксім ГарэцкіПарнаграфія ў ЧэхііВасіль ЗуёнакАнтон ЯльчынПабуджальны сказРакета-носьбітЗагляне сонца і ў наша аконцаВалеры МаракоўАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаПятрусь БроўкаЭратычнае мастацтваСамасейЯнка БрыльВялікабрытанія23 красавікаАлег ЯнкоўскіСьпіскі замакСэксЛіцэнзіі Creative Commons🡆 More