Графічны Інтэрфейс Карыстальніка

Графічны інтэрфейс карыстальніка (ГІК) — графічны карыстальніцкі інтэрфейс (ГКІ) (англ.: graphical user interface, GUI) — разнавіднасць карыстальніцкага інтэрфейсу, у якім элементы інтэрфейсу (меню, кнопкі, значкі, спіскі, вокны і г.д.), паказаныя карыстальніку на дысплэі, выкананыя ў выглядзе графічных адлюстраванняў.

У ГІ карыстальнік мае адвольны доступ (з дапамогай прылад уводу — клавіятуры, мышы, джойсціка і г.д.) да ўсіх бачных экранных аб’ектаў (элементаў інтэрфейсу) і ажыццяўляе непасрэднае маніпуляванне імі.

Самай распаўсюджанай парадыгмай узаемадзеяння з графічным інтэрфейсам з’яўляецца парадыгма WIMP (Windows, Menu, Pointing Device) — вокны, меню, указальная прылада як асноўныя дзеючыя элементы ў падобным інтэрфейсе. Стыль узаемадзеяння WIMP выкарыстоўвае віртуальную прыладу ўводу для адлюстравання пазіцыі інтэрфейсу паказальнай прылады, часцей за ўсё мышы, і паказвае інфармацыю, арганізаваную ў вокнах і адлюстраваную значкамі.

Гісторыя

Ідэя графічнага інтэрфейсу зарадзілася ў сярэдзіне 70-х гадоў, калі ў даследчым цэнтры Xerox Palo Alto Research Center (PARC) была распрацавана канцэпцыя візуальнага інтэрфейсу. Перадумовай графічнага інтэрфейсу з’явілася памяншэнне часу рэакцыі камп’ютара на каманду, павелічэнне аб’ёму аператыўнай памяці, а таксама развіццё тэхнічнай базы камп’ютараў. Апаратнай падставай канцэпцыі з’явілася з’яўленне алфавітна-лічбавых дысплеяў на камп’ютарах, прычым на гэтых дысплеях ужо меліся такія эфекты, як «мігаценне» сімвалаў, інверсія колеру (змена напісання белых сімвалаў на чорным фоне зваротным), падкрэсліванне знакаў. Гэтыя эфекты распаўсюджваліся не на ўвесь экран, а толькі на асобныя знакі.

Наступным крокам стала стварэнне каляровага дысплея, які дазваляе выводзіць, разам з гэтымі эфектамі, знакі ў 16 колерах на фоне з палітрай (гэта значыць каляровым наборам) з 8 колераў. Пасля з’яўлення графічных дысплеяў з’явілася магчымасць вываду любых графічных відарысаў у выглядзе мноства кропак рознага колеру на экране. Першая сістэма з графічным інтэрфейсам 8010 Star Information System групы PARC, з’явілася за чатыры месяцы да выхаду ў свет першага камп’ютара фірмы IBM у 1981 годзе. Першапачаткова візуальны інтэрфейс выкарыстоўваўся толькі ў праграмах. Паступова ён стаў пераходзіць і на аперацыйныя сістэмы. Графічны інтэрфейс карыстальніка за час свайго развіцця прайшоў дзве стадыі:

  • Просты графічны інтэрфейс;
  • WIMP — інтэрфейс (Windows, Icons, Menus, Pointing Device).

Прыклады праграм, якія выкарыстоўваюць ГІК: Белазар, аперацыйныя сістэмы (АС) сямейства Microsoft Windows, Linux і г.д.

Класіфікацыя

Можна вылучыць наступныя віды ГІК:

  • просты: тыпавыя экранныя формы і стандартныя элементы інтэрфейсу, што забяспечваюцца самой падсістэмай ГІП;
  • праўдзіва-графічны, двухмерны: нестандартныя элементы інтэрфейсу і арыгінальныя метафары, рэалізаваныя ўласнымі сродкамі праграмы або іншай бібліятэкай;
  • трохмерны: на дадзены момант слаба класіфікаваны.

DWIM

Адным з патрабаванняў да добрага графічнага інтэрфейсу праграмнай сістэмы з’яўляецца канцэпцыя «рабі тое, што я маю на ўвазе» або DWIM (англ.: Do What I Mean). Згодна з канцэпцыяй патрабуецца, каб сістэма працавала прадказальна, каб карыстальнік загадзя інтуітыўна разумеў, якое дзеянне выканае праграма пасля атрымання яго каманды.

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Графічны Інтэрфейс Карыстальніка ГісторыяГрафічны Інтэрфейс Карыстальніка КласіфікацыяГрафічны Інтэрфейс Карыстальніка DWIMГрафічны Інтэрфейс Карыстальніка ЗаўвагіГрафічны Інтэрфейс Карыстальніка СпасылкіГрафічны Інтэрфейс КарыстальнікаІнтэрфейсАнглійская моваДысплей

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Навабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Аўстралія115-ы зенітна-ракетны полкРасіяМірскі замакМоўная інтэрферэнцыяГеоргій МарчукПласт ГаліцынаВасіль ЦяпінскіАндаракІгар Уладзіміравіч ГолубеўМаксім БагдановічДзеепрыметнікНавум Якаўлевіч ГальпяровічАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаВіктар КарамазаўМагілёўВілейкаНаша Ніва (1906)КазахстанВожык (часопіс)Нарматыўны кантрольАндрэй Валер’евіч ХадановічЛабокУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПінская шляхта (п’еса)Не бойся!Аперацыя «Баграціён»Кандрат КрапіваСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Падарожжа з ЖыгамонтамУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіГалоўная старонкаТарашкевіцаГарады БеларусіЛеанід Міхайлавіч ГалубовічМарыя АнтуанетаАгнешка Рамашэўска-ГузыWayback MachineКрасная Гара (Краснагорскі раён)Санкт-Пецярбургская біржаПарадокс ФерміБраніслаў Адамавіч ТарашкевічКобрынскі раёнВіктар МарціновічБеларуская Рада КультурыГомельВуліца Дзяржынскага (Барысаў)1992Кірыла ТураўскіCourage (фільм)Паўлюк ТрусКупаллеАляксей ДудараўПраспект Незалежнасці (Мінск)Полымя (часопіс)Premiere (часопіс)Мікіта Сяргеевіч ХрушчоўВерасІнданезіяСент-Стывен (Нью-Брансуік)Палавы актКарная аперацыя «Bamberg»Усебеларускі народны сходЗаходняя БеларусьБеларуская Народная РэспублікаГербы гарадоў Беларусі30 красавікаДзяржаўная прэмія БССРМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрыродны газІгарыўка (Канатопскі раён)🡆 More