Генадзь Адольфавіч Кернес: украінскі палітык

Генадзь Адольфавіч Кернес, укр.: Геннадій Адольфович Кернес (27 чэрвеня 1959, Харкаў, УССР, СССР — 17 снежня 2020, Берлін, Германія) — украінскі палітык яўрэйскага паходжання, доктар дзяржаўнага кіравання, гарадскі галава Харкава (з 18 сакавіка 2010 года да сваёй смерці), раней член гарадской рады Харкава (ён займаў гэтую пасаду на працягу трох тэрмінаў), а таксама бізнесмен; вызначаецца як алігарх.

Генадзь Адольфавіч Кернес
укр.: Геннадій Адольфович Кернес
Генадзь Адольфавіч Кернес: Біяграфія, Асабістае жыццё, Спасылкі
Сцяг5-ы гарадскі галава Харкава Сцяг
24 лістапада 2010 — 16 снежня 2020
(в. а. з 18 сакавіка 2010)
Прэзідэнт Віктар Януковіч
Папярэднік Міхаіл Добкін
Пераемнік Ігар Церахаў
Сакратар Харкаўскай гарадской рады
11 красавіка 2002 — 28 мая 2002
Прэзідэнт Леанід Кучма
Папярэднік Мікалай Пятрэнка
Сакратар Харкаўскай гарадской рады
26 сакавіка 2006 — 24 лістапада 2010
Прэзідэнт Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Папярэднік Марк Воранаў
Пераемнік Аляксандр Новак
Нараджэнне 27 чэрвеня 1959(1959-06-27)
Смерць 16 снежня 2020(2020-12-16) (61 год)
Месца пахавання
Бацька Адольф Лазаравіч Кернес
Маці Ганна Абрамаўна Кернес
Жонка Аксана Уладзіміраўна Васіленка
(колішняя жонка)
Галіна Сяргееўна Прывалава
(колішняя сужыцелька)
Аксана Юр’еўна Гайсінская
Дзеці Кірыл, Даніл
Нацыянальнасць яўрэй
Партыя Наша Украіна (2005)
Партыя рэгіёнаў
(2005—2014)
Адраджэнне
(2015—2019)
Давярай справам (2019)
Апазіцыйны блок (2019)
Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў (2020)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат навук (2013)
Прафесія чарцёжнік-канструктар
слесар
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы
Вядомы як Гепа
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

28 красавіка 2014 года падчас велапрабегу быў паранены стрэлам з агнястрэльнай зброі, які здзейсніў невядомы нападнік. Яго стан быў ацэнены як цяжкі. Пасля завяршэння паспяховага лячэння ў клініцы ў Ізраілі, куды быў дастаўлены пасля замаху, 17 чэрвеня 2014 года вярнуўся ў Харкаў і праз некаторы час вярнуўся да выканання абавязкаў.

Па меркаванні некаторых экспертаў, на працягу доўгага перыяду знаходжання на пасадзе ён захоўваў жорсткі прарасійскі палітычны курс; быў таксама прыхільнікам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Пасля яго ўцёкаў у Расію Кернес таксама схаваўся за ўсходняй мяжой Украіны (магчыма, у Расіі), аднак неўзабаве вярнуўся ў Харкаў. Пасля фарміравання новага ўрада ва Украіне, Кернес падтрымаў яго, захаваўшы пры гэтым пасаду мэра Харкавa. Не да канца, аднак, змяніў свае погляды — за два месяцы да замаху на сваё жыццё ён быў абвінавачаны празаходнімі палітыкамі Украіны ў заахвочванні сепаратызму. Служба бяспекі Украіны нават распачала супраць яго справу, абвінаваціўшы яго ў распальванні сепаратысцкіх настрояў. Аднак лічыцца, што ў апошнія тыдні перад замахам ён змякчыў сваю пазіцыю, падтрымаўшы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. На думку некаторых палітолагаў, дзякуючы супрацоўніцтву харкаўскіх эліт разам з Кернесам з цэнтральнай уладай, у горадзе, якім ён кіраваў, сепаратысты не змаглі заняць вялікую колькасць будынкаў дзяржаўных устаноў, у адрозненне ад сітуацыі, якая мела месца ў Данецку або Луганску. У сярэдзіне сакавіка прыхільнікі сепаратызму, аднак, захапілі штаб-кватэру аблсавета ў Харкаве, але неўзабаве былі з яе выцесненыя міліцыяй.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і: бацька — Адольф Лазаравіч Кернес (1934—2012), маці — Анна Абрамаўна Кернес (нар. 1935). Мае сястру. У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 76 у Харкаве. Пасля школы атрымаў звальненне ад ваеннай службы ў арміі па артыкуле 7-Б (шызафрэнія).

Адукацыю прадоўжыў у Нацыянальнай Юрыдычнай акадэміі Украіны ім. Яраслава Мудрага (укр. Національна юридична академія України ім. Ярослава Мудрого), далей вывучаў права ў Харкаўскім дзяржаўным эканамічным універсітэце (укр. Харківський державний економічний університет), які скончыў са ступенню магістра дзяржаўнага кіравання.

Быў жанаты з Аксанай Гайсінскай, дачкой былога намесніка генеральнага пракурора Украіны, былога пракурора Кіева Юрыя Гайсінскага.

Да пачатку палітычнай кар’еры Кернес стаяў на чале арганізаванай злачыннай групы ў Харкаўскім рэгіёне. Ён быў пакараны за крадзеж і падман.

Да таго, як уладкавацца на працу ў мясцовае самакіраванне, ён займаўся бізнесам, будучы, сярод іншага, старшынёй савета дырэктараў буйной кампаніі. У 1998 годзе быў абраны ў гарадскую раду Харкава па 23 выбарчай акрузе. У гарадской радзе ён заснаваў і ўзначаліў нефармальную апазіцыйную групу «Новы Харкаў — новыя магчымасці», якая супрацьстаяла тагачаснай уладзе. На мясцовых выбарах 2002 года ён атрымаў падтрымку больш за 90% выбаршчыкаў у акрузе.

З 11 красавіка па 28 мая 2002 года займаў пасаду сакратара харкаўскай гарадской рады.

У 2004 годзе ён падтрымаў Аранжавую рэвалюцыю.

У 2005 годзе ўступіў у Партыю рэгіёнаў. Праз год ён правёў выбарчую кампанію на пасаду мэра для свайго сябра і калегі Міхаіл Добкін, які выйграў выбары. Сам Генадзь Кернес стаў сакратаром харкаўскай гарадской рады. Ён займаў гэтую пасаду з 26 сакавіка 2006 па 24 лістапада 2010 года.

18 сакавіка 2010 года Міхаіл Добкін узначаліў аблдзяржадміністрацыю. У той жа дзень Генадзь Кернес быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў мэра Charkowa. Гэтую функцыю ён выконваў да мясцовых выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку таго ж года. 31 кастрычніка 2010 года быў абраны мэрам Харкава. На выбарах, атрымаўшы 30,09% галасоў (голас за яго аддалі 130 352 выбаршчыкі), ён апярэдзіў бліжэйшага суперніка, кандыдата ад апазіцыі Арсена Авакава, за якога прагаласавалі 29,46% выбаршчыкаў (127 608 галасоў). 24 лістапада 2010 года ён быў прыведзены да прысягі і пачаў выконваць абавязкі кіраўніка адміністрацыі. Як мэр Харкава, ён паабяцаў правесці вельмі шырокія рэформы, унесці значны ўклад у развіццё горада і дабрачыннай дзейнасці.

28 жніўня 2013 года абараніў доктарскую працу па тэме: „Mеханізмы ўплыву рэгіянальнай эліты на дзяржаўнае кіраванне Украіны” (укр. Механізми впливу регіональної еліти на державне управління України).

22 лютага 2014 года ў Харкаве адбылося сабранне прарасійскай арганізацыі «Украінскі фронт». Людзі, якія сабраліся, абвясцілі аб узяцці на сябе адказнасці за ахову канстытуцыйнага парадку на тэрыторыі паўднёвага ўсходу Украіны. Яны сцвярджалі, што падзеі ў Кіеве прывялі да паралічу цэнтральнай улады і дэстабілізацыі дзяржавы. Арганізатары мітынгу выступалі за ўвядзенне федэратыўнага ладу з паўаўтаномнымі рэгіёнамі ва Украіне. Асноўнымі прадстаўнікамі гэтай прапановы былі губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін і мэр Харкава — Генадзь Кернес. У выніку Служба бяспекі Украіны распачала справу супраць гэтых палітыкаў, абвінаваціўшы іх у распальванні сепаратысцкіх настрояў.

28 красавіка 2014 года падчас язды на веласіпедзе ў паўночнай частцы Харкава Кернес быў паранены з агнястрэльнай зброі невядомым стрэлкам, які страляў ззаду (стралялі з суседняга лесу). Каля 11:30 па мясцовым часе яго даставілі ў харкаўскую бальніцу. Пасля двухгадзінны аперацыі ўрач, які яе праводзіў, паведаміў, што стан Кернеса цяжкі, што мае прамую сувязь з тым, што ён мае пашкоджаную дыяфрагму; пашкоджаны таксама ўнутраныя органы — куля прабіла лёгкае і пячонку.

29 красавіка 2014 года намеснік мэра Харкава па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны Святлана Гарбунова-Рубан пацвердзіла інфармацыю аб этапаванні Кернеса ў Ізраіль, што звязана з вялікім вопытам работы ізраільскіх урачоў у лячэнні цяжкіх агнястрэльных раненняў.

Асабістае жыццё

У Кернеса было трое дзяцей. Ён быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця. Актыўна займаўся спортам (яго захапленнем быў бег па перасечанай мясцовасці).

Зноскі

  • https://www.pravda.com.ua/news/2020/12/17/7277247/
  • Kharkiv Mayor Kernes died, time, place of funeral not determined yet (англ.). Interfax-Ukraine. Праверана 17 снежня 2020.
  • а б в г Shot Ukrainian mayor has ‘successful’ surgery in Israel (англ.). Jewish News. Праверана 7 верасня 2017.
  • а б в г д е ё Официальный сайт Геннадия Кернеса: Биография. kernes.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2020. Праверана 7 верасня 2017.
  • а б в г INTERIA.PL. MSW Ukrainy o zamachu na Kernesa: To mogli być separatyści (польск.). Праверана 7 верасня 2017.
  • Kernes returns to Kharkiv. Interfax-Ukraine. Праверана 7 верасня 2017.
  • Mer Charkowa postrzelony w plecy. Ukraińscy lekarze walczą o jego życie (wideo) (польск.). gp24.pl. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана 7 верасня 2017.
  • а б W Charkowie demonstranci opanowali siedzibę gubernatora. PolskieRadio.pl. Праверана 7 верасня 2017.
  • Геннадий Кернес (польск.). www.facebook.com. Праверана 7 верасня 2017.
  • а б в г д е Mayor of Kharkov, Ukraine shot in back, hospitalized – press service (англ.). RT International. Праверана 7 верасня 2017.
  • Gennady Kernes. vk.com. Праверана 7 верасня 2017.
  • а б Кернес Геннадий Адольфович – мэр Харькова – биография – Городской Дозор. dozor.kharkov.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  • У Геннадия Кернеса умер отец. Праверана 7 верасня 2017.
  • Украина – Кернес Геннадий Адольфович – официальная биография мэра Харькова. daily.com.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  • ТОП-20 самых влиятельных женщин Харькова (ФОТО) | Восточный Дозор (руск.). kharkov.dozor.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  • ФОТОФАКТ. Жена Кернеса похвасталась спортивной фигурой (руск.). www.segodnya.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  • Геннадий Кернес (@gepard59) • Zdjęcia i filmy na Instagramie (польск.). instagram.com. Праверана 7 верасня 2017.
  • Sergiy Bobok. In Ukraine’s second city, protesters at risk (англ.). DAWN.COM. Праверана 7 верасня 2017.
  • Кернес Геннадий. ЛІГА.Досье. Праверана 7 верасня 2017.
  • Hulu LLC. Геннадий Адольфович Кернес – Биография. Официальный сайт Харьковского городского совета, городского головы, исполнительного комитета (руск.). www.city.kharkov.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  • Кернес Геннадий Адольфович, РОССИЯ – Деловой квартал (руск.). www.dk.ru. Праверана 7 верасня 2017.
  • Геннадий Кернес (@GennadyKernes) | Twitter (польск.). twitter.com. Праверана 7 верасня 2017.
  • Кернес Геннадий Адольфович (руск.). Kharkov.News. Праверана 7 верасня 2017.(недаступная спасылка)
  • Геннадий Кернес находится в тяжелом состоянии, но продолжает бороться за жизнь(недаступная спасылка). kernes.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана 7 верасня 2017.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Генадзь Адольфавіч Кернес, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Генадзь Адольфавіч Кернес БіяграфіяГенадзь Адольфавіч Кернес Асабістае жыццёГенадзь Адольфавіч Кернес СпасылкіГенадзь Адольфавіч Кернес17 снежня1959202027 чэрвеняАлігархіяБерлінГерманіяСССРУССРУкраінаУкраінская моваХаркаўЯўрэі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Google MapsГазавая плітаАдвечным шляхамКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяНёман (часопіс)Рэч ПаспалітаяЯнка БрыльПраспект Машэрава (Мінск)1943Уладзімір Віктаравіч СамсонаўДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Henningsomyces candidusПаўлінкаНавум Якаўлевіч ГальпяровічКастрычніцкая рэвалюцыяРасстралянае адраджэннеМоваВялікдзеньХарыет БакерІсландыяГрузіяХаўленд (востраў)Рыгор БарадулінБеларуская фанетыкаАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваПаветраны шарЖурналістыкаКастусь ЖукАдольф ГітлерПлошчы МінскаВашынгтонСвая моваЖураўліны крыкФалафельЧасопісЭдзі АгняцветGoogleБеларуская Вікіпедыя25 красавікаБрэстМіхась СтральцоўГігевічБеларускі нацыянальны касцюмДавальны склонУстаноўка (псіхалогія)РэчыцаТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваХартыя'97PornhubЧарнобыльСяргей Іванавіч ГрахоўскіЭкзістэнцыялізмКрыж Ефрасінні ПолацкайДобрапісІрына Уладзіміраўна ДрыгаЯн Павел IЭякуляцыя на чалавекаЛітаграфіяАперацыйная сістэмаВасіль Аляксеевіч ЖуковічКуганАлесь ПетрашкевічМэтаАркаЧорны буселБеларускія татарыKufar.byСуд у СлабадзеКапіталізмЗалужжа (Пухавіцкі раён)Мікола МаляўкаМаладосць (часопіс)Беларуская літаратураГарадзенская ратушаБеларуская дэтэктыўная прозаМячэць Султана Кабуса🡆 More