Вінцук Вячорка

Валянці́н Рыго́равіч Вячо́рка, вядомы таксама як Вінцу́к Вячо́рка (нар.

7 ліпеня 1961, Брэст) — беларускі мовазнаўца, палітык, выкладчык, журналіст. Старшыня Партыі БНФ (1999—2007).

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка
1-ы Старшыня Партыі БНФ
1999 — 2007
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Лявон Баршчэўскі
Намеснік старшыні БНФ
1995 — 1999
Нараджэнне 7 ліпеня 1961(1961-07-07) (62 гады)
Імя пры нараджэнні Валянцін Рыгоравіч Вячорка
Дзеці Радаслава, Ружана, Франак
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналіст, мовазнавец, славіст, філолаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера філалогія, палітыка і журналістыка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 года ў Брэсце. Бацька быў памочнікам Першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Пятра Машэрава, затым — намеснікам старшыні Дзяржплана БССР.

З 1975 года жыве ў Мінску. Яшчэ падчас вучобы ў школе ў яго заўважылі праявы вальнадумства. У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці беларуская і руская мова і літаратура, у 1986 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1988 года — журналіст, з 1990 года — выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя, з 1 студзеня 1991 года — супрацоўнік, потым намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Няўдала балатаваўся ў Вярхоўны Савет XII і XIII скліканняў.

Адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў моладзевых груп і арганізацый «Майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных аб’яднанняў (1988—1989). У 1979—1985 гг. браў удзел у дзейнасці самвыдавецкай суполкі «Беларуская Талеранцыйная Грамада». У 1985 г. быў адным з заснавальнікаў Клуба імя Уладзіміра Караткевіча. У 1986—1990 гг. уваходзіў у групу «Незалежнасць». У 1986—1987 гадах разам з Сяргеем Дубаўцом і Алесем Бяляцкім выдаваў самвыдавецкі часопіс «Бурачок», які выклікаў пільную ўвагу КДБ. З 1990 па 1993 уваходзіў у склад рэдакцыі «Навін БНФ „Адраджэньне“».

З 1979 года актыўна ўдзельнічае ў нацыянальна-дэмакратычным руху Беларусі, неаднаразова арыштоўваўся і штрафаваўся за ўдзел у масавых грамадскіх акцыях. 13 чэрвеня 1984 года ён быў затрыманы за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць зносу будынка тэатра 19 стагоддзя ў Мінску ў раёне кансерваторыі. Супраць Вінцука Вячоркі была распачата крымінальная справа ў сувязі з падзеямі 25 сакавіка 1996 г., калі было разагнана святочнае шэсце ў гонар Дня Волі. В. Вячорка быў абвінавачаны ў ціску на супрацоўніка Цэнтральнага райаддзела міліцыі Мінска. Акрамя таго, раніцай 27 красавіка 1996 года, пасля разагнанага напярэдадні «Чарнобыльскага Шляху», Вінцука Вячорку затрымала міліцыя ў двары дома, дзе ён жыў. Чацвёра сутак палітык правёў пад арыштам і быў вызвалены толькі таму, што адразу ж пачаў галадоўку пратэсту. Крымінальная справа супраць В. Вячоркі была спынена толькі праз паўтара года.

Адзін з заснавальнікаў БНФ (член Аргкамітэта, 1988), узначальваў Камісію праграмных дакументаў, член Сойма. Намеснік старшыні БНФ (1995—1999), старшыня БНФ «Адраджэнне» і партыі БНФ (1999—2007). Адзін з аўтараў тэксту праграмы БНФ. Стваральнік і кіраўнік няўрадавай грамадскай арганізацыі асветніцкай скіраванасці — Цэнтра «Супольнасць» (з 1995). Старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі (1999—2000). Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі 2006 года быў даверанай асобай адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. 8 сакавіка 2006 года В. Вячорка, як давераная асоба А. Мілінкевіча, у адным з раёнаў Мінска ўдзельнічаў у сустрэчы апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі. Праваахоўныя органы расцанілі гэтую сустрэчу як несанкцыянаваны мітынг. В. Вячорка быў прызнаны адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу і асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

17 снежня 2005 перавыбраны старшынёй Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання «Беларускі народныя фронт „Адраджэнне“». Намеснікамі кіраўніка партыі абраныя Аляксей Янукевіч, Юрый Хадыка, Віктар Івашкевіч, Алесь Міхалевіч. У снежні 2007 на 9 з’ездзе Партыі БНФ кіраўніком партыі абраны Лявон Баршчэўскі. На з’ездзе Партыі БНФ 9 снежня 2007 года абраныя намеснікі старшыні партыі. Першым намеснікам, кіраўніком камісіі па міжнароднай дзейнасці абраны Вінцук Вячорка. За яго кандыдатуру прагаласавалі 173 дэлегаты з’езда з 237.

З мая 2007 года — сустаршыня Палітычнага савета аб’яднаных дэмакратычных сіл, адказвае за інфармацыйна-мабілізацыйную працу і міжнародныя адносіны.

В. Вячорка спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2008 г. Але выбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі.

Выступае ў беларускім і замежным перыядычным друку па грамадска-палітычных пытаннях.

Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета па 43-й Мірашнічэнкаўскай акрузе на выбарах дэпутатаў Мінскага гарсавета 26-га склікання у 2010 годзе. З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Сям’я

Удавец, трое дзяцей — Радаслава, Ружана і Францішак.

У мовазнаўстве

Як мовазнаўца вывучаў мову выданняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаванне беларускага класічнага правапісу (тарашкевіцы), укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных устаноў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сімволіку.

У 2016 г. Вінцук Вячорка выпусціў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасці беларускай мовы. Прэзентацыя выдання «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам» адбылася 19 мая 2016 года ў мінскай галерэі «Ў». У кнізе сабраны нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014—2016 гг.

7 жніўня 2017 Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Баранавічах кнігу «Не смяшыце мае прыназоўнікі». Аўтар расказвае, як пісьменна гаварыць па-беларуску.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Творы

Кнігі

Артыкулы

  • Вінцук Вячорка Асноўныя графіка-арфаграфічныя асаблівасці мовы перыёдыкі Заходняй Беларусі (1920—1939) // Беларуская лінгвістыка. — 1986. — № 29. — С. 32—39. — ISSN 0320-7552.
  • Вінцук Вячорка Асаблівасці лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы Заходняй Беларусі // Беларуская лінгвістыка. — 1986. — № 30. — С. 50—54. — ISSN 0320-7552.
  • Вінцук Вячорка «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы» : Публіцыстычныя артыкулы. — Мінск: Беларусь, 1991. — С. 369.
  • Вінцук Вячорка Правапіс — люстэрка гісторыі // Спадчына. — 1991. — № 4. — С. 2—10. — ISSN 0236-1019.
  • Вінцук Вячорка Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. — 1995. — № 5. — С. 247—288. — ISSN 0236-1019.

Зноскі

  • Вечерко Винцук — Электронная Энцыкляпэдыя slounik.org Архівавана 31 сакавіка 2022.
  • Вячорка Вінцук. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 5 лютага 2022. — Грамадскі вэб-архіў Вытокі
  • Вінцук Вячорка — palitviazni.info. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2015. Праверана 10 кастрычніка 2017.
  • Доверенное лицо единого кандидата в президенты Белоруссии получил 15 суток ареста за встречу с избирателями. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2022. Праверана 10 кастрычніка 2017.
  • Апазіцыя лічыць адмову ў рэгістрацыі кандыдатаў палітычным рашэннем Архівавана 20 ліпеня 2021.
  • Вінцук Вячорка будзе абскарджваць вынікі галасавання па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета Архівавана 17 мая 2021.
  • Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  • Вінцук Вячорка - Пра аўтара РС - Радыё Свабода || Радио Свобода . www.svaboda.org. Праверана 5 студзеня 2024.
  • Вінцук Вячорка | Беларуская Палічка . knihi.com. Праверана 5 студзеня 2024.
  • Вінцук Вячорка — биография, книги, отзывы, цитаты. www.livelib.ru. Праверана 5 студзеня 2024.
  • Вінцук Вячорка прэзентаваў кнігу нарысаў пра адметнасці беларускай мовы. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 26 мая 2022.
  • а б Усе кнігі Бібліятэкі Свабоды Архівавана 20 мая 2022.
  • Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Баранавічах кнігу «Не смяшыце мае прыназоўнікі» Архівавана 26 мая 2022.
  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 Архівавана 19 красавіка 2022.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вінцук Вячорка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вінцук Вячорка БіяграфіяВінцук Вячорка Сям’яВінцук Вячорка У мовазнаўствеВінцук Вячорка УзнагародыВінцук Вячорка ТворыВінцук Вячорка ЛітаратураВінцук Вячорка19617 ліпеняБрэстПартыя БНФ

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    29 красавікаІгарыўка (Канатопскі раён)Леанід Дранько-МайсюкЯкуб КоласПрымыканне (лінгвістыка)Аляксандр Аляксандравіч ВіхорМагіла льва (паэма)Змагары (палітычнае клішэ)СвятлоКарла ТальявініРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаПаўднёвая АмерыкаСцяг БеларусіПарнаграфіяБеларуская дэтэктыўная прозаПалессеНацыянальная бібліятэка БеларусіГасцінец (значэнні)Максім ТанкАлесь КажадубIKEAАнімэРышард КапусцінскіГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка2024Францішак БагушэвічГенадзь Валер’евіч ШутаўНавіяльПрыгоннае праваБеларуская літаратураM8L8THБеларусыУладзімір Уладзіміравіч ПуцінБеларускае нацыянальнае адраджэннеПласт ГаліцынаГрыбыСент-Стывен (Нью-Брансуік)Пеніс чалавекаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Сяргей Іванавіч ГрахоўскіАртур ВольскіФерментыЛюдзі на балоце (фільм)Камянецкая вежаGoogleКастрычніцкая рэвалюцыяОршаСінтаксіс мовыКанстытуцыйная камісія (2021)Палавы актkrjscКалгасСэквіл (Нью-Брансуік)188-я інжынерна-сапёрная брыгадаСказЗнак бядыУладзімір СцяпанПубліцыстыкаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)СексМіндэльскае зледзяненнеТэорыя адноснасціNode.jsСпадарРэпартажПеракладКрыжакіПраспект Незалежнасці (Мінск)Андрэй Міхайлавіч ФедарэнкаФранцыяКаласы пад сярпом тваімАляксей Дудараў🡆 More