Віктар Іосіфавіч Ганчар

Віктар Іосіфавіч Ганчар (7 верасня 1957, пас.

Радзічава Слуцкага раёна — 16 верасня 1999?) — беларускі палітык, правазнаўца.

Віктар Ганчар
Старшыня ЦВК Беларусі
1996 — лістапад 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Пераемнік Лідзія Ярмошына
Нараджэнне 7 верасня 1958(1958-09-07)
Смерць 16 верасня 1999(1999-09-16) (41 год)
Жонка Зінаіда Ганчар
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць палітык

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Слуцкім раёне. Скончыў БДУ (1979), юрыст. У 1979 два месяцы працаваў стажорам-адвакатам Мінскай абласной калегіі адвакатаў. З 1983 — малодшы навуковы супрацоўнік сектара гаспадарчага і працоўнага права Інстытута філасофіі і правы АН БССР, з 1985 — старэйшы навуковы супрацоўнік. Кандыдат юрыдычных навук (1986), тэма дысертацыі: «Внутрихозяйственный расчет в промышленности (Правовая организация)». У 1986—1990 — дацэнт кафедры права Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі, затым — начальнік аддзела эканоміка-прававой работы Дзяржэканомплана БССР.

У сакавіку 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Адразу ж паказаў сябе як добры аратар і кваліфікаваны юрыст. Хутка ўвайшоў у лік найбольш папулярных палітыкаў Беларусі.

З мая 1991 — першы намеснік старшыні Маладзечанскага гарвыканкама. Член Партыі народнай згоды (1992—1995). Адмовіўся ад прапановы старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча балатавацца ў віцэ-спікеры. У красавіку 1994 балатаваўся ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, але не атрымаў падтрымкі большасці дэпутатаў. Як член Канстытуцыйнай камісіі і адзін з кіраўнікоў рабочай групы актыўна дамагаўся ўвядзення ў Беларусі пасады прэзідэнта.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года ўвайшоў у выбарчы штаб кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст і палітык Сяргей Навумчык пераказаў меркаваныя планы тагачаснага старшыні камісіі ВС па заканадаўстве Дзмітрыя Булахава і Віктара Ганчара, згодна з якімі пасля выбараў апошні меў быць прызначаны прэм’ерам, а Булахаў — старшынём Канстытуцыйнага Суда; затым, калі пасля абвінавачванняў у парушэннях Канстытуцыі Лукашэнка адхіляецца ад улады, Ганчар абіраецца прэзідэнтам, а Булахаў узначальвае Вярхоўны Савет.

Пасля перамогі А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, указам Прэзідэнта ад 22.7.1994 № 3 В. Ганчар прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра РБ, аднак неўзабаве указам Прэзідэнта ад 12.12.1994 № 258 была прынятая адстаўка В. Ганчара з гэтай пасады. В. Ганчар перайшоў у апазіцыю і ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, быў членам яе Палітрады (з 1995). У 1995—1996 быў генеральным сакратаром Эканамічнага суда СНД. Жанаты, мае сына.

У 1995 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання, і неўзабаве — старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі. На гэтай пасадзе ён апынуўся ў цэнтры канфлікту, калі ўвосень 1996 года А. Лукашэнка ініцыяваў рэфэрэндум, галоўнай мэтай якога была змена Канстытуцыі. В. Ганчар заявіў, што з прычыны парушэння закону выканаўчай уладай Цэнтравыбаркам не прызнае вынікі рэферэндуму. 14 лістапада Лукашэнка сваім указам зняў Ганчара з пасады — на што не меў права, паколькі старшыню ЦВК (як і ўвесь склад камісіі) паводле Канстытуцыі прызначаў Вярхоўны Савет. Супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта фізічна выштурхнулі Ганчара з памяшкання ЦВК — нягледзячы на пратэсты Старшыні Вярхоўнага Савета і Генеральнага пракурора. Замест Віктара Ганчара кабінет старшыні ЦВК заняла Лідзія Ярмошына. В. Ганчар не прызнаў вынікаў рэферэндуму 1996 года, сышоў у прыватную юрыдычную практыку.

Дэпутаты Вярхоўнага Савета, якія засталіся верныя Канстытуцыі 1994 года, прызначылі Віктара Ганчара старшынём «альтэрнатыўнага» ЦВК. У яго былі два намеснікі, кандыдатуры якіх прапаноўваў ён сам: былы старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Георгій Таразевіч і былы сакратар Віцебскага абкама КПБ Іосіф Навумчык. У студзені 1999 года камісія была зацверджаная тым складам Вярхоўнага Савета, які працягваў сваю дзейнасць. Былі прызначаныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй 1994 года (тым часам як паўнамоцтвы Лукашэнкі па выніках рэферэндуму працягнутыя да 2001 года). Выбары ў тых умовах фактычна не адбыліся, і на пасяджэнні ЦВК былі прызнаны несапраўднымі. 21 ліпеня 1999 дэпутатамі ВС РБ, якія не прызнавалі вынікаў рэферэндуму 1996 года, Віктар Ганчар абраны в.а. старшыні ВС РБ 13-га склікання замест Сямёна Шарэцкага, які быў прызнаны в.аб. прэзідэнта.

Пасля В. Ганчар займаўся падрыхтоўкай сходу дэпутатаў Вярхоўнага Савета, прадстаўнікоў палітычнай і інтэлектуальнай эліты, кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый, які меў прывесці да імпічменту Аляксандра Лукашэнкі.

Знікненне

Віктар Ганчар знік у Мінску 16 верасня 1999 года, разам са сваім сябрам — бізнесменам Анатолем Красоўскім. Пазней на меркаваным месцы знікнення — вул. Фабрычнай — былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля А. Красоўскага і кроў зніклых. 5 снежня 2002 суд Савецкага раёна г. Мінска прызнаў В. Ганчара адсутным без вестак. У студзені 2003 Пракуратура г. Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага. Паводле сведчання колішняга начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева, Віктар Ганчар быў выкрадзены і расстраляны. Патрабаванне расследвання знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага — адно з асноўных патрабаванняў беларускай апазіцыі, яно таксама прысутнічае ў дакументах міжнародных арганізацый. У датычнасці да іх знікнення падазраюцца былы генеральны пракурор і былы Дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і былы камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка, у дачыненні да якіх з 2004 года дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза і ЗША.

За ахову Віктара Ганчара адказваў арганізацыя Белы Легіён, але напярэдадні знікнення палітыка адмовіўся ад аховы і кіраўнік арганізацыі Сяргей Бульба з іншымі ахоўнікамі паехаў на адпачынак у Крым на 10 дзён, а вярнуўся ўжо пасля выкрадання Ганчара і Красоўскага.

У снежні 2019 года Deutsche Welle апублікавала дакументальны фільм, у якім Юрый Гараўскі, былы супрацоўнік спецпадраздзялення МУС Беларусі, пацвердзіў, што менавіта яго падраздзяленне арыштавала, вывезла і забіла Юрыя Захаранку і што пазней яно зрабіла тое ж самае з Віктарам Ганчаром і Анатолем Красоўскім.

Зноскі

Літаратура

  • Гончар Виктор Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Гончар Виктор // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Навумчык С. Дзевяноста чацьверты. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. 350 с.: іл. ISBN 978-0-929849-70-6

Tags:

Віктар Іосіфавіч Ганчар БіяграфіяВіктар Іосіфавіч Ганчар ЗнікненнеВіктар Іосіфавіч Ганчар ЛітаратураВіктар Іосіфавіч Ганчар16 верасня195719997 верасняРадзічава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МінскБелая РусьІнданезіяПалавыя губыУніверсітэт імя Дж. КапіланаДзве душыГВК ГомельВікіпедыяБеларускі нацыяналізмФістынгАнальны сексРэгіянальная газетаНасякомыяПраспект Пераможцаў (Мінск)ІранМінская вобласцьКарлес ПучдэмонРымская імперыяАфрыкаАльгерд БахарэвічФолюш (Гродна)Старыя ВасілішкіГаліна Анатолеўна ПугачэнкаваЗянон Кузьміч ЛомацьReform.byЭталонная мадэль OSIАлесь Мікалаевіч КарлюкевічПаспалітае рушэннеПраспект Ракасоўскага (Мінск)ВейшнорыяУладзімір Пятровіч БутрамееўПрылівы і адлівыГісторыя МінскаЛітаратура і мастацтва (газета)СімвалМінетMolchat DomaКошыкМайСтарабеларуская моваПародыяСімвалы БеларусіІосіф Вісарыёнавіч СталінХалоднае сэрцаВера Аляксандраўна Палякова-МакейДзеяслоўПётр Міронавіч МашэраўБукакэАстравецПольшчаБудаўнік Мінск (валейбольны клуб)УННВШумілінаСідрАзіяПаўночная АмерыкаПалац Рэспублікі (Мінск)Аповесць мінулых часоўТэрмінЛьвоўЕпіскапКунілінгусСібСівая легендаПол БэранТалышскія горыСезон 2022/2023 «Гродна-93-ГрДУ»Сяргей Якаўлевіч АземшаСафлор фарбавальныУ краіне райскай птушкіДудка беларускаяНотаГісторыя ОршыM8L8TH🡆 More