Вальдыўскія Лясы

Вальдыўскія лясы — дажджавыя мяшаныя лясы ўмеранага клімату, экарэгіён Паўднёвай Амерыкі, частка Неатропікі.

Вальдыўскія лясы
Вальдыўскія Лясы
Біём Лес умеранай зоны  (руск.)
Мяжуе з Магеланавы лясы, Патагонская пустыня, Чылійскі маквіс і Паўднёва-Андскі стэп  (укр.)
Плошча 248,100 км²
Краіны Чылі і Аргенціна

Апісанне

Размешчаны лясы ў цэнтры Заходняй Патагоніі, пераважна на тэрыторыі Чылі, невялікая частка — у Аргенціне. Суседнія экарэгіёны — Магеланавы лясы, Патагонская пустыня, Чылійскі маквіс і Паўднёва-Андскі стэп  (укр.). Плошча Вальдыўскіх лясоў ацэньваецца ў 250—300 тыс. км², гэта больш тэрыторыі Вялікабрытаніі. Месцазнаходжанне — раён 40° паўднёвай шыраты ля схілаў Анд (да вышыні 1200—2200 м) і востраў Чылаэ.

Клімат вільготны (1500-3000 мм ападкаў у год), дажджы выпадаюць круглы год. Сярэдняя тэмпература 12-15°С летам і 6-8 °C зімой, у горных раёнах яшчэ халадней.

Флора

Вальдыўскія лясы — вечназялёныя, аднак у іх растуць і лістападныя расліны. Таксама сустракаюцца хвойныя віды і папараць. Многія віды — эндэмікі Патагоніі, сустракаюцца альбо толькі ў Вальдыўскіх лясах, альбо ў іх і суседніх рэгіёнах.

Тыповыя прадстаўнікі флоры рэгіёну — Luma, Fitzroya, Aextoxicon, Lapageria, Maytenus magellanica, некалькі відаў роду Pseudopanax і Nothofagus, Eucryphia cordifolia, Caldcluvia paniculata, Weinmannia trichosperma, Podocarpus nubigenus, Araucaria araucana.

Фаўна

Сярод жывёльнага свету звычайныя рэліктавы Dromiciops gliroides, самы маленькі алень у свеце Pudu, Leopardus guigna. У XX стагоддзі інтрадуцыраваны дзікі.

У Чылі і Аргенціне на тэрыторыі Вальдыўскіх лясоў створана каля 20 нацыянальных паркаў і ахоўных зон  (руск.).

Зноскі

Tags:

Вальдыўскія Лясы АпісаннеВальдыўскія Лясы ФлораВальдыўскія Лясы ФаўнаВальдыўскія ЛясыВальдывіяГорадМяшаныя лясыНеатропікаПаўднёвая АмерыкаЭкалагічны рэгіён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВікіСірмійБраніслаў Адамавіч ТарашкевічГубы1 красавікаРыгор БарадулінРаскіданае гняздо (п’еса)СкірмунтыІранЯрдДзятлаваВасіль Савіч ГарбацэвічКантонскі дыялектМіхась СтральцоўРасіяРэпрадуктыўная сістэма чалавекаРада БНРНапады на пасольства Лівіі ў МінскуБярозка (часопіс)JavaScriptЯдвігін Ш.Шэрлак ХолмсКастрычніцкая рэвалюцыяГруня Яфімаўна СухараваЛюдовік VII МаладыМінскМефедронКлайпедаСвятлана Міхайлаўна ЛясовічАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаСтарыя ДарогіБеларуская літаратураЕўрапейскі СаюзЕжы ГедройцТочка BYКуфарЗямля пад белымі крыламіБеларускія народныя танцыДэвід Кроненберг1918ЛітваБася15-ы партызанскі полкБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныМіхась ЧаротКыргызстанБеларуская ВікіпедыяГарэлкаГерб ЛітвыГвінеяАндрусь ТакіндангСкорасць гукуКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаЛяхавіцкі стройПланетаПрамысловасць БеларусіБеларуская фанетыкаУзбуйненне БССРПрыслоўеІндыяЙШасцідзясятнікіПрыметнікГерманіяСпіс самых высокіх людзейПаўстанне 1863—1864 гадоў1ДзідаТайландСтыль (мова)🡆 More