Бярэзіна: рака ў Беларусі

Бярэ́зіна — рака ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра.

Даўжыня 613 км. Вадазбор 24,5 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 142 м³/с. Агульнае падзенне 69 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,11 .

Бярэзіна
Бярэзіна: Асноўныя прытокі, На рацэ, Агульнае
Характарыстыка
Даўжыня 613 км
Басейн 24 500 км²
Расход вады 142 м³/с
Вадацёк
Выток каля г. Докшыцы
 • Каардынаты HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
=Месцазнаходжанне
physical
Бярэзіна
Бярэзіна
Бярэзіна: Асноўныя прытокі, На рацэ, Агульнае — выток, Бярэзіна: Асноўныя прытокі, На рацэ, Агульнае — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прытокі

Справа: Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач, Каменка, Асовіна, Бабруйка. Злева: Сха, Бобр, Клява, Ольса, Ала.

На рацэ

Гарады: Барысаў, Беразіно, Бабруйск, Светлагорск. Зоны адпачынку: рэспубліканскага значэння — Беразіно і Асіповічы; мясцовага значэння — Дроздзіна, Прырэчча і інш.; Курорты: Бабруйск і Горваль. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныясудак, мінога, галавень, падуст, сом, мянтуз.

Агульнае

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад г. Докшыцы, вусце ў 2 км на паўночны ўсход ад в. Берагавая Слабада Рэчыцкага раёна. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад′ём узроўню (працягласць 20 — 30 сутак) пачынаецца з сярэдзіны сакавіка; сярэдняя вышыня 2,3 — 3,4 м над межанным узроўнем, найбольшая 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сутак. Спад узроўню ў вярхоўі 30 — 40 сутак, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й пал. снежня, крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 30 — 60 см (канец лютага — пачатак сакавіка). Веснавы ледаход 4 — 7 сутак. Сярэдняя тэмпература вады летам 18 — 20 °С. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т.

Агульная даўжыня рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км². Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіна падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця 240 км).

У верхнім цячэнні рака працякае праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, перасякае азёры Медзазол і Палік. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, купістая, шырынёй 2 — 3 км, у асобных месцах звужаецца да 0,5 або пашыраецца да 6 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3 — 1,8 м, часам да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі і невялікімі пясчанымі астравамі. Шырыня ракі 15 — 20 м, найбольшая 60 м. Берагі нізкія (да 0,5 м), на асобных участках стромкія (вышыня да 1,5 м), пясчаныя, забалочаныя.

У сярэднім цячэнні даліна выразная, трапецападобная, шырыня яе 2 — 3 км, месцамі — да 1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя (вышыня 10 — 35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грувтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шырынёй 1,5 — 2 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5 — 3 м, тэрмінам ад 10 — 20 сутак да 1,5 — 2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шырыня ракі 60 — 80 м, найбольшая 100 — 300 м. Берагі стромкія, вышынёй 1 — 2 м.

Бярэзіна: Асноўныя прытокі, На рацэ, Агульнае 
Разліў Бярэзіны

У ніжнім цячэнні да вусця даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 2 — 8 км, месцамі звужаецца да 0,3 — 0,5 км. Схілы стромкія, вышынёй 6 — 15 м, месцамі 20 — 25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, купістая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая; шырыня яе 1,5 — 5 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,2 — 3,5 м тэрмінам да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, адмелін, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шырыня ракі 80 — 130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, вышынёй ад 1 — 2 м да 15 м.

Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.

Спасылкі

Tags:

Бярэзіна Асноўныя прытокіБярэзіна На рацэБярэзіна АгульнаеБярэзіна ЛітаратураБярэзіна СпасылкіБярэзінаБеларусьВіцебская вобласцьГомельская вобласцьДняпроМагілёўская вобласцьМінская вобласцьПраміля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Прафесійны саюзEdisonPtsАнтыкостыШтучны інтэлектРамантычны фільмПаца-ВацаКацярына Ігараўна ГумянюкСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіДагавор аб космасеЯўген ПапакульЭнцыклапедыяБаальбекБапба ГокленМіхась ПазнякоўПубліцыстычны стыльГомельЯўген Аляксандравіч ГлебаўМоўная нормаFlipping BangersЧарадзейныя казкіRammsteinАрхітэктура БеларусіДаніэль КанеманАнатоль Іванавіч НічкасаўМностваАндрусь ТакіндангКларксвіл (Тэнесі)Англійская моваМонатэізмСловазлучэннеІерыхон (тэлесерыял)Разалінд ФранклінХаджКаляндрыСакавікСацыяльныя медыяВольга Яўгенаўна КарачСекс без пранікненняНьюкасл-эпон-ТайнМаксім Яўгенавіч КацЧорны замак АльшанскіНацыяналізмДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійБеларуская літаратураАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМіхаіл ШэйтэльманВейшнорыяВін ДызельДыялекты беларускай мовыПалівальны панядзелакАфіцыйна-дзелавы стыльЭндрэ ДаманаўскіВялікдзень (народная традыцыя)Бэці ЛавэтНгуен Ван ЦхьеуPayPalУладзімір Пятровіч ЖданаўЭмілія ПлятэрДжэрэмі РэнерАндрэй Макаёнак1934 год у гісторыі літаратурыБеларуская энцыклапедыяГеоргій МарчукІван Іванавіч НасовічБеларускі лацінскі алфавітЯгайлаДу ФуВікіманіяРоджэр ФедэрэрЦыбуля мядзведжаяМагнус ХенрыксенМіхась ТурыянскіГалілеа ГалілейТроіцкая царква (Слонім)🡆 More