Мянтуз

Мянту́з звыча́йны, мянёк (Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных.

Народныя назвы: мень, мянёк, калека.

Мянтуз
Мянтуз
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lota lota (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Lota vulgaris
Ахоўны статус
Мянтуз
Сістэматыка
на Віківідах
Мянтуз
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  164725
NCBI  69944
EOL  204768

Апісанне

Даўжыня да 1,7 м, маса да 32 кг (у Беларусі да 5 кг). Цела падоўжанае, акруглае, звужанае да хваста, ўкрытае вельмі дробнай цыклоіднай луской. Спіна зеленаватая або аліўкава-зялёная з чорна-бурымі плямамі і палосамі. Галава шырокая, прыплюснутая. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік, 2 вусікі — ля ноздраў. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя.

Пашырэнне

Мянтуз 
Паштовая марка Беларусі

Пашыраны ў рэках і азёрах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у плыткіх прыбярэжных водах Балтыкі. У Беларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку, пры тэмпературы вышэй 15—16 °C хаваецца ў норах, пад карчамі і т.п.

Асаблівасці біялогіі

Драпежнік. Корміцца дробнай рыбай, ракападобнымі, лічынкамі насякомых.

Палавой спеласці дасягае на 3—4-м годзе жыцця. Нераст адбываецца ў снежні—лютым на неглыбокіх месцах вадаёмаў з пясчаным або камяністым дном і хуткім цячэннем. Развіццё ікры цягнецца да вясны.

Прамысловае значэнне

Прамысловае значэнне ў Беларусі мае ў Браслаўскіх і Нарачанскіх азёрах. Водзіцца ў Сарачанскай групе азёр.

Мяса белае, шчыльнае, без дробных костак, смачнае, дыетычнае (19 % бялку, 0,6 % тлушчу). Далікатэсам лічыцца вялікая тлустая пячонка ментуза (51—67 % тлушчу, багатага вітамінамі A і D), у некаторых краінах яе ядуць сырой. Мянтуз асабліва папулярны ў фінскай нацыянальнай кухні, дзе далікатэсам лічыцца і ікра ментуза. Вельмі смачныя юшка з ментуза, смажаны, заліўны мянтуз, пірагі з начынкай з мянтуза. Увогуле, мянтуза можна гатаваць як траску.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Мянтуз АпісаннеМянтуз ПашырэннеМянтуз Асаблівасці біялогііМянтуз Прамысловае значэннеМянтуз ЛітаратураМянтуз СпасылкіМянтузАтрад (біялогія)РыбыСямейства (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Магілёўская брацкая друкарняБаранаДзеепрыметнікПётр Міронавіч МашэраўІмшаКастрычніцкая рэвалюцыяІван НавуменкаРэжым ЛукашэнкіШыітыЛарыса Сямёнаўна ТалкачоваДзяржаўная прэмія БССРМужыцкая праўдаБеларусьЗвычайны прэзідэнтХрамасомаМар’ян ДуксаВойневічы (Дзятлаўскі раён)ЭякуляцыяБеларуская літаратураРэпарцёры без межаўМінскі раёнPorsche 912ВарварызмКантрабандаЮрась ШамецькаКілімЗюзюкыПаводка ў Казахстане (2024)Лявона ПаповічРуныЕпіскапАдольф ГітлерВалерый Пятровіч СлавукГаўрыла Харытонавіч ВашчанкаЗагляне сонца і ў наша аконцаЕўдакія Якаўлеўна ЛосьНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Гербы гарадоў БеларусіУладзімір Іванавіч КарызнаХто смяецца апошнім (п’еса)Павел Аляксандравіч ХарланчукКарла ТальявініЯнка КупалаБеларуская энцыклапедыяПётр Ільіч КлімукПятро ЖаўняровічБеларускі добраахвотніцкі корпусУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Універсітэт Марыі Складоўскай-КюрыПадарожжа з ЖыгамонтамАрхеологическая карта БелоруссииТадэвуш КасцюшкаДынама (стадыён, Мінск)Чырвоная зменаСексВацлаў ПянткоўскіЛіцвіныБеларуская дудаЧасціца (часціна мовы)ГодКіраўнікі МінскаКазімір Вікенцьевіч КамейшаКацярына Ігараўна ГумянюкПенякіLand Rover WolfПолацкКуцеінская друкарняСацыяльная сеткаМікола ЛупсякоўРабінаўка (Пухавіцкі раён)Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк🡆 More