Антоні Язвінскі

Антоні Язвінскі (нар.

22 лютага 1789, маёнтак Чэрнева ў Вялікім Княстве Літоўскім — каля 1870) — польскі філосаф, паліглот, піянер мнематэхнікі, вынаходнік так званага «польскага метаду».

Антоні Язвінскі
Антоні Язвінскі
Дата нараджэння 22 лютага 1789(1789-02-22), 1791 ці не пазней за 1837
Месца нараджэння
Дата смерці 1852 ці не раней за 1845
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, афіцэр, пісьменнік-дакументаліст
Навуковая сфера мнематэхніка[d]
Навуковая ступень доктар філасофіі (1808)
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сын Фелікса Язвінскага герба Гжымала і Катажыны з Узлоўскіх. Бацька быў камергерам караля Станіслава Аўгуста. У сям’і было яшчэ некалькі сыноў і дачок, у тым ліку Юстына.

Навучанне пачаў з сямі гадоў у Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1803 годзе, у 14 гадоў, паступіў у Віленскі ўніверсітэт, вывучаў права, матэматыку і прыродазнаўства. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Варшаўскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта ўступіў у войска Варшаўскага княства. Быў брыгадзірам, потым капітанам артылерыі. Скончыў ваенную службу ў 1819 годзе.

Эміграваў у Італію. Быў выкладчыкам. Распрацаваў і апублікаваў уласны мнеманічны метад, які шырока ўжываўся ў Францыі ў 1830—1835 гадах.

Антоні Язвінскі 
Помнік на магіле Антонія Язвінскага ў Цімкавічах.

Памёр у 1852 годзе (такая дата назначана на помніку), пахаваны на могілках у Цімкавічах, помнік захаваўся.

Метад Язвінскага

Антоні Язвінскі 
Табліца з кнігі С. Зананскага з выкарыстаннем «метада Язвінскага» для выкладання гісторыі.

Мнематэхнічны метад, які вынайшаў, удасканальваў і прапагандаваў Язвінскі, называлі «польскім метадам» або ад яго імя «метадам Язвінскага». Упершыню апублікаваны на італьянскай мове ў 1829 годзе ў Мілане як праца «Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia». Пазней апублікаваны на іншых мовах, у тым ліку на польскай у 1837 годзе.

Спачатку метад Язвінскага прадугледжваў выкарыстанне сістэмы каардынат, табліц, каляровых палос і ідэаграм для пазначэння гістарычных перыядаў і стварэння з іх дыяграм для запамінання і параўнання даных. Метад спачатку ўжываўся ў храналогіі, а пазней і ў выкладанні геаграфіі, вывучэнні моў і граматыкі. Распаўсюджанай інтэрпрэтацыяй было выкарыстанне візуалізацыі для адлюстравання лікавых і статыстычных даных.

Язвінскі меў вялікую групу супрацоўнікаў і паслядоўнікаў, якія прапагандавалі метад у французскай адукацыі. Сярод іх асаблівую ролю адыграў Юзаф Бем, які ў 1843 годзе апублікаваў уласную працу Exposé général de la Méthode mnémonique polonaise perfectionnée a Paris : bsuivi d’une application spéciale a l’histoire […] і Фелікс Напалеон Жаба. Метадам зацікавіліся ў свеце — Бразіліі, ЗША і Канадзе. Шмат аўтараў публікавалі па ім свае працы. У Францыі лекцыі па метадзе Язвінскага выходзілі як «скрынкавы прадукт» — навучальныя камплекты табліц. Пра папулярнасць метаду сведчыць некалькі наступных выданняў: «Methode polonaise, inventee par Iazwinski», «Méthode de A. Jazwinski, appliquée à la chronology, l’histoire, la géographie, l'étude des langues pratique et théorique» (1839), «Explication de la carte chronographique pour Pótude de l’histoire d’apres la methode dite polonaise».

Паводле французскіх выданняў, на польскую мову метад Язвінскага перакладзены ў працах «Nowa metoda uczenia chronologii» А. Артыхевіча (1836, Варшава), Яна Фока (1837, Вільня), С. Зарайскага (1849, Львоў). Аляксандар Здановіч выкарыстоўваў метад для выкладання польскай гісторыі ў працы «Tablica chronograficzna, podług metody Jaźwinskiego, obejmująca wykład nowej metody uczenia chronologii, jako też spis cesarzów i królów, w tablicy chronograficznej zawartych od N. C. do dnia dzisiejszego» (1845, Вільня). Ян Эйрлінг выдаў на польскай мове вялікі, у двух тамах, «Przewodnik do języka francuskiego według metody Jażwinskiego» (1846, Пецярбург).

На рускай мове паводле метаду выдадзены «Хранаграфічны атлас, з сінхроннымі табліцамі і 500 партрэтамі» (1840, Пецярбург). У 1832 годзе ў Лондане выйшла кніга «Methode Polonaise… appliquóc de la chronologie, l’histoire, la geographie, Petude des langues». У 1837 годзе Жаліве апублікавала «Methode dite polonaise; application aux langnea perfectionnóe», а Клэр ужывала для выкладання граматыкі.

Працы

  • (1829) «Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia», francuskie wydanie «Méthode mnémonique polonaise», польскае выданне ў 1837 годзе.

Крыніцы

  • а б в г д е ё ж з і Sikorski 1903.
  • а б в Molenda 2013.
  • а б в Jaźwiński 1829.
  • а б Jaźwiński 1837.
  • Exposé général de la Méthode mnémonique polonaise perfectionnée a Paris : bsuivi d'une application spéciale a l'histoire ... (польск.). polona.pl. Праверана 7 красавіка 2024.
  • Aleksander Zdanowicz. Tablica chronograficzna, podług metody Jażwińskiego obejmująca wykład nowej metody uczenia chronologii, jako też spis Cesarzów i Królów w tablicy Chronograficznej zawartych, od narodzenia Chrystusa do dnia dzisiejszego, wyd. 1845. (польск.). polona.pl. Праверана 7 красавіка 2024.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Антоні Язвінскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Антоні Язвінскі БіяграфіяАнтоні Язвінскі Метад ЯзвінскагаАнтоні Язвінскі ПрацыАнтоні Язвінскі КрыніцыАнтоні Язвінскі ЛітаратураАнтоні Язвінскі СпасылкіАнтоні Язвінскі1789187022 лютагаВялікае Княства ЛітоўскаеФілосафЧэрнева (Маладзечанскі раён)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ВікіпедыяАнатоль Арцёмавіч Брытун1695ТэнісМарыя Віктараўна ВасілевічПаўлінава вока малоеСымон-музыкаЯгайлаРабіндранат ТагорТаежная зонаВейшнорыяАрхітэктура БеларусіВасіль ВіткаПаўстанне 1863—1864 гадоўЛавіса ШведскаяРазалінд ФранклінЧарадзейныя казкіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаНатуральная воспаДжэніфер ЛоўрэнсКалясянкаПалесцінаДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўЮНЕСКАМастурбацыяНарвалРаберту РывелінуМонатэізмАлаіза ПашкевічСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіУладзімір Уладзіміравіч ПуцінВасіль БыкаўДзікае паляванне караля СтахаЧэрвеньАртрозКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)МаўленнеДудка беларуская.mcРобін УільямсЯўген Васільевіч МаўлееўАб’яднаныя Арабскія ЭміратыМайк ПенсДзеяслоўАстатЯзэп Юр’евіч ЛёсікЖыгімонт КейстутавічГран-Пры Канады 2014 годаНапалеон IIГепатыт CМікола ХведаровічТэорыя адноснасціЗміцер ВайцюшкевічВялікая Айчынная вайнаВольха чорнаяВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаСымон БудныЗгуртаванне беларусаў КанадыКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаПурпурны колерЧырвоным па БелымПрыслоўеКуфарПаца-ВацаГрэчаская моваРэйчэл КарсанВялікае БушкаваЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкGoogle ChromeПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)ЛагойскБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаСмяротнае пакаранне🡆 More