Адміністрацыйны Падзел Латвіі

Латвія ў адміністрацыйных адносінах падзелена на 36 краёў (лат.: novadi) і 2 гарады рэспубліканскага падпарадкавання .

Адміністрацыйны Падзел Латвіі
Краі і гарады рэспубліканскага падпарадкавання Латвіі з 2021 года

З 1 ліпеня 2009 па 1 ліпеня 2021 Латвія была падзелена на 110 краёў і 9 гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання (лат.: republikas pilsētas).

Да 1 ліпеня 2009 года Латвія была падзелена на 26 раёнаў і 7 гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання.

Адміністрацыйны падзел да 1 ліпеня 2009 года

Пры стварэнні Латвійскай Рэспублікі было захавана дзяленне тэрыторыі на паветы (падпадзяляліся на гарады і воласці); для мэт выбараў у Сойм краіна дзялілася на пяць выбарчых акругаў. У Латвійскай ССР у канцы 1949 г. паветы былі заменены 58 раёнамі  ; існавалі таксама гарады рэспубліканскага падпарадкавання. Кароткачасова ўводзілася абласное дзяленне (1952—1953, гл. Рыжская вобласць, Ліепайская вобласць, Даўгаўпілская вобласць). Да канца 1960-х гг. колькасць раёнаў (дзяліліся на сельсаветы і гарады раённага падпарадкавання) скарацілася да 26 і стабілізавалася.

Раёны

Гарады рэспубліканскага падпарадкавання

Адміністрацыйная рэформа ў Латвіі

19 снежня 2008 года ўрад Латвіі пастанавіў: у Латвіі замест ранейшых 553 самакіраванняў (раёнаў, валасцей і г. д.) былі створаны 109 краёў або навадаў (лат.: novads,) і дзевяць рэспубліканскіх гарадоў .

Новая карта складзена па наступных прынцыпах. Краем (навадом) лічыцца тэрыторыя, на якой пастаянна пражываюць па меншай меры 4 тыс. чалавек, а ў краеўтваральным горадзе або пасёлку — не менш за 2 тысячы. Адлегласць ад адміністрацыі краю да любога населенага пункта ў ім не павінна перавышаць 50 кіламетраў. Праўда, у кожным правіле ёсць свае выключэнні. Так, самымі маленькімі бакамі Латвіі стануць Балтынаўскі (1420 жыхароў) і Алсунгскі (1730). Самымі ж вялікімі — Огрскі (38 тыс. чалавек) і Талсінскі (35 тыс. чалавек).) краю.

Гэтая рэформа, нягледзячы на сваё афіцыйнае завяршэнне да 1 ліпеня 2009 года, крытыкуецца як незавершаная. Лічыцца, што такі нераўнамерны падзел тэрыторый дазваляе забяспечыць выбарнасць патрэбнай колькасці дэпутатаў у Сейм Латвіі ад «стратэгічных» мясцовасцяў, дзе падтрымка кіруючых партый мацней. І наадварот, зменшыць колькасць дэпутатаў з рэгіёнаў, вядомых сваёй апазіцыйнасцю .

З 1 ліпеня 2009 года да ліку гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання дадаліся Екабпілс і Валміера .

У канцы 2010 года дадаўся Мерсрагскі край, які стаў новым, 110 латвійскім краем.

Пасля рэформы 2009 года спіс рэспубліканскіх гарадоў выглядаў наступным чынам:

Беларуская назва горада Латышская назва горада Насельніцтва,

чал. (2011)

1 Рыга Rīga 658640
2 Даўгаўпілс Daugavpils 93 312
3 Ліепая Liepāja 76 731
4 Елгава Jelgava 59511
5 Юрмала Jūrmala 50840
6 Вэнтспілс Ventspils 38 750
7 Рэзэкнэ Rēzekne 32 328
8 Валміера Valmiera 25 130
9 Екабпілс Jēkabpils 24 635

Гл. таксама: Колькасць і этнасклад насельніцтва краёў і гарадоў рэспубліканскага значэння Латвіі

Рэспубліканскія гарады і краі, якія ўключаюць воласці і краёвыя гарады

Краі Латвіі складаюцца з валасцей і краявых гарадоў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел з 1 ліпеня 2021 года

22 чэрвеня 2020 года прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс падпісаў Закон аб адміністрацыйных тэрыторыях і паселішчах. Пасля некалькіх паправак у рэдакцыі закона з 1 ліпеня 2021 года быў устаноўлены наступны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Латвіі  :

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Адміністрацыйны Падзел Латвіі Адміністрацыйны падзел да 1 ліпеня 2009 годаАдміністрацыйны Падзел Латвіі РаёныАдміністрацыйны Падзел Латвіі Гарады рэспубліканскага падпарадкаванняАдміністрацыйны Падзел Латвіі Адміністрацыйная рэформа ў ЛатвііАдміністрацыйны Падзел Латвіі Рэспубліканскія гарады і краі, якія ўключаюць воласці і краёвыя гарадыАдміністрацыйны Падзел Латвіі Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел з 1 ліпеня 2021 годаАдміністрацыйны Падзел Латвіі Гл. таксамаАдміністрацыйны Падзел ЛатвііКрай (Латвія)ЛатвіяЛатышская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НазоўнікНацыянальна-вызваленчы рухПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Іван МележСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Міхась ВасілёкГерб АстраўцаЯнка ГеніюшВалерый Мікалаевіч ГапееўАнтон Гадзімавіч МатолькаВерасПалеская вобласцьМагіла льва (паэма)383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАБелы легіёнКазахстанКастрычніцкая рэвалюцыяВітаўтДзяржаўная прэмія БССРHippomane mancinellaЮлія Анатолеўна АрцюхКансорцыум Сусветнага павуцінняУніверсітэт Святога СтэфанаЯ размалюю для цябе небаКарная аперацыя «Bamberg»БрэстСпіс птушак БеларусіАртур ВольскіСпіс памерлых у 2024 годзеАлег Антонавіч ЛойкаБеларусьМіжнародны стандартны кніжны нумарМоўная інтэрферэнцыяСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Катоўскае (возера)Мікалай I (імператар расійскі)Алесь СавіцкіВаўкалакСучаснасцьБуры мядзведзьНапады на пасольства Лівіі ў МінскуВіцебскІван ПташнікаўУладзімір Аляксеевіч АрлоўАвантуры Пранціша ВырвічаБеларусыСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВасіль ВіткаГарбузДагаворМарыя Магдалена РадзівілОршаКуфарБярнард БукаткаПарыж (Беларусь)Генадзь ТумашСправа журналістаў БелсатаВасіль ЗуёнакБеларуская дэтэктыўная прозаПошукавая аптымізацыяГомельМаксім БагдановічНарматыўны кантрольАчэрэтынэСпіс газет БеларусіАлаіза ПашкевічПрыслоўе🡆 More