Time: амерыканскі штотыднёвы часопіс

«Тайм» (ад англ.: Time — «Час»; гандлёвая марка па-англійску пішацца вялікімі літарамі: TIME) — амерыканскі штотыднёвы часопіс са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку.

Пры тыражы каля 3,4 млн экз. у 2007 годзе з'яўляецца найпапулярнейшым часопісам у ЗША.

TIME
Выява лагатыпа
Time: Гісторыя, Чалавек года, 100 асоб года
Арыгінальная
назва
англ.: Time
Тып часопіс, news magazine[d] і online magazine[d]
Заснавальнік Briton Hadden і Henry Luce
Выдавец Time Inc. (частка Time Warner)
Краіна Time: Гісторыя, Чалавек года, 100 асоб года ЗША
Рэдактар Nancy Gibbs[d]
Галоўны рэдактар Edward Felsenthal[d]
Заснавана 3 сакавіка 1923
Тэматыка навіны
Мова англійская
Перыядычнасць штотыднёвік
Галоўны офіс
ISSN 0040-781X
Вэб-сайт Афіцыйны сайт TIME
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Time: Гісторыя, Чалавек года, 100 асоб года 
Вокладка самага першага нумара часопіса

Першы выпуск часопіса паступіў у продаж 3 сакавіка 1923 года. Ідэя стварэння газеты Time прыйшла ў галаву Генры Льюсу (Henry Luce) і Брайтану Хэдэну (Briton Haden) падчас сходу ў рэзідэнцыі тайнага таварыства студэнтаў Ельскага ўніверсітэта «Чэрап і косці».

Гэта быў першы ў свеце навінавы штотыднёвік. Праз дзесяць гадоў у яго з'явіўся канкурэнт — «Newsweek». Да смерці Льюса ў 1967 годзе часопіс адлюстроўваў яго ўмерана кансерватыўныя погляды.

Фірменны фармат часопіса прадугледжваў некалькі дзясяткаў артыкулаў, якія ў сціслай форме рэзюмавалі найбольш важныя тэмы тыдня ў вобласці ўнутранай і замежнай палітыкі, бізнесу, адукацыі, навукі, медыцыны, права, рэлігіі, спорту, кнігавыдаўніцтва і мастацтва.

Сучасны «Тайм» з'яўляецца ядром найвялікшага ў свеце холдынга ў вобласці сродкаў масавай інфармацыі і шоу-бізнесу — Time Warner. Апроч амерыканскай, выпускаюцца еўрапейская (Лондан), азіяцкая (Ганконг) і аўстралійская (Сідней) версіі часопіса.

Чалавек года

Традыцыйна часопіс Time называе ў апошнім снежаньскім нумары імя «чалавека года». Гэтая намінацыя прысуджаецца з 1927 года, калі гэтым званнем уганаравалі лётчыка Чарльза Ліндберга, які упершыню ў гісторыі сам адзін пераляцеў Атлантыку.

Персону года выбірае выключна выканаўчы рэдактар. У розныя гады Чалавекам года станавіліся Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джордж Буш, Міхаіл Гарбачоў (двойчы — у 1987 і 1989 гадах), абстрактны Амерыканскі салдат, а таксама карыстальнік Інтэрнэту. У 2010 годзе заснавальнік і галава кампаніі Facebook Марк Цукерберг. У 2011 годзе Чалавекам года зноў абралі зборны вобраз: «пратэстоўца» («мяцежнік»).

100 асоб года

Пачынаючы з 1999 часопіс публікуе таксама «Time 100» — спіс ста найбольш уплывовых людзей года. Спіс выбіраецца камісіяй вучоных.

100 асоб XX стагоддзя

У чэрвені 1999 быў апублікаваны спіс найбольш значных XX стагоддзя: «Time 100: Героі і куміры 20-га стагоддзя». Кандыдатаў адбірала камісія амерыканскіх гісторыкаў, журналістаў і палітыкаў. У снежаньскім выпуску 1999 быў названы чалавек стагоддзя па версіі Time, ім стаў Альберт Эйнштэйн.

Зноскі

  • Forbes.com — Magazine Article Архівавана 5 снежня 2010.
  • Skull and Bones, эліта Імперыі
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Time, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Time ГісторыяTime Чалавек годаTime 100 асоб годаTime 100 асоб XX стагоддзяTime СпасылкіTime2007Англійская моваЗШАНью-ЁркЧасопіс

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Белы легіёнВялікае Княства ЛітоўскаеПадарожжа з ЖыгамонтамМінійВасіль Ісакавіч ТалашПрывакзальная плошча (Мінск)Сімвалы БеларусіАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкВасіль Аляксеевіч ЖуковічГарады БеларусіБеларускі лацінскі алфавітФерментыУзброеныя Сілы БеларусіГеоргій МарчукГамеланБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМіндоўгBingXМікола МаляўкаГербы гарадоў БеларусіПалесцінцыОдноклассникиМінскі інавацыйны ўніверсітэтСяргей Аляксандравіч ПадсасонныТрайчасты нервАлесь ЖукФранцішка Уршуля РадзівілНацыянальны характарДзікае паляваннеМы, беларусыМоваЖанчына зверхуPremiere (часопіс)Іван ЧыгрынаўІгар Уладзіміравіч ГолубеўПеракладРагнеда РагвалодаўнаБеларуская вёскаУладзімір Мікалаевіч КарватReform.by188-я інжынерна-сапёрная брыгадаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіНарысПісьменнікIKEAСпіс вуліц МінскаНёманГрунвальдская бітваТэорыя адноснасціДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПлошча Незалежнасці (Мінск)ЛабокМіхась ВасілёкЭякуляцыяУкраінаКіеўская РусьДзень ПерамогіАдвечным шляхамЗлучнікПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Напалеон ОрдаГасцінец (дарога)Стары ЗапаветБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваСанкт-ПецярбургВалерый Мікалаевіч ГапееўЯраслаў Сільвестравіч ПархутаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМагіла льва (паэма)Галіна Радзівонаўна ЛукашэнкаНасельніцтва БеларусіАлесь РазанаўКастусь ЖукУ краіне райскай птушкіМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)🡆 More