Літара J

J — дзясятая літара базавага лацінскага алфавіта.

Лацінская назва — ёт або ёта, французская назва — жы [ʒi], нямецкае назва — ёт, англійская — джэй [d͡ʒeɪ̯], іспанская — хота. У міжнародным фанетычным алфавіце сімвал [j] азначае палатальны апраксімант. На камп’ютарнай клавіятуры з QWERTY-раскладкай на клавішах F і J звычайна знаходзіцца невялікі выступ у выглядзе кропкі або палоскі для зручнасці сляпога пазіцыянавання пальцаў на гэтых клавішах.

Літара лацінкі J
Jj
F G H I J K L M N
f g h i j k l m n

Характарыстыкі

Назва

Jlatin capital letter j
jlatin small letter j

Юнікод

J: U+004A
j: U+006A

HTML-код

J‎: J ці J
j‎: j ці j

UTF-16

J‎: 0x4A
j‎: 0x6A

URL-код

J: %4A
j: %6A

У 1926 годзе на Акадэмічнай правапіснай канферэнцыі Язэп Лёсік прапанаваў увесці літару J ў беларускі алфавіт, замяніўшы Й.

Гісторыя

Першапачаткова сімвал j выкарыстоўваўся як алаграф i (напрыклад, злучэнне ii пісалася як ij). Вымаўляліся яны аднолькава як [i], [iː], [j]. Пазней у раманскіх мовах з’явіліся новыя гукі і вымаўленне значна разышлося.

Увядзенне J у лацінскі алфавіт і адрозніванне ад I адбылося толькі ў XVI стагоддзі, што звязваюць з імёнамі Джан-Джорджа Трысіна і П’ера дэ ля Рамэ. Італьянскі паэт Трысіна апублікаваў у 1523 годзе пасланне да папы Клімента VII «Epistola intorno alle lettere nuovamente aggiunte alla lingua italiana», у якім прапанаваў увесці ў італьянскі алфавіт некалькі літар для перадачы гукаў, якія не абазначаюцца асобнымі графемамі. Французскі вучоны П’ер дэ ля Рамэ паспрыяў увядзенню новых літар у лацінскі алфавіт, выкарыстоўваючы J і U у сваіх працах каб адрозніваць галосныя гукі ад паўгалосных.

Вымаўленне

У лацінскай мове літара вымаўляецца як [j]. Такое ж вымаўленне ў германскіх мовах (акрамя англійскай), у балцкіх, у славянскіх, якія выкарыстоўваюць лацінку, у албанскай, венгерскай, фінскай, эстонскай мовах і ў эсперанта. У сучаснай італьянскай мове літара J выкарыстоўваецца галоўным чынам у запазычаных словах. Да XIX стагоддзя яе пісалі ў дыфтонгах замест I, замест фінальнага -ii, а таксама пры разбіцці збегу галосных (напрыклад, Savoja).

У англійскай мове J абазначае гук [d͡ʒ].

У іспанскай мове J вымаўляецца як [x], але таксама выкарыстоўваецца для абазначэння гука [d͡z] у іншамоўных для іспанскай імёнах. У французскай, румынскай, партугальскай, азербайджанскай, турэцкай мовах J вымаўляецца як [ʒ].

У казахскай і ўзбекскай лацінцы J абазначае гукі [ʒ] або [d͡ʒ], а ў туркменскай і кіргізскай— толькі як [d͡ʒ].

Зноскі

Tags:

Лацінскі алфавітМіжнародны фанетычны алфавіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Навагрудскі замакАртур ВольскіУсебеларускі народны сходЮрка ГолубХрыстос прызямліўся ў ГародніСтупені параўнанняАляксандр Васільевіч ДухновічСяргей Кужугетавіч ШайгуТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваКамень МіцкевічаМотальАлег Антонавіч ЛойкаРадаслаў АстроўскіБела-чырвона-белы сцягВіленская беларуская гімназіяІсідар Самуілавіч БасПошукавая аптымізацыяМузеі ПознаніГлебаМарская міляСуботнікіМностваУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАксітацынВасіль ЗуёнакАндрэй Паўлавіч ХудыкКузьма ЧорныГербы гарадоў БеларусіПалавы актКлаўдзіа МантэвердзіКасцёл Святога Сымона і Святой АленыВіктар Карамазаў21 красавікаСімяон ПолацкіСяргей БульбаУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)Адольф ГітлерНазоўны склонСлуцкі поясОрдэн Пагоні25 красавікаЯнка СіпакоўБеларуская энцыклапедыяСпіс беларускіх імёнГіпертрафіяСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратПарнаграфіяСтаражытнабеларуская літаратураДакладныя навукіКелі КларксанСацыяльны дарвінізмПётр Пятровіч КанаўніцынЧалавек пасярэдзінеДзядыГлыбокая глотка (секс)АдраджэннеКапялюшHromadske.TVРагачоўСяброўстваАвантуры Пранціша ВырвічаІван НавуменкаВостраў слёзСабакі Эўропы (раман)ШвагерВагінальны сексУладзімір Аляксеевіч АрлоўЦукраміцэтыУладзімір Георгіевіч МулявінЧарнобыльКіраўнікі МінскаВіктар КазькоRSS🡆 More