Flask

Flask (Фласк, англ.: flask — фляга) — гэта мікра вэб-фрэймворк, напісаны на мове Python.

Ён класіфікуецца як мікрафрэймворк, пасколькі не патрабуе выкарыстання спецыяльных інструментаў альбо бібліятэк. У ім няма пласта абстракцыі баз даных, валідацыі формаў і іншых кампанентаў, дзе агульныя функцыі падаюць ужо існыя бібліятэкі іншых распрацоўнікаў. Аднак Flask падтрымлівае пашырэнні, якія дазваляюць дадаваць функцыі вэб-праграмы так, як калі б яны былі рэалізаваны ў самым Flask. Існуюць пашырэнні для аб’ектна-рэляцыйных адлюстраванняў (англ.: object-relational mapping, ORM), праверкі формаў, апрацоўкі загрузак, розных адкрытых тэхналогій аўтэнтыфікацыі і шэрагу агульных інструментаў, звязаных з фрэймворкам.

Flask
Выява лагатыпа
Тып Вэб-фрэймворк
Распрацоўшчык Армін Ронахер
Напісана на Python
Аперацыйная сістэма кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск 1 красавіка 2010 (14 гадоў таму) (2010-04-01)
Апошняя версія reference
Рэпазіторый github.com/pallets/flask/pallets/flask
Ліцэнзія BSD
Сайт palletsprojects.com/p/flask//p/flask/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярод вэб-сайтаў, якія выкарыстоўваюць Flask — Pinterest і LinkedIn.

Гісторыя

Flask быў створаны Армінам Ронахерам з Pocoo, міжнароднай групы энтузіястаў Python утворанай у 2004 годзе. Па словах Ронахера, першапачаткова ідэя была першакрасавіцкім жартам, якая аказалася дастаткова папулярнай, каб ператварыцца ў сур’ёзную праграму. Назва з’яўляецца гульнёй слоў з больш раннім фрэймворкам Bottle (англ.: bottle — бутэлька).

Калі ў 2004 годзе Ронахер і Георг Брандл стварылі на Python сістэму дошак аб’яваў, у Pocoo з’явіліся праекты Werkzeug і Jinja.

У красавіку 2016 года каманда Pocoo была распушчана, а распрацоўка Flask і спадарожных бібліятэк перайшла да зноў утворанага праекта Pallets. З 2018 года даныя і аб’екты, звязаныя з Flask, могуць быць адлюстраваны з дапамогай Bootstrap.

Flask стаў папулярным сярод энтузіястаў Python. Па стане на кастрычнік 2020 гады ён займае другое месца па колькасці зорак на GitHub сярод фрэймворкаў для вэб-распрацоўкі на Python, толькі трохі саступаючы Django, і быў прызнаны самым папулярным вэб-фрэймворкам у апытанні Python Developers Survey 2018, 2019, 2020 і 2021.

Кампаненты

Мікрафрэймворк Flask з’яўляецца часткай праекта Pallets (раней Pocoo) і заснаваны на некалькіх іншых праектах, усе яны працуюць пад ліцэнзіяй BSD.

Werkzeug

Werkzeug (ад ням.: werkzeug — «інструмент») — гэта бібліятэка утыліт для Python, прызначаная для працы з праграмамі Web Server Gateway Interface (WSGI). Werkzeug дазваляе ствараць аб’екты для запытаў, адказаў і службовых функцый. Яна можа быць выкарыстана ў якасці асновы для стварэння ўласнай праграмнай структуры і падтрымлівае версіі Python 2.7, 3.5 і пазнейшыя.

Jinja

Jinja — шабланізатар для Python, таксама распрацаваны Ронахерам. Падобна на Django, ён працуе з шаблонамі ў «пясочніцы».

MarkupSafe

MarkupSafe — гэта бібліятэка апрацоўкі радкоў для Python. Аднайменны тып MarkupSafe пашырае радковы тып Python і пазначае яго змесціва як «бяспечнае». Камбінаванне MarkupSafe са звычайнымі радкамі аўтаматычна экрануе немаркіраваныя радкі, пазбягаючы пры гэтым падвойнага экранавання ўжо пазначаных радкоў.

ItsDangerous

ItsDangerous — гэта бібліятэка бяспечнай серыялізацыі даных для Python. Яна выкарыстоўваецца для захоўвання сесіі праграмы Flask у файлах cookie, не дазваляючы карыстальнікам умешвацца ў змесціва сесіі.

Асаблівасці

  • Сервер распрацоўкі і адладчык
  • Убудаваная падтрымка модульнага тэсціравання
  • Адпраўка запытаў RESTful
  • Выкарыстоўвае шабланізатар Jinja
  • Падтрымка бяспечных файлаў cookie (сеансы на баку кліента)
  • 100 % сумяшчальнасць з WSGI 1.0
  • На аснове Unicode
  • Поўная дакументацыя
  • Сумяшчальнасць з Google App Engine
  • Даступныя пашырэнні для пашырэння функцыянальнасці

Прыклад

У прыведзеным ніжэй кодзе паказаная простая вэб-праграма, якая адлюстроўвае паведамленне «Hello World!» па запыце да сервера:

from flask import Flask app = Flask(__name__)  @app.route("/") def hello() -> str:   return "Hello World"  if __name__ == "__main__":   app.run() 

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Flask ГісторыяFlask КампанентыFlask АсаблівасціFlask ПрыкладFlask Гл. таксамаFlaskPython (мова праграмавання)Англійская моваБаза даныхВэб-фрэймворк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ФранцыяБайнэтКантонскі дыялектПалац Сапегаў (Гродна)НашвілЖураўліны крыкАнглійская моваКалінінградСпортЛюксембургЧыкагаКароткая гісторыя БеларусіБеларускія імёныМудранкаКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Слуцкі поясБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовыУзброеныя Сілы БеларусіГербы гарадоў БеларусіАмерыканскі варыянт англійскай мовыТэкстМіхась ЧаротЧорны замак АльшанскіВітаўтНапады на пасольства Лівіі ў МінскуДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваДжэймс КукАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўАндрусь ТакіндангСлавакіяАляксей ДудараўБеларускі фальклорБілінгвізмВялікабрытаніяXMPPВіцебск28 сакавікаСпіс вуліц МінскаШэрлак ХолмсСеулЗайменнікКуфарКіншасаVolkswagen TouranАлматыРужаныКастэль-НуоваБанк ДабрабытПаўночная вайна (1700—1721)АсіповічыКіеўская РусьПротазаалогіяКіпрБеларускае нацыянальнае адраджэннеСтарабеларуская моваБеларуская Народная РэспублікаЖук-аленьМіхась СтральцоўКаласы пад сярпом тваімСамоНігерыяЗмітрок БядуляПольшчаЗычныяСамараГарэцкія чытанні31 сакавікаТарашкевіцаВалянцін Паўлавіч ТаўлайБеларускі алфавітМахачкалаГ🡆 More