Audi

Audi AG («А́ўдзі») — германская аўтамабілебудаўнічая кампанія ў складзе канцэрна Volkswagen AG, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў пад маркай «Аўдзі».

Штаб-кватэра — у Інгальштаце (Германія).

Audi
Audi
Тып Aktiengesellschaft[d]
Лістынг на біржы Франкфурцкая фондавая біржа
Заснаванне 1909
Заснавальнікі August Horch[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Абарот
  • 48,8 млрд € (2019)
Аперацыйны прыбытак
  • 5,4 млрд € (2019)
Чысты прыбытак
  • 4,3 млрд € (2019)
Актывы
  • 16,8 млрд € (2019)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 84 435 чал. (31 снежня 2015)
Дэвіз Vorsprung durch Technik
Матчына кампанія Volkswagen Group
Даччыныя кампаніі Ducati Motor Holding[d], Lamborghini, Audi Hungaria Zrt.[d], Audi Sport[d] і Ducati[d]
Сайт audi.com (англ.)(ням.)

З 1 верасня 2023 года старшынём праўлення з’яўляецца Гернат Дзёльнер.

Гісторыя

У пачатку 1909 г, пасля прававой спрэчкі з першымі заводамі Horch-Werke, Аўгуст Хорх пераназваў свой другі аўтамабільны завод у Audi Automobil-Werke. Пры выбары новай назвы Хорх, не жадаючы цалкам «саступаць» супернікам сваё ўласнае прозвішча, вырашыў выкарыстаць каламбур. Слова horch па-нямецку азначае «слухай», як і audi па-латыні.

У сярэдзіне 1910 г. завод выпусціў на рынак першы аўтамабіль Audi. Гэты аўтамабіль меў 2,6 літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 22 к.с.

З 1932 года Audi разам з Horch, DKW і Wanderer у складзе канцэрна Auto Union.

Пасля Другой сусветнай вайны Auto Union аднавіла дзейнасць у 1949 годзе. У пачатку 1958 года Daimler набыла амаль 88 % Auto Union. Праз год Daimler выкупіў астатнія акцыі.

1 студзеня 1965 года Volkswagen AG стаў мажарытарным акцыянерам, купіўшы 50,3 % акцый Auto Union GmbH.

У верасні 1965 года дэбютавала першая пасляваенная машына маркі з распрацаваным у супрацоўніцтве з Daimler чатырохтактным рухавіком. Спачатку яна звалася проста «Audi», а затым была пераназваная ў Audi 72 (згодна з магутнасцю 72 к.с.).

У канцы 1966 года VW выкупіў астатнія акцыі і ў 1969 годзе аб’яднаў Auto Union з NSU Motorenwerke, утварыўшы кампанію Audi NSU Auto Union AG. У 1985 годзе яна была рэарганізавана ў Audi AG.

Вытворчыя пляцоўкі

Два асноўныя заводы Audi ў Германіі: у Інгальштаце і Некарзульме.

Завод у Некарзульме заснаваны ў 1880 годзе і раней належаў марцы NSU. Займае плошчу 1 300 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 15 500 чал.; вытворчая магутнасць — каля 150 000 аўтамабіляў у год. Станам на 2023 год выпускае Audi A4, A5 Cabriolet, A6, A7, A8, R8, e-tron GT.

У 1993 годзе адкрыўся завод Audi Hungaria ў горадзе Дзьёр. Яго дзейнасць пачалася з вытворчасці рухавікоў. У 1998 годзе была ўстаноўлена лінія канчатковай зборкі Audi TT. Тут выпускаліся ўсе тры пакаленні купэ і родстэра. Механічныя кампаненты выраблялі на месцы, кузавы паступалі з кузаўнога цэха ў Інгальштаце. Пазней у вытворчую гаму дадалася Audi A3 і S3, а ў 2018 годзе была адкрыта другая лінія для выпуску красовераў Q3, вытворчасць якіх была перанесена ў Дзьёр з іспанскага завода SEAT у Мартарэлі. Займае плошчу каля 5,2 мільёна кв. м., на ім працуе каля 12 000 чалавек, з якіх 5 000 занятыя ў вытворчасці рухавікоў. Вытворчая магутнасць — каля 160 000 аўтамабіляў у год і 1 600 000 рухавікоў.

Бельгійскі завод у Фарэ быў пабудаваны ў 1949 годзе і займаўся зборкай машын Studebaker, Porsche і Volkswagen. У 1970 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў Volkswagen AG. Выпускаў Volkswagen «жук», Transporter, Golf, Polo, Lupo, і аўтамабілі маркі SEAT. У 2007 годзе ўладальнікам комплексу стала Audi, пераабсталяваўшы яго для выпуску A1. Займае плошчу 540 000 кв. м., з якіх каля 60 000 выкарыстоўваюцца ў вытворчасці; колькасць супрацоўнікаў — каля 3 000 чал.; вытворчая магутнасць — каля 160 000 машын у год. Цяпер выпускае Audi e-tron Sportback, e-tron S, e-tron S Sportback.

З 2011 года лінія, прызначаная для вытворчасці аўтамабіляў Audi, дзейнічае на заводзе SEAT у Мартарэлі: спачатку выпускала Q3 першага пакалення, а затым A1 Sportback.

У Беларусі

Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 198 126 аўтамабіляў маркі Аўдзі.

Гл. таксама

Крыніцы

  • Аўдзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • "Gernot Dollner Becomes New Audi CEO, Replaces Markus Duesmann" [англійская]. motor1.com. 2023-06-29. Праверана 2023-12-12.
  • Filippo Einaudi. Neckarsulm, la casa delle Audi RS che diventerà "digitale" (італ.). it.motor1.com (1 жніўня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  • Filippo Einaudi. Gyor, la fabbrica a energia solare di TT, Q3 e dei motori Audi (італ.). it.motor1.com (21 чэрвеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  • Andrea Elia. Bruxelles, da fabbrica-jolly a casa della Audi e-tron (італ.). it.motor1.com (18 чэрвеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  • Filippo Einaudi. Martorell, il polo Seat che piace anche ad Audi (італ.). it.motor1.com (10 чэрвеня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  • Пять Lamborghini и один Maybach. Названы самые популярные и редкие машины в Беларуси (руск.). av.by (1 лістапада 2021). Праверана 1 лістапада 2021.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Audi, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Audi ГісторыяAudi Вытворчыя пляцоўкіAudi У БеларусіAudi Гл. таксамаAudi КрыніцыAudi СпасылкіAudiVolkswagen AGАўтамабілебудаваннеГерманія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаБабынінскі раёнКаласы пад сярпом тваімБаба-ЯгаЯўстах Піевіч ТышкевічАлегзандрыяПенелопа КрусСтыль (мова)Беларуская міфалогіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКаляндрыІван МележГран-Пры Канады 2014 годаБясхвостыя земнаводныяРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаАляксандр ГамільтанЭдвін Паўэл ХаблТрасянкаКарым БенземаШтучны інтэлектЛюбоўКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўРыгор АстапеняПолацкЮпітэр (планета)Янка МаўрІосіф ФлавійДамінік РудніцкіСмарт-кантрактСаша ФіліпенкаЯўгенія ЯнішчыцХіміяЦыянабактэрыіГорадАхоцкае мораНарвасадатаПалавыя губыПестаWayback MachineАўстраліяЧорны замак АльшанскіМіхась ПазнякоўАўстра-ВенгрыяНазоўнікРадучы (вёска)Васіль БыкаўІзраільЗгуртаванне беларусаў КанадыGoogle MapsКасцёл Святога Духа (Мінск)У агні народжанаяКузьмінічы (Чавускі раён)АсташынФК СевільяЛаўрынас КашчунасСмяротнае пакараннеМітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіУладзімір КараткевічПрэмія імя Карласа ШэрманаРуская моваТрускаўкаБеларускі полк «Пагоня»ПріорбанкВікіслоўнікБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаГідрапонікаСавояМіцыпсаСпіс беларускіх імёнЯдзерная рэакцыяФэнтэзіВялікдзень (народная традыцыя)Найбольшы агульны дзельнік🡆 More