Ягор Аляксандравіч Марціновіч: беларускі журналіст

Яго́р Алякса́ндравіч Марціно́віч (нар.

3 верасня 1988, Мінск) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар выдання «Наша Ніва», палітычны зняволены.

Ягор Аляксандравіч Марціновіч
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 3 верасня 1988(1988-09-03) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алесь Марціновіч
Маці Таццяна Міхайлаўна Мушынская
Жонка Адар’я Гуштын[d]
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменнікаў Алеся Марціновіча і Таццяны Мушынскай. Мае брата Дзяніса, гісторыка і журналіста. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006), факультэт журналістыкі БДУ (2011).

З 2009 года працуе ў газеце «Наша Ніва». З 1 сакавіка 2017 года яе галоўны рэдактар.

Пры Марціновічу выданне зрабіла стаўку на інтэрнэт. З 1 ліпеня 2016 года «Наша Ніва» стала выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца развіццю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў дзвюх версіях (на беларускай і рускай мовах). У чэрвені 2018 года спыніўся рэгулярны выхад папяровай газеты, «Наша Ніва» існуе толькі ў электроннай форме як партал (у маі 2018 года яго наведалі 475 тысяч карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак).

Палітычны пераслед

Са жніўня 2020 года доступ да сайта «Нашай Нівы» «nn.by» на тэрыторыі Беларусі быў заблакаваны з-за асвятлення парталам пратэстаў у Беларусі. 25 лістапада пасля трох месяцаў улады разблакавалі сайт «Нашай Нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў.

23 верасня 2020 года сілавікі зрабілі ператрус на кватэры Марціновіча і канфіскавалі ўсе тэхнічныя прылады і носьбіты інфармацыі. Яго дапыталі ў Следчым камітэце, пасля чаго ён тры дні сядзеў у адзіночнай камеры. Акрамя таго, супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за паклёп. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» раскрытыкавала гэтую палітыку ў дачыненні да «Нашай Нівы».

8 ліпеня 2021 года ў памяшканні, дзе працавала рэдакцыя, а таксама ў кватэрах і дамах супрацоўнікаў «Нашай Нівы» адбыліся ператрусы. Былі затрыманыя Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар дачынных часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» Андрэй Дынько. Паводле інфармацыі рэдакцыі, галоўнага рэдактара збівалі па затрыманні. Былі часова затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў «Нашай Нівы».

У пачатку жніўня праваабаронца Андрэй Палуда расказаў са слоў Марціновіча, што яму «надзелі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве. Падчас ператрусу яго таксама білі. Нават калі ён хацеў выйсці з аднаго пакоя ў той пакой, дзе праходзіў ператрус, — яго білі. Ён робіць крок — яму ўдар. Яму было дрэнна — і хуткую дапамогу [спачатку] не хацелі пускаць да следчага [які яго дапытваў пасля ператрусу]».

З моманту затрымання даменнае імя стала недаступным, Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта па заяве Генеральнай пракуратуры, рэдакцыі так і не паведамілі, якія парушэнні знайшлі дзяржаўныя органы. Пасля разгрому ў Беларусі рэдакцыя «Нашай Нівы» з’ехала за мяжу і пачала працу пад новым даменным імем «nashaniva.com».

12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЭН-цэнтра, арыштаваныя супрацоўнікі «Нашай Нівы» былі прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Пазней Вольга Раковіч і Андрэй Дынько былі вызваленыя. Але Андрэй Скурко і Марціновіч застаюцца за кратамі. 29 ліпеня 2021 года стала вядома, што ім выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізічных асоб, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрыдычных асоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3500 BYN. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

15 сакавіка 2022 года Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай года калоніі за нявыплату камунальных паслуг.

Узнагароды і прэміі

Сям’я

Жонка — журналістка Адар’я Гуштын.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Ягор Аляксандравіч Марціновіч БіяграфіяЯгор Аляксандравіч Марціновіч Палітычны пераследЯгор Аляксандравіч Марціновіч Узнагароды і прэмііЯгор Аляксандравіч Марціновіч Сям’яЯгор Аляксандравіч Марціновіч СпасылкіЯгор Аляксандравіч Марціновіч19883 верасняЖурналістМінскНаша Ніва (1991)Палітычныя зняволеныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)Том ТыкверВостраў слёзВера Аляксандраўна Палякова-МакейСуботнікіБаранавічыФелікс МендэльсонТочка BYМахамад Рэза ЗахедзіХведар Хведаравіч ГурыновічГамер СімпсанКінгсвудскі ўніверсітэтПары-Ла-Дэфанс АрэнаАлесь СавіцкіНазоўны склонМіхась ТурыянскіВасіль ВіткаЛявон Цімафеевіч БаразнаПрылівы і адлівыLinebetВолаваВялікія князі літоўскіяСарата (рака)МностваМарфалогія мовыЯдвігін Ш.Саюз змагароў за вызваленне ЛітвыПалавыя губыПартызанскі праспект (Мінск)Параўнанне (літаратуразнаўства)Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяПартыя свабоды (Нідэрланды)Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ШпалерыПраспект Незалежнасці (Мінск)Аліна КоўшыкРасійская імперыяНацыянальны музей АманаПрыслоўеСям’яАзербайджанЭль-НіньёУраган-МКіраваннеБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўКвэньяБеларуская Народная РэспублікаЗалужжа (Пухавіцкі раён)Андрэй Міхайлавіч ФедарэнкаЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Натуральная гаспадаркаБеларуская дзяржаўная філармоніяАтамная арбітальІў дзю МануарIva SativaЖавальная гумкаУладзімір Аляксеевіч АрлоўМагілёўская вобласцьВаршаваУладзімір Мінавіч МазгоВацлаў ЛастоўскіВікіпедыяІван НавуменкаКансоль (архітэктура)Стыль (мова)Эйфелева вежаШыманаў КутАрфаграфіяНовы годПалаткаБеларуская краёвая абаронаПаўстанцкі рух у Літве🡆 More