Ягор Марціновіч

Яго́р Алякса́ндравіч Марціно́віч (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.

3 верасьня 1988, Менск, БССР, СССР) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар выданьня «Наша Ніва», палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Ягор Марціновіч
Дата нараджэньня 3 верасьня 1988(1988-09-03) (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Бацька Алесь Марціновіч
Маці Тацяна Мушынская[d]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьнікаў Алеся Марціновіча й Тацьцяны Мушынскай(be). Мае брата Дзяніса, гісторыка й журналіста. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2006), факультэт журналістыкі БДУ (2011).

З 2009 году працуе ў газэце «Наша Ніва». З 1 сакавіка 2017 году ейны галоўны рэдактар.

Пры Марціновічу выданьне зрабіла стаўку на інтэрнэт. З 1 ліпеня 2016 году «Наша Ніва» стала выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца разьвіцьцю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў дзьвух вэрсіях (на беларускай і расейскай мовах). У чэрвені 2018 году спыніўся рэгулярны выхад папяровай газэты, «Наша Ніва» існуе толькі ў электроннай форме як партал (у траўні 2018 году яго наведалі 475 тысячаў карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 мільёна старонак).

Палітычны перасьлед

Са жніўня 2020 году доступ да сайту «Нашай Нівы» «nn.by» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь быў заблякаваны з-за асьвятленьня парталам пратэстаў у Беларусі. 25 лістапада пасьля трох месяцаў улады разблякавалі сайт «Нашай Нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў.

23 верасьня 2020 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі зладзілі ператрус на кватэры Марціновіча й канфіскавалі ўсе тэхнічныя прылады й носьбіты інфармацыі. Яго дапыталі ў Сьледчым камітэце, пасьля чаго ён тры дні сядзеў у адзіночнай камэры. Акрамя таго, супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за паклёп. Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» раскрытыкавала гэтую палітыку ў дачыненьні да «Нашай Нівы».

8 ліпеня 2021 году ў памяшканьні, дзе працавала рэдакцыя, а таксама ў кватэрах і дамах супрацоўнікаў «Нашай Нівы» адбыліся ператрусы. Былі затрыманыя Марціновіч, кіраўнік аддзелу рэклямы Андрэй Скурко, галоўная бухгальтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар дачынных часопісаў «Наша гісторыя», «Асьцярожна: дзеці!» і «Дуду» Андрэй Дынько. Паводле інфармацыі рэдакцыі, галоўнага рэдактара зьбівалі па затрыманьні. Былі часова затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў «Нашай Нівы».

У пачатку жніўня праваабаронца Андрэй Палуда расказаў са словаў Марціновіча, што яму «апранулі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве. Падчас ператрусу яго таксама білі. Нават калі ён хацеў выйсьці з аднаго пакоя ў той пакой, дзе праходзіў ператрус, — яго білі. Ён робіць крок — яму ўдар. Яму было дрэнна — і хуткую дапамогу [спачатку] не хацелі пускаць да сьледчага [які яго дапытваў пасьля ператрусу]».

З моманту затрыманьня дамэннае імя перастала працаваць. Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала доступ да сайту па заяве Генэральнай пракуратуры, пры гэтым рэдакцыі так і не паведамілі, якія парушэньні знайшлі дзяржорганы. Пасьля разгрому ў Беларусі рэдакцыя «Нашай Нівы» зьехала за мяжу й пачала працу пад новым дамэнным імем «nashaniva.com».

12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЭН-цэнтру, арыштаваныя супрацоўнікі «Нашай Нівы» былі прызнаны палітычнымі вязьнямі.

Пазьней Вольга Раковіч і Андрэй Дынько былі вызваленыя. Але Андрэй Скурко й Марціновіч застаюцца за кратамі. 29 ліпеня 2021 году стала вядома, што ім выставілі абвінавачваньне па ч. 2 арт. 216 КК (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня групаю асобаў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшканьня была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Сьледчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Менэнэрга» быў нанесены ўрон у 3500 BYN. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не зьвярталася.

15 сакавіка 2022 году Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай гады калёніі за нявыплату камунальных паслугаў.

Узнагароды й прэміі

Сям’я

Жонка — журналістка Адар’я Гуштын.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ягор Марціновіч БіяграфіяЯгор Марціновіч Палітычны перасьледЯгор Марціновіч Узнагароды й прэмііЯгор Марціновіч Сям’яЯгор Марціновіч КрыніцыЯгор Марціновіч Вонкавыя спасылкіЯгор МарціновічБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЖурналістМенскНаша НіваПалітычны вязеньРэжым ЛукашэнкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БіскупАтэізмЭманюэль 5ЯшчаркіКамала Гарыс1xbetГолас АмэрыкіЖнівеньскі путчУкраінцыКастусь ЕзавітаўСьвятаГімн Беларускай ССРГаміяні або дзьве ночы залаволеньняІсьляндыяДуданКарлес ПудждэмонІнтэлектуальная ўласнасьцьМахлярстваМасачусэцкі тэхналягічны інстытутМестаГентВаеннае становішчаФранцішак СкарынаМікола ЕрмаловічБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыІгар СергеенкаСынтэзатарДактрына ТруманаЛюдзі на балоце (раман)Антыхрыст16 сакавікаУсходняя ЭўропаІнтэрнэтАльгерд БахарэвічКарольБагародзіцаБеларускія татарыШтучны інтэлектБатько наш — Бандера, Україна — мати!Apple Inc.Дзень незалежнасьці БеларусіАнтон ЛуцкевічКрумкачПацук88 да н. э.Першая сусьветная вайнаРыгаПастава на каленяхПадарожжы ГулівэраПхэньянЛех ВалэнсаВоднае полаWYSIWYGПарнафільмЭрых КохЯн Павал IIГедзімінЖыве Беларусь!СтатыстыкаВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Ганна ВалентыновічФранцуская моваБел-чырвона-белы сьцягЮльян ДрэйзінПрыметнікРакаўЧытагонг🡆 More