Юрый Карлавіч Алеша

Юрый Карлавіч Алеша (19 лютага (3 сакавіка) 1899, Елізаветград, цяпер Крапыўныцкы — 10 мая 1960, Масква; Псеўданімы: Зубіла) — рускі савецкі пісьменнік-празаік, паэт, драматург, сатырык.

Юрый Карлавіч Алеша
Юрый Карлавіч Алеша
Алеша ў 1958
Алеша ў 1958
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Зубіла
Дата нараджэння 19 лютага (3 сакавіка) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1960(1960-05-10)[…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя, СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, паэт, драматург, сатырык
Жанр проза, сатыра, narrative poetry[d], казка, раман і публіцыстыка
Мова твораў руская
Дэбют «Тры таўстуна» (руск.: Три толстяка)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і з роду Алешаў. Бацька пісьменніка — акцызны служачы, дамашняй мовай у сям'і была польская. Некаторы час сям'я жыла ў Гродна, дзе бацька працаваў кіраўніком гасцініцы. У 1902 годзе сям'я пераехала ў Адэсу. Тут Юрый паступіў у Рышальеўскую гімназію; яшчэ ў гады вучобы пачаў пісаць вершы. Верш «Кларымонда» (1915) быў апублікаваны ў газеце «Паўднёвы веснік». Скончыў гімназію (1917) і паступіў у Адэскі ўніверсітэт, два гады вывучаў юрыспрудэнцыю. Вядома, што Юрый Алеша добра гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронцы, выступаў у адной дружыне з вядомым футбалістам зборнай Расіі Рыгорам Багемскім. У Адэсе ён разам з маладымі літаратарамі Валянцінам Катаевым, Эдуардам Багрыцкім і Іллёй Ільфам стварыў таварыства «Калектыў паэтаў». У гады Грамадзянскай вайны Алеша заставаўся ў Адэсе, у 1921 годзе пераехаў па запрашэнні У. Нарбута на працу ў Харкаў. Працаваў журналістам і друкаваў вершы ў газетах. У 1922 годзе бацькі Алешы эмігравалі ў Польшчу, аднак Юрый застаўся ў СССР.

У 1922 годзе Алеша пераехаў у Маскву, пісаў фельетоны і артыкулы, падпісваў іх псеўданімам Зубіла. У 1924 годзе Алеша напісаў свой першы вялікі празаічны твор — раман-казку «Тры таўстуны» (руск.: Три толстяка), пасля аўтар стварыў аднайменную п'есу, якая мела вялікі поспех на сцэне. У 1927 годзе ў часопісе «Чырвоная навіна» быў апублікаваны раман «Зайздрасць», адзін з лепшых твораў савецкай літаратуры пра месца інтэлігенцыі ў парэвалюцыйнай Расіі. У 1929 годзе аўтар напісаў па гэтым рамане п'есу «Змова пачуццяў» (руск.: Заговор чувств), па матывах якой быў зняты фільм «Cтрогі юнак».

Сітуацыя ў краіне і культуры ў часы сталінскага рэжыму аказвала на Алешу прыкметнае прыгнятальнае ўздзеянне. У 1930-х шматлікія сябры і знаёмыя пісьменніка былі рэпрэсаваны, галоўныя творы самога Алешы з 1936 году не друкаваліся і не ўпаміналіся афіцыйна. Алеша распавёў пра сябе ў сваёй апошняй аўтабіяграфічнай кнізе «Ні дня без радка» (апублікавана ў 1961 годзе, пасля смерці пісьменніка).

Пахаваны на Навадзявочых могілках.

Сям'я

Бабуля — Мальвіна Францаўна Гярловіч; маці — Вольга Уладзіславаўна Алеша (пам. 1963); бацька — Карл Антонавіч Алеша (пам. 194?); сястра — Ванда Карлаўна Алеша (1897—1919); жонка — Вольга Густаваўна Суок (1899—1978).

Творы

  • «Гульня ў плаху» (аднаактовая драма, 1921)
  • «Вершы» (зборнік, 1924)
  • «Тры таўстуны» (1924)
  • «Салют» (зборнік вершаў, 1927)
  • «Зайздрасць» (1927)
  • «Змова пачуццяў» (п'еса па матывах «Зайздрасці», 1929)
  • «Вішнёвая костачка» (зборнік апавяданняў, 1931)
  • «Спіс дабрадзействаў» (п'еса, 1931)
  • «Ні дня без радка» (1965, пасмяротная публ.)

Беларускія пераклады

Раман «Зайздрасць» па-беларуску выйшаў у 1931 годзе ў Менску ў перакладзе Лукаша Калюгі.

Зноскі

  • ПроДетЛит — 2019.
  • а б Олеша Юрий Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Юрий Олеша // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Юрый Карлавіч Алеша, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Юрый Карлавіч Алеша БіяграфіяЮрый Карлавіч Алеша СямяЮрый Карлавіч Алеша ТворыЮрый Карлавіч Алеша Беларускія перакладыЮрый Карлавіч Алеша ЛітаратураЮрый Карлавіч Алеша10 мая189919603 сакавікаКрапыўныцкыМаскваРускіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мастацкі стыльГвінеяБеларуская народная дэманалогіяЛюдзі на балоце (раман)ЯгайлаУННВXMPPІрэней Клеафас АгінскіВасінаРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Спіс самых старых сабак у свецеАнтычнасцьДзень ВоліВялесРэкі і каналы БеларусіОршаПошукавая аптымізацыяАлёна Іванаўна ШкрумАндрусь ТакіндангСерабрыстая чайкаБайнэтАнатоль ВярцінскіВалянцін Паўлавіч ТаўлайХанс Крысціян АндэрсенМузычны альбомБілінгвізмЕгіпетКельцкі крыжБеларуская ВікіпедыяКастрычнікФрыдрых ЭнгельсІван НавуменкаЗычныяБукакэУзбуйненне БССРГруня Яфімаўна СухараваХрышчэнне РусіФеадалізмБаграшкёльВіцебск1 красавікаМалая базілікаВацлаў ЛастоўскіНіжняя сківіцаЖураўліны крыкСяргей БульбаЛявон ВольскіРаёўка (Маладзечанскі раён)Еўрапейскі СаюзМігель СерветПалавыя губыМіхась ПазнякоўРуская ВікіпедыяКіеўская РусьБерасцянкаМесны склонПолацкЭдзі АгняцветКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыЧорны замак АльшанскіКрывічыЛаосУладзімір Ісакавіч ШолкЧэхіяЛатвіяБеларускі алфавітМарыя АнтуанетаКазахстанПротазаалогіяПапа РымскіЛашанцыУладзіслаў ВазаБульбаГомаэратызм🡆 More