Ю

Ю, ю (назва — ю) — літара большасці славянскі кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і украінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася).

Кірылічны алфавіт
Ю
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.

У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку (Ю), у глаголіцы па ліку 34-я (Ю). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і церкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка ст.-слав: она (руск.: яе), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная буква паходзіць ад грэчаскай лігатуры , ιǒ (ΙΟΥ, ιου); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.

Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў буквы: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі o, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны. У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешто накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем.

У пачатку слоў, пасля галосных і раздзяляльных знакаў адпавядае пары гукаў /ју/, пасля зычных — іх змякчэнне і гук /у/. У беларускай мове пасля зацвярдзелых зычных не ўжываецца.

У беларускай і ўкраінскай мове, у адрозненне ад рускай, распаўсюджана мяккае спалучэнне цю.

У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) ізводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти (чуять), ѿвращю і пад.

Табліца кодаў

Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы
код
16-ковы
код
Васьмярковы
код
Двайковы код
Унікод Вялікая 1070 042E 002056 00000100 00101110
Малая 1102 044E 002116 00000100 01001110
ISO 8859-5 Вялікая 206 CE 316 11001110
Малая 238 EE 356 11101110
KOI 8 Вялікая 224 E0 340 11100000
Малая 192 C0 300 11000000
Windows 1251 Вялікая 222 DE 336 11011110
Малая 254 FE 376 11111110

Зноскі

Літаратура

Tags:

Балгарскі алфавітБеларускі алфавітКірыліцаЛітараРускі алфавітСербскі алфавітУкраінскі алфавіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеКалясянкаКірыла ТураўскіБеларуская моваЭдуард Сямёнавіч НіканораўБалгарскі алфавітТворны склонМіхась СтральцоўЛавіса ШведскаяХто смяецца апошнім (п’еса)Беларускі лацінскі алфавітБаальбекАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўГеркуланумНьёраНгуен Ван ЦхьеуБеларусыПарыжЛе КарбюзьеУладзімір Мінавіч МазгоПенелопа КрусФабіа КанавараЛацінская моваАнатоль Іванавіч НічкасаўАлесь Уладзіміравіч РашчынскіМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічПартнёрства дзеля міруПерламутраўка балотнаяНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііАхова птушак БацькаўшчыныУладзімір СцяпанБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаМексікаЯндэкс.КартыІван МележGoogleЖуан ПерэйраАлесь АдамовічАдольф Гітлер УунонаNürnbergPlayStation 5ПанграмаСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіКаляндрыПаліваRammsteinЕгіпетM8L8THТрасянкаАда ЛаўлейсSkypeЧэхіяМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЖалезаВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьБеларускі алфавітПалесцінаРымская квадрыеналеGemeinsame NormdateiПаліна Віктараўна ЖарабцоваСцяпан Антонавіч ВяршковічЯўген Васільевіч МаўлееўPornhubНарачанская група азёрАзот🡆 More