Эстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй

Эстонія была акупавана кайзерайскай Германіяй у апошні перыяд Першай сусветнай вайны.

11-21 кастрычніка 1917 нямецкая імперская армія заняла Заходнеэстонскі (Маанзундскі) архіпелаг, які складаюць астравы Саарэмаа, Хіюмаа і Муху. Каб прымусіць бальшавіцкі рэжым Савецкай Расіі падпісаць Брэсцкі мір, 18 лютага 1918 нямецкія войскі высадзіліся ў кантынентальнай Эстоніі і 21 лютага ўвайшлі ў Хаапсалу. 22 лютага яны занялі Валгу, а 24 лютага — Пярну, Вільяндзі і Тарту. Талін быў акупаваны на наступны дзень, а 4 сакавіка 1918 з захопам Нарвы ўся тэрыторыя Эстоніі адышла да Германскай імперыі. Так спынілі існаванне рэспубліканскі строй, які 24 лютага абвясціў незалежную дзяржаву, і ўлада мясцовай расійска-эстонскай Чырвонай гвардыі. Апошнія чырвонагвардзейцы ўцяклі праз раку Нарва 5 сакавіка. 28 лютага 1918 у Талін прыехаў генерал-лейтэнант Адольф фон Зэкендорф  (эст.), прызначаны ваенным камандзірам Трэцяе камендатуры ва ўрадзе Нямецкай ваеннай адміністрацыі Заходнеэстонскага архіпелагу. У 1918 Эстонія ўвайшла ў склад Нямецкай ваеннай адміністрацыі на Усходзе для Куроніі, Эстляндыі, Ліфляндыі, Эзэля і Рыгі.

Эстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй
Высадка нямецкіх войскаў на Ёзэлі

Акупацыйны рэжым

За час акупацыі Эстоніі немцы панесля страты 368 чалавек забітымі і каля 1400 параненымі. Яны захапілі 20 000 рускіх і некалькі расійскіх караблёў. Адзін расійскі браняносец «Слава» быў патоплены ў Маанзундскай аперацыі каля вострава Муху. У нападзе на Паўночную Лівонію і Эстонію браў удзел 60-ы корпус нямецкай арміі (19-я пяхотная, 77-я рэзервовая і 4-я кавалерыйская дывізіі). У сухапутнай аперацыі з архіпелагу на Ліхулу, Віртсу і Хаапсалу ўдзельнічаў 6-ы корпус (205-я і 219-я пяхотныя, 1-я кавалерыйская дывізія).

Эстонская дэкларацыя незалежнасці

У момант паміж адыходам расійскіх войскаў і прыходам нямецкіх Камітэт выратавання Эстляндскага нацыянальнага сходу 24 лютага 1918 года абвясціў незалежнасць Эстоніі. Аднак нямецкія ўлады не прызналі самаабвешчаную дзяржаву.

23 сакавіка 1918 камандуючы нямецкім 68-м корпусам абвясціў толькі што створаную Эстонскую армію па-за законам. У чэрвені пачаліся арышты правадыроў незалежніцкага руху. Прэзідэнта Канстанціна Пятса вывезлі ў Германію ў турму. Цягам усяе акупацыі Камітэт выратавання Эстоніі вёў падпольную дзейнасць, навязаўшы сувязі з заходнімі саюзнікамі. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Эстоніі (дэ факта) 3 мая, 18 мая — Францыя, 29 мая — Італія, што дало камітэту статус прадстаўніка эстонскага народа.

Пасля нямецкай рэвалюцыі прадстаўнікі Германіі 11—14 лістапада 1918 фармальна перадалі палітычную ўладу ў Эстоніі нацыянальнаму ўраду. Пасля гэтага пачалося бальшавіцкае ўварванне і вайна за незалежнасць Эстоніі. 2 лютага 1920 Эстонская рэспубліка і Савецкая Расія падпісалі ў Тарту мірны дагавор. Эстонія атрымала міжнароднае прызнанне і ў 1921 увайшла ў Лігу Нацый.

Аб'яднанае Балтыйскае герцагства

Нямецкая меншасць дамагалася заснавання Аб'яднанага Балтыйскага герцагства. Падпісаўшы 3 сакавіка 1918 года Брэсцкі мір, Савецкая Расія фактычна аддала Эстонію пад уладу нямецкай ваеннай адміністрацыі, і яе статус мусіў быць вызначаны пазней.

12 красавіка балтыйскія немцы склікалі ў Рызе сход з патрабаваннем утварэння Аб'яднанага герцагства Эстляндыі, Ліфляндыі і Курляндыі і ўключэння яго ў склад імперыі шляхам персанальнай уніі з Гогенцолернамі. Гэтая просьба была перададзена ландэсратам у Рызе імператару Германіі.

Обер-Ост

Талін, Тарту і Нарва кіраваліся непасрэдна нямецкай ваеннай адміністрацыяй (Обер-Ост), а рэшта краіны была падзелена на амтсбецыркі і ортсбецыркі. Як правіла, кіраўнікамі мясцовых органаў улады прызначаліся землеўладальнікі з нямецкай шляхты. Усе эстонамоўныя газеты, акрамя пранямецкай «Rewaler Tagesblatt», былі забаронены. Так цягнулася да 10 лістапада 1918. 5 лістапада Германія дэнансавала Брэсцкі дагавор з усімі яго (тады сакрэтнымі) дадатковымі пратаколамі. 19 лістапада апошні нямецкі прадстаўнік у Эстоніі Аўгуст Вініг падпісаў пагадненне пра перадачу ўсёй паўнаты ўлады ў Эстоніі Часоваму ўраду. 28 лістапада нападам Савецкай Расіі пачалася вайна за незалежнасць Эстоніі.

Зноскі

Літаратура

Эстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй  Гісторыя Эстоніі
Эстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй 
Старажытная Эстонія
Сярэдневяковая Эстонія
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн ·
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя
У складзе Расійскай імперыі
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі
Балтыйскае герцагства ·
Часовы ўрад Эстоніі ·
Вайна за незалежнасць ·
Эстонская рэспубліка
Другая сусветная вайна
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія
Паваенны перыяд
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці

Партал «Эстонія»

Tags:

Эстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй Акупацыйны рэжымЭстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй Эстонская дэкларацыя незалежнасціЭстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй Абяднанае Балтыйскае герцагстваЭстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй Обер-ОстЭстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяй ЛітаратураЭстонія Пад Кайзераўскай Акупацыяйet:Adolf von SeckendorffБальшавікіБрэсцкі мірВалгаВільяндзіГерманская імперыяДэкларацыя незалежнасці ЭстонііКуроніяЛіфляндская губерняМаанзундскі архіпелагМухуНарваОбер-ОстПершая сусветная вайнаПярнуРСФСРРыгаСаарэмааТалінТартуХаапсалуХіюмааЧырвоная гвардыя (Расія)Эстляндская губерня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Спіс вуліц МінскаДзьмухавецПрыродны газКірыл Трафімавіч МазураўФаціма Зайнулінаўна ГабітаваWayback MachineРышард КапусцінскіДзікае паляваннеОрдэн «Знак Пашаны»Гасцінец (дарога)Адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Янка МаўрАрлоўская вобласцьБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМаксім ТанкЧыгуначны вакзалГарадзенская ратушаНе бойся!Суб’екты Расійскай ФедэрацыіЛютаўская рэвалюцыяVPNЛявон Цімафеевіч БаразнаЯпоніяАлесь ПетрашкевічНовая зямля (паэма)Алесь БадакБеларускі алфавітАляксандр Мікалаевіч КосінецБеларусь у складзе Расійскай імперыіРаслінаводстваАтрыйБеларускае нацыянальнае адраджэннеАлесь КажадубСінонімыАндрэй Валер’евіч ХадановічРагнеда РагвалодаўнаНафтаАндрэй ГорватСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Марк Шагал26 красавікаАўстраліяКазахстанДудуткіПомнік Якубу Коласу (Мінск)Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньУладзімір ДубоўкаНацыянальна-вызваленчы рухРасціслаў ЗавістовічАндаракТрагедыя ў НалібокахЛітваЗмітрок БядуляРагвалодМікола ГусоўскіСтары ЗапаветЗалаты КупідонПошукавая аптымізацыяБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМар’ян ДуксаКузьма ЧорныГаўрыіла (Глухава)Полацкае княстваАляксандр Аляксандравіч ВіхорСалідарныя з БеларуссюБуры мядзведзьУладзімір Аляксеевіч АрлоўГабелен векуФрэдэрыктанскі ўніверсітэтГеоргій Марчук🡆 More