Эдынсан Кавані: уругвайскі футбаліст

Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (ісп.: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар.

14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.

Футбол
Эдынсан Кавані
Эдынсан Кавані: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдынсан Раберта Кавані Гомес
Мянушкі Ствол (El Tronco), Матадор (El Matador), Дзіцё (El Botija)
Нарадзіўся 14 лютага 1987(1987-02-14)[…] (37 гадоў)
Грамадзянства Эдынсан Кавані: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Уругвай
Рост 184 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Бока Хуніярс
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2000—2005 Уругвай Данубіа
Клубная кар’ера
2005—2007 Уругвай Данубіа 25 (10)
2007—2011 Італія Палерма 109 (34)
2010—2011   Італія Напалі 35 (26)
2011—2013 Італія Напалі 69 (52)
2013—2020 Францыя Пары Сен-Жэрмен 200 (148)
2020—2022 Англія Манчэстэр Юнайтэд 41 (12)
2022—2023 Іспанія Валенсія 25 (5)
2023— Аргенціна Бока Хуніярс
Нацыянальная зборная
2006—2007 Уругвай Уругвай (да 20) 14 (9)
2012 Уругвай Уругвай (алімп.) 5 (3)
2008— Уругвай Уругвай 136 (58)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
Золата Аргенціна 2011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.

«Палерма»

29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізе.

У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі». Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўра.

«Напалі»

17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клуба. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.

«Пары Сен-Жэрмен»

16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўра, што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье». 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйным.

У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў каманду.

«Манчэстэр Юнайтэд»

У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантракта.

«Валенсія»

У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй». У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Бока Хуніярс».

Міжнародная кар’ера

6 лютага 2008 года ён адгуляў свой ​​першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой ​​першы гол.

10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.

Дасягненні

Клубныя

«Данубіа»:

  • Чэмпіён Уругвая: 2006 (апертура)

«Напалі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

  • Чэмпіён Францыі (6): 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2014, 2015, 2017, 2019

Міжнародныя

Уругвай:

Крыніцы

  • EDINSON ROBERTO CAVANI // Argentine Soccer Database
  • Лампочка Эдинсона. sports.ru
  • Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве» Архівавана 2 сакавіка 2010.. championat.ru
  • Кавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год(недаступная спасылка). championat.ru
  • De Laurentiis: «Cavani è del Napoli» Архівавана 2 красавіка 2014.. tuttonapoli.net
  • «Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн Архівавана 19 ліпеня 2010.. championat.ru
  • Paris Saint-Germain seal Cavani signing. Goal.com.
  • Cavani debuts as PSG held. ESPN.
  • Cavani nets late leveller. ESPN.
  • Кавани и Менье отказались продлевать контракты с «ПСЖ» ради ЛЧ на 2 месяца. by.tribuna.com.
  • Кавани перешел в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  • Футбол. Эдинсон Кавани покинет "Манчестер Юнайтед" по завершении сезона. Архівавана 7 ліпеня 2022.. pressball.by.
  • Футбол. Эдинсон Кавани подписал контракт с "Валенсией" Архівавана 30 жніўня 2022.. pressball.by.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эдынсан Кавані, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Эдынсан Кавані Клубная кар’ераЭдынсан Кавані Міжнародная кар’ераЭдынсан Кавані ДасягненніЭдынсан Кавані КрыніцыЭдынсан Кавані СпасылкіЭдынсан Кавані14 лютага1987Іспанская моваЗборная Уругвая па футболеУругвайФК Бока Хуніярс

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ФерментыМінійКупаллеАндрэй ГорватКанавалавэ (Канатопскі раён)Гарадзенская ратушаУзброеныя Сілы БеларусіКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьПулемецкае возераАлег Антонавіч ЛойкаУніверсітэт імя Дж. КрэндалаБрэсцкая вобласцьКунілінгусОдноклассникиМастацтва Старажытнага РымаДзеепрыслоўеШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)БеларусыФарамір29 красавікаМагілёўPawaПлошча Незалежнасці (Мінск)ВікіМаскоўская вобласцьПарнаграфіяБеларускае нацыянальнае адраджэннеАртур ВольскіБерасцянкаШыман КанарскіВіктар КарамазаўСтупені параўнанняКарпэнкавэ (Канатопскі раён)МТБанкПомнік літары «Ў»Вянок (зборнік)VPNЗабіць прэзідэнтаПімен ПанчанкаСтаражытнабеларуская літаратура2012УжурНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Балтыйскі домПадзеі МіякеУладзімір НякляеўЭнцыклапедыяЛюдзі на балоце (фільм)БаранаЧырвоная кніга Рэспублікі Беларусь30 красавікаРуская моваСтаражытны РымЗмітрок БядуляБелая РусьКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяУладзімір Мікалаевіч КарватГрунвальдская бітваЮрась ШамецькаЕва ВежнавецСхема БЧБЯгайлаЯн ТысевічУніверсітэт Святога ТомасаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціМінскРаіса Андрэеўна БаравіковаМінская ратушаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)🡆 More