Хімічная Зброя

Хімічная зброя — від зброі масавага знішчэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні атрутных рэчываў (напрыклад, фасген, зарын і іншыя), таксінаў, фітатаксінаў.

Уключае хімічныя боепрыпасы аднаразовага выкарыстання (артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, міны, шашкі і іншыя) і шматразовага (так званыя хімічныя баявыя прылады — выліўныя авіяцыйныя прылады, тэрмамеханічныя і механічныя генератары і іншае).

Сродкі дастаўкі хімічнай зброі: авіяцыя, ракеты, артылерыя. Паражальная дзейнасць хімічнай зброі заснавана на таксічных уласцівасцях хімічных злучэнняў, якія знаходзяцца ў парападобным, вадкім або арэазольным стане, могуць пранікаць у арганізм цераз органы дыхання, скурнае покрыва, слізістыя абалонкі, страўнікавы тракт. Хімічная зброя можа быць выкарыстана для паражэння жывой сілы, заражэння мясцовасці, узбраення, баявой тэхнікі і розных тылавых аб'ектаў. Ад іншых відаў зброі адрозніваецца: высокай таксічнасцю, што дазваляе малымі дозамі выклікаць значныя страты ў стане праціўніка; вялікай пранікальнасцю ў розныя збудаванні, ваенную тэхніку; складанасцю своечасовага выяўлення наяўнасці выкарыстання атрутных рэчываў, распазнання іх тыпу, вызначэння тэрміну дзеяння.

Упершыню хімічная зброя была выкарыстана ў Першую сусветную вайну германскімі войскамі 22 красавіка 1915 года ў раёне горада Іпр (Бельгія), якія ажыццявілі хімічную атаку з ужываннем хлору.

Выкарыстанне хімічнай зброі забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925 года. У 1993 годзе ў Парыжы прынята канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і яе знішчэнні (уведзена ў дзеянне ў красавіку 1997 года).

Літаратура

Tags:

ЗарынЗброя масавага знішчэнняТаксінФасген

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Англійская моваMrBeastМатрона Сяргееўна Маркевіч2001ВозераДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойУкраінаБлакітны колерБенедыкт XVIСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўКарл II СцюартПарэміялогіяАнатоль Іванавіч НічкасаўГеаграфічныя каардынатыБен БарнсЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваЛітаратурныя жанрыЛеў XIIIВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаБуразубка малая1984 (раман)Дзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Давід Бен-ГурыёнАнтон АўсянікGoogle Chrome.mcГорадАлімпійскія гульні28 сакавікаПрафесійны саюзМТБанкOnliner.byЗолтан ЛаціновічКістаГроднаКастусь КаліноўскіМіхась ЛынькоўМарат Сяргеевіч МаркаўАўген КалубовічПампеіСласцёны (Дрыбінскі раён)МастурбацыяВ’етнамАляксандр Валер’евіч ХаджаеўГігабайтПарыжБрытва ОкамаГрамЗнак бядыБелае (Пухавіцкі раён)ІзраільКуфарКірыцімаціМаксім Філімонавіч УсЗміцер ВайцюшкевічСвяшчэнная Рымская імперыяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаНастаўніцкая газетаЧорны замак АльшанскіТаджыкіГомельЧыгуначны вакзалЧасціны мовыФальшывыя сябры перакладчыкаАсіміляцыя талышоўДзікае паляванне караля СтахаКуклічы (Свіслацкі раён)Ду ФуДжэніфер ЛоўрэнсMediaWikiБайкаФіліп НуарэГісторыя беларускай мовы🡆 More