Абарона Смаргоні

Абарона Смаргоні — 810-дзённая бітва пад мястэчкам Смаргонь на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны.

Менавіта тут упершыню за перыяд Вялікага адступлення 1915 года расійскія войскі здолелі спыніць прасоўванне праціўніка. Акрамя таго, на Смаргоншчыне ўпершыню на Усходнім фронце ўжыта хімічная зброя.

Абарона Смаргоні
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Разбураны Касцёл Святога Міхаіла ў Смаргоні, 1917 год. У той перыяд дзейнічаў як праваслаўны храм.
Разбураны Касцёл Святога Міхаіла ў Смаргоні, 1917 год. У той перыяд дзейнічаў як праваслаўны храм.
Дата 15 верасня 19154 снежня 1917
Месца тэрыторыя сучаснага Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі
Вынік перамір’е; фактычная перамога расійскага боку: Смаргонь утрымана
Праціўнікі
Абарона Смаргоні Расійская імперыя Абарона Смаргоні Германская імперыя

Населены пункт быў цалкам разбураны і ўвайшоў у гісторыю як «мёртвы горад»:264.

Штурм горада

9 верасня 1915 года, здзейсніўшы прарыў фронта на поўнач ад Вільні і захапіўшы 12 верасня Свянцяны, 6-ы германскі кавалерыйскі корпус пачаў рэйд па тылах расійскай арміі. 13 верасня германская кавалерыя падышла да азёраў Нарач і Свір. Адсюль 1-я і 4-я кавалерыйскія дывізіі немцаў рушылі на Смаргонь, да чыгункі Вільня — Маладзечна і перапраў праз раку Вілію.

15 верасня, зраніцы германскі кавалерыйскі полк з артылерыяй і кулямётамі атакаваў населены пункт. Расійскія маршавыя роты восем гадзін трымалі абарону. Потым яны ў спешцы адышлі да Крэва, насустрач рэзервовым сілам.

На захадзе, поўдні і ўсходзе ад Смаргоні з праціўнікам вялі баі часці 36-га, 27-га, 4-га Сібірскага і 1-га кавалерыйскага корпусаў. 20 верасня, каля 15-й гадзіны сумеснай атакай 9-га і 10-га Сібірскіх стралковых, 68-й і 25-й пяхотнымі дывізій горад быў адбіты. Германскія часці адышлі на поўнач, за Вілію.

Увечары 24 верасня да мястэчка з захаду, адыходзячы з баямі ад Вільні, падышлі сілы Гвардзейскага корпуса. Ужо на наступны дзень пачаліся гарачыя сутычкі на пераправе праз Вілію, ля млына і чыгуначнай станцыі. У бой за населены пункт уступіла ўся 3-я Гвардзейская пяхотная дывізія, лейб-гвардыі Кексгольмскі, Петраградскі, Валынскі і Літоўскі палкі.

У адказ кайзераўская армія кінула ў бой падмацаванне. Да расійскага боку з рэзерва корпуса падышоў лейб-гвардыі Прэабражэнскі полк і два батальёны лейб-гвардыі Грэнадзёрскага палка. Гвардзейцы паспяхова адбілі атакі, утрымаўшы пазіцыі. Уночы Смаргонь ахапілі пажары.

Раніцай над германскімі акопамі павяваўся белы сцяг. Немцы прасілі аб перамір’і на чатырохкіламетровым участку фронта ля ракі Віліі для збору параненых і забітых. Расіяне прынялі прапанову. За час перамір’я было пахавана 3800 загінулых расійскіх салдат і афіцэраў, немцам было перададзена 5500 загінулых. Сярод ахвяр было і 150 мясцовых жыхароў.

Пазіцыйная вайна

Да канца 1915 года праціўнікі высіліліся і ўзмоцнена зарываліся ў зямлю. Немцы залівалі бетонам агнявыя кропкі і бліндажы (некаторыя з гэтых умацаванняў захаваліся да сучаснасці).

Лабірынты акопаў і траншэй з кожным днём усё павялічваліся, дзясяткі кіламетраў чыгункі — звычайнай і вузкакалейнай на паравознай і коннай цязе — былі пабудаваны ля Смаргоні па абодвух баках фронта, у тым ліку 19-кіламетровая чыгуначная ветка ад станцыі Пруды да паста «648-я вярста» чыгункі Маладзечна — Ліда. Таксама былі наведзены шматлікія масты і паромныя пераправы праз Вілію, пакладзены дзясяткі кіламетраў грэбляў у балотах на поўнач ад Смаргоні да возера Вішнеўскае. Пачалася «пазіцыйная вайна». Мясцовасць паміж нямецкімі і рускімі акопамі параўнальна роўная і адкрытая, спадзістая з захаду на ўсход, што стварала выгадныя ўмовы для выкарыстання баявых хімікатаў.

12 кастрычніка 1915 года, упершыню на расійскім фронце, немцы ўжылі газ на смаргонскім участку супраць 3-й Гвардзейскай пяхотнай дывізіі. З красавіка 1916 года газавыя атакі пачасціліся. Значную шкоду нанесла хіматака 2 ліпеня, калі за паўтары гадзіны атрута пранікла больш чым на 20 кіламетраў у бок Маладзечна. Было атручана 40 афіцэраў і 2076 салдат 64-й і 84-й пяхотных дывізій. Яшчэ большыя ахвяры былі 2 жніўня. Ноччу немцы восем разоў з паўгадзіннымі прамежкамі выпускалі газ на пазіцыі Каўказскай грэнадзёрскай дывізіі ля чыгункі ў Смаргоні. 286 чалавек загінулі, 3846 пацярпелі.

18—29 сакавіка 1916 года, у 20-ці кіламетрах на поўнач ад Смаргоні, каля пасёлка Вішнева і возера Нарач, наступала 2-я расійская армія. На смаргонскім участку, каля вёсак Чарняты, Гарыдзеняты і Дубатоўка, дывізіі 10-й арміі штодня артабстрэламі, кулямётнай і ружэйнай стральбой адцягвалі на сябе праціўніка, забяспечваючы галоўны ўдар. Аднак немцы прадухілілі прасоўванне расіян, утрымаўшы свае пазіцыі.

На працягу чэрвеня сапёры 52-га сапёрнага батальёна 26-га армейскага корпуса капалі тунэль у тыл да немцаў — да вышыні 72,9 («Залатая горка») на ўскраіне Смаргоні, дзе размяшчалася нямецкая батарэя. У дзень штурму закладзены пад зямлю дынаміт быў разарваны, 225-ы Акерманскі і 258-ы Кішынёўскі палкі ўзялі вышыню штурмам. 6 верасня ля той жа вышыні ўпершыню за час вайны расійскія войскі самі ўжылі газ. На германскія акопы за 15 хвілін атакі было выпушчана 13 тон хлору.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі баявы дух войск быў зламаны. Новыя ўлады вырашылі правесці псіхалагічную акцыю — накіраваць пад Смаргонь жаночы «батальён смерці». 7—10 ліпеня 1917 года ў баях за Новаспаскі лес (паўднёвей Смаргоні, пад Крэва) падраздзяленне ўступіла ў бой з праціўнікам. Першапачаткова батальён праявіў сябе добра: паспяхова адбіў 14 германскіх контратак, праяўліў мужнасць, прыпыняў адступаючых мужчын-салдат і рабавальнікаў, адбіраў у вайскоўцаў алкаголь. Аднак у рэшце рэшт жанчыны, ледзь патрапіўшы пад абстрэл немцаў, асалапелі і збянтэжыліся.

19–23 ліпеня была арганізавана новая атака, таксама пад Крэва. Нягледзячы на значную колькасную перавагу войск і артылерыі — 16 пяхотных і 2 кавалерыйскіх дывізіі, каля 800 гармат і 13-дзённая норма снарадаў, наступленне расійскай арміі правалілася. Пасля баёў фіксаваліся выпадкі братання з немцамі і відавочныя адмовы працягваць баявыя дзеянні.

4 снежня ў мястэчку Солы, у 10 км на захад ад Смаргоні, за дзесяць дзён да падпісання ў Брэсце агульнага перамір’я (15 снежня 1917 года), немцы заключылі перамір’е з Заходнім расійскім фронтам.

Памяць

Абарона Смаргоні 
Мемарыял памяці Першай сусветнай, 2023 год. Цэнтральная скульптура — «Крылаты геній воінскай славы», левая — «Салдаты Першай сусветнай вайны», правая — «Бежанцы».

Населены пункт быў цалкам разбураны артылерыяй, парыты акопамі і траншэямі. Газета «Ніва» № 25 за 1916 год называла Смаргонь «мёртвым горадам».

Сярод расійскіх салдат гуляла прымаўка «Хто пад Смаргонню не бываў, той вайны не спазнаў» (таксама ёсць варыяцыі з «не відаў» і «не бачыў»; у рускім варыянце — «Кто под Сморгонью не бывал, тот войны не видал»).

Пакінутая Першай сусветнай вайной на Смаргоншчыне спадчына лічыцца самай прыкметнай на тэрыторыі Беларусі. За гады супрацьстаяння нямецкія і расійскія вайскоўцы пабудавалі тут многакіламетровыя лініі абароны, развітыя сістэмы камунікацый, якія працягнуліся ад Вішнеўскага возера на поўначы да Заходняй Бярэзіны на поўдні. З абодвух бакоў лінія фронту была адзначана велізарнай колькасцю могілак.

У горадзе створаны самы вялікі ў Беларусі мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны. Комплекс адкрыты да 100-годдзя пачатку вайны ў 2014 годзе. Ён аб’ядноўвае скульптурныя кампазіцыі «Крылаты геній воінскай славы», «Салдаты Першай сусветнай вайны» і «Бежанцы». Таксама на тэрыторыі ўзведзена капліца і ўстаноўлены «Камень памяці» са зваротам да нашчадкаў. Крыху далей ад увахода, абазначанага Георгіеўскім крыжам, размешчана зона памяці і смутку – бронзавая карта ваенных падзей 1915–1917 гадоў, дзве мемарыяльныя урны з зямлёй з мясцін пахавання воінаў рускай і нямецкай армій, капліца са званом.

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Абарона Смаргоні Штурм горадаАбарона Смаргоні Пазіцыйная вайнаАбарона Смаргоні ПамяцьАбарона Смаргоні Гл. таксамаАбарона Смаргоні ЗаўвагіАбарона Смаргоні ЛітаратураАбарона Смаргоні СпасылкіАбарона СмаргоніВялікае адступленне (1915)Першая сусветная вайнаСмаргоньУсходні фронт Першай сусветнай вайныХімічная зброя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

2023JavaScriptЖураўліны крыкБеларусьБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўУладзіслаў СыракомляРамаданNode.jsГарэлкаЖыве Беларусь!ОршаФінляндыяУільям ШэкспірПаўстанне 1830—1831 гадоўНавум Якаўлевіч ГальпяровічЛітаратурныя жанрыРасійская акупацыя КрымаДасакратыкіКастусь КаліноўскіАляксандр Васільевіч КалчакРадыеактыўны распад1Арганічныя рэчывыВільнюсАмерыканскі варыянт англійскай мовыЛітбел ССРРасійская імперыяСвятлана Іванаўна КалыванаваВасінаМарыя ПшаздзецкаяКакаКароткая гісторыя БеларусіГалоўная старонкаВальціцыВенера (планета)Джодзі ФостэрНаталля Аляксееўна АрсенневаЯгайлаВейшнорыяНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіТадэвуш КасцюшкаГроднаЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаАлаіза ПашкевічТунісАнатоль ВярцінскіТайландМы выйдзем шчыльнымі радаміArchive.isЯнка СіпакоўКанадаЖук-аленьМаскваВенаАндрэй МакаёнакДзікае паляванне караля Стаха (опера)ЛаосАперацыя «Арго»Павел Аляксандравіч ХарланчукМарыус Іванавіч ПетыпаFedoraКарлес ПучдэмонКалінінградSony Music EntertainmentМіхась СтральцоўСпортЧабор звычайныБалічы (Шчучынскі раён)Свіслацкая гімназіяБаравое (Глыбоцкі раён)Лашанцы🡆 More