Акіян Тэціс

Тэ́ціс (ад імя грэчаскай багіні мора Тэфіды — грэч.

Рэліктамі гэтага акіяна з'яўляюцца сучасныя Міжземнае, Чорнае і Каспійскае моры.

Тэціс
Акіян Тэціс
Тэціс падзяляе Пангею на два кантынентs — Лаўразію і Гандвану
Размяшчэнне паміж Лаўразіяй і Гандванай
Акіян Тэціс Катэгорыя на Вікісховішчы

Гісторыя пытання

Сістэматычныя знаходкі акамянеласцей марскіх жывёл ад Альпаў і Карпатаў у Еўропе аж да Гімалаяў у Азіі са старажытных часоў тлумачыліся біблейскай гісторыяй пра Вялікі патоп. Развіццё геалогіі дазволіла датаваць марскія рэшткі, што паставіла такое тлумачэнне пад сумнеў. У 1893 годзе аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс у сваёй працы «Аблічча Зямлі» выказаў здагадку пра існаванне на гэтым месцы старажытнага акіяна, які ён назваў Тэціс па імі грэчаскай багіні Тэфіды. Тым не менш, зыходзячы з тэорыі геасінкліналяў аж да сямідзесятых гадоў XX стагоддзя, калі зацвердзілася тэорыя тэктонікі пліт, лічылася, што Тэціс уяўляў сабой толькі геасінкліналь, а не акіян. Таму на працягу доўгага часу Тэціс называўся ў геаграфіі «сістэмай вадаёмаў», выкарыстоўваліся таксама тэрміны Сармацкае мора ці Пантыйскае мора.

Акіян Тэціс 
Велізарны заліў, названы морам Тэціс, удаваўся ў суперкантынент паміж будучымі Еўразіяй і Аўстраліяй. Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею, носіць назву Панталаса. Пангея раскалолася прыкладна 150—220 мільёнаў гадоў назад на два кантыненты

Сучасныя ўяўленні

Акіян Тэціс 
Мора Неатэціс у эпоху палеагену (Рупельскі век алігацэну, 33,9 — 28,4 млн гадоў назад)

Тэціс існаваў каля мільярда гадоў (850 да 5 млн гадоў назад), падзяляючы старажытныя кантыненты Гандвану і Лаўразію, а таксама іх вытворныя. Паколькі за гэты час назіраўся дрэйф кантынентаў, то Тэціс увесь час змяняў сваю канфігурацыю. Ад шырокага экватарыяльнага акіяна Старога Света ён ператвараўся то ў заходні заліў Ціхага Акіяна, то ў атланта-індыйскую пратоку, пакуль не распаўся на шэраг мораў. У сувязі з гэтым дарэчы кажуць пра некалькі акіянаў Тэціс:

  • Прататэціс (дакембрый). Паводле меркавання навукоўцаў, Прататэціс утварыўся 850 млн гадоў назад у выніку расколу Радзініі, размяшчаўся ў экватарыяльнай зоне Старога Света і меў шырыню ў 6-10 тыс. км.
  • Палеатэціс 320—260 млн гадоў назад (палеазой): ад Альпаў да Цыньліна. Заходняя частка Палеатэціса была вядомая як Рэікум. У канцы палеазою, пасля ўтварэння Пангеі, Палеатэціс уяўляў сабой акіян-заліў Ціхага акіяна.
  • Мезатэціс 200—66,5 млн гадоў назад (мезазой): ад катлавіны Карыбскага мора на захадзе да Тыбета на ўсходзе.
  • Неатэціс 66-5 млн гадоў назад (кайназой).

Пасля расколу Гандваны, Афрыка (з Аравіяй) і Індастан сталі рухацца на поўнач, сціскаючы Тэціс да памераў інда-атлантычнага мора. 50 мільёнаў гадоў назад Індастан уклініўся ў Еўразію, заняўшы сучаснае становішча. Злучыўся з Еўразіяй і Афра-Аравійскі кантынент (у раёне Іспаніі і Амана). Збліжэнне мацерыкоў выклікала ўздым Альпійска-Гімалайскага горнага комплексу (Пірэнеі, Альпы, Карпаты, Каўказ, Загрос, Гіндукуш, Памір, Гімалаі), які аддзяліў ад Тэціса паўночную частку — Паратэціс (мора «ад Парыжа да Алтая»). Канчатковае «закрыццё» акіяна Тэціс злучаюць з эпохай міяцэну (5 млн гадоў назад). Да прыкладу таджыкскі Памір некаторы час уяўляў сабой архіпелаг у акіяне Тэціс

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Акіян Тэціс Гісторыя пытанняАкіян Тэціс Сучасныя ўяўленніАкіян Тэціс СпасылкіАкіян ТэцісГандванаГрэчаская моваКантынентКаспійскае мораЛаўразіяМезазойМіжземнае мораЧорнае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Клаўдзія Герасімаўна ВасінаПары-МатчПотэрЧэмпіянат свету па снукерыVolkswagen TouranЭтнічная тэрыторыя беларусаўФэндомНазоўнікБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныДжонатан СвіфтКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)ТрасянкаЮрась СвіркаСвятлана Валер'еўна ФаменкаЕжы ГедройцІрэней Клеафас АгінскіБеларускае выдавецкае таварыстваКаранёвыя атожылкіБеларускі дзяржаўны тэатр лялекЛюдзі на балоце (раман)ПсіхалогіяВасінаДзеепрыметнікФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіАнілінгусФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскБаранавічыБеларуская Народная РэспублікаЧэхіяРыгор БарадулінПелеВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўSony Music EntertainmentСпіс самых старых сабак у свецеJavaScriptАндрусь ТакіндангЛічэбнікРаскіданае гняздо (п’еса)Паўднёвая Карэя18Брэсцкая крэпасцьЗабруджваннеУладзіслаў ВазаІарданіяБанк Дабрабыт45Месны склонСкорасць гукуАзіяцкі маршрут AH4Зубр еўрапейскіСпортЯнка СіпакоўЗагляне сонца і ў наша аконцаБерасцянкаУругвайПалессеМарыя ПшаздзецкаяМаскваКіншасаАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіНікала Леанар Садзі КарноПошукавая аптымізацыяВадзім КабанчукІзяславічы ПолацкіяСлавакіяЖук-аленьАлесь ГарунЛандшафтны заказнікНовая зямля (паэма)27 сакавіка🡆 More