2011 Тэракты Ў Нарвегіі

Тэракты ў Нарвегіі — два тэрарыстычныя акты, скіраваныя супраць асоб выканаўчай улады, грамадскага маладзёжнага лагера і цывільнага насельніцтва ў Нарвегіі ў пятніцу 22 ліпеня 2011 года.

Першым нападам быў выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осла перад офісам прэм’ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга і іншых урадавых будынкаў, што адбыўся ў 15:26 па мясцовым часе. У выніку выбуху загінулі сем чалавек і каля пятнаццаці параненыя. Наступны больш жорсткі напад адбыўся праз дзве гадзіны ў часе правядзення лагера кіруючай Працоўнай партыі Нарвегіі на востраве Уцёя (Цюрыфіёрд, Бускеруд). Узброены чалавек, пераапрануты ў паліцэйскага, адкрыў страляніну па ўдзельніках лагера, забіўшы прынамсі 86 чалавек.

Тэракты ў Нарвегіі 2011 года
Від на ўрадавы квартал адразу пасля выбуху
Від на ўрадавы квартал адразу пасля выбуху
Месца нападу Осла
Уцёя, Нарвегія.
Дата 22 ліпеня 2011
15:25:22 Осла 17.22 — 18.35 Уцёя
Зброя замінаваны аўтамабіль (АСДТ), Ruger Mini-14, Glock 17
Загінулыя 77
Параненыя 319
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Андэрс Берынг Брэйвік

За масавае забойства на востраве Уцёя быў арыштаваны 32-гадовы нарвежац Андэрс Берынг Брэйвік. Ён абвінавачваецца ў ажыццяўленні абодвух нападаў. Паліцыя таксама параіла прэм’ер-міністру Нарвегіі не раскрываць свайго месцазнаходжання да канчатковага высвятлення абставін.

Еўрапейскі Саюз, НАТА і многія краіны выказалі сваю падтрымку Нарвегіі і асудзілі здзейсненыя напады.

Выбух у Осла

2011 Тэракты Ў Нарвегіі 
Карта выбуху. Чырвоны будынак: урадавы офіс. Аранжавая зона: Знаходжанне ўзарванай машыны. Фіялетавы будынак: міністэрства нафтавай прамысловасці

Афіцыйныя справаздачы адразу сыйшліся на тым, што крыніцаю выбуху было замініраванае аўто, узарванае перад офісам прэм’ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга і такімі прылеглымі ўрадавымі будынкамі, як міністэрства нафтавай прамысловасці і энергетыкі Нарвегіі (пацярпела найбольш<) і міністэрства фінансаў з шматлікімі выбітамі шыбамі. У офісе міністэрства нафтавай прамысловасці пачаўся пажар. Выбуховая хваля выбіла шыбы ў вокнах будынкаў на адлегласці аднаго кіламнтра ад эпіцэнтру выбуха<. Паводле некаторых крыніцаў на месцы здарэння магло быць яшчэ два выбуховыя прыстасаванні. Паведамлялася, што Столтэнберг не пацярпеў. Міністр фінансаў Нарвегіі ў гэты час знаходзіўся ў Германіі на адпачынку. Выбух быў чутны на адлегласці прынамсі 7 кіламетраў.

Прылеглая вулічная тэрыторыя пасля выбуху запоўнілася шклянымі аскепкамі і абломкамі. Рэшткі ўзарванага аўто былі заўважаныя каля аднаго з будынкаў. За выбухам паследвала шырокае воблака белага дыму, сілкаванае пажарам у міністэрстве нафтавай прамысловасці. Пасля інцыдэнту паліцыя ачапіла небяспечную зону і зладзіла пошукі дадатковых выбуховых прыстасаванняў. Паліцыя параіла людзям пакінуць цэнтр сталіцы. Таксама ў цэнтр Осла былі ўведзеныя вайскоўцы.

Пацярпелыя

2011 Тэракты Ў Нарвегіі 
Вайсковы і цывільны персанал ля ўрадавых будынкаў

У выніку напада ў Осла загінула 7 чалавек, пацярпела — 15 (з іх 11 з цяжкімі раненнямі). Доктар шпіталя пры ўніверсітэце Осла паведаміў, што яны маюць справу ў асноўным з раненнямі галавы, грудзі і чэрапа.

На колькасць ахвяр паўплывала пара году. Дзякуючы сезону адпачынку, многія офісы былі напаўпустымі. Як зазначыў дзяржаўны сакратар Ганс Крыстыян Амундсен, на прылеглай да месца выбуху тэрыторыі было менш людзей чым заўсёды. У ліпені большасць нарвежцаў бяруць на рабоце адпачынак.

Уплыў на транспартны рух

Пасля выбуху ўсе дарогі гэтай часткі гораду былі перакрытыя, а людзі былі эвакуіраваныя праваахоўнымі органамі. Жыхарам Осла параілі заставацца далей ад цэнтра гораду і абмежавацца ў выкарыстанні мабільнай сувяззю з прычыны імавернасці чарговай тэрарыстычнай атакі. Грамадскі транспарт, які рухаецца за і ўнутр межаў гораду быў прыпынены таксама. Паліцыя ініцыявала вобшук машынаў на шляху да гарадскога аэрапорту, хоць сам аэрапорт застаецца дзейным. Усе цягнікі[крыніца?] былі прыпыненыя пасля выяўлення ля чыгуначных шляхоў падазронага пакета. Офіс тэлевізійнай кампаніі TV 2 быў эвакуіраваны пасля выяўлення падобнага да бомбы аб’екта знадворку будынку.

Бойня на востраве Уцёя

Прыкладна праз дзве гадзіны пасля выбуху Брэйвік праехаў каля 40 км на паўночны захад ад Осла да возера Цюрыфіёрд, дзе пераправіўся на востраў Уцёя да зладжанага Працоўнай партыя Нарвегіі маладзёжнага лагера. Дабраўшыся да належнага месца на пароме, ён распачаў бязладную страляніну па яго маладых удзельніках. Паліцыя лічыць, што выбух у Осла і бойня на востраве Уцёя звязаныя паміж сабой. У часе затрымання Андэрс Берынг Брэйвік атрымаў агнястрэльнае раненне.

Будучы апранутым у адзенне паліцэйскага, паводле існуючых звестак, ён сабраў вакол сябе групу маладых людзей, сказаўшы, што павінен зрабіць аб’яву ў сувязі з выбухам у Осла, які адбыўся за некалькі гадзінаў перад гэтым, і раптам адкрыў страляніну, забіваючы і наносячы шматлікія раненні. Спачатку ён страляў у людзей на востраве, а пасля ў спрабуючых выратавацца ўплаў па вадзе. Большасцю пацярпелых з'яўляліся юныя людзі ўва ўзросце 15—16 гадоў. Паводле некаторых сведак, забойца клікаў юнакаў да пачатку страляніны.

Прыкладна ў 03:50 па мясцовым часе 23 ліпеня 2011 года дзве галоўныя тэлекампаніі Нарвегіі NRK і TV2 пачалі прамую трансляцыю канферэнцыі з Цэнтральнага ўпраўлення паліцыі, дзе загадчык Нацыянальнай паліцыі Нарвегіі пацвердзіў наяўнасць «прынамсі 80» ахвяр на востраве Уцёя з прагназаваным іх павелічэннем. Некаторыя сведкі інцыдэнту на Уцёі сцвярджаюць, што выканаўцаў расстрэлу грамадскага лагера было двое. Паліцыя цяпер працуе над спраўджваннем гэтай інфармацыі.

Выканаўца тэракта

Публічная вяшчальная кампанія NRK і некалькі іншых нарвежскіх мэдыа апазналі ў асобе нападніка Андэрса Берынга Брэйвіка (нар. 13 лютага 1979). Будучы арыштаваным на востраве Уцёя за стральбу па мірных грамадзянах ён лічыцца прыналежным і да выбуху бомбы ва ўрадавым квартале Осла. Ён абвінавачваецца ў ажыццяўленні абодвух нападаў

Асабістае жыццё

Пад канец чэрвеня або ў пачатку ліпеня Андэрс Берынг Брэйвік пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осла, дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm». Выказваліся меркаванні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцця вялікай колькасці штучных угнаенняў і іншых хімічных рэактываў для стварэння аміячнай селітры. Паводле Reuters, у маіі фірме Брэйвіка было прададзена шэсць тон угнаенняў

Палітычныя погляды

Дзейны начальнік нацыянальнай паліцыі Свэйнунг Спонгейм (Sveinung Sponheim) распавёў вяшчальнай кампаніі NRK, што сеціўныя паведамленні падазраванага выканаўцы «наводзяць на думку, што яго палітычныя погляды схіляюцца ў правым антыісламісцкім кірунку, аднак ці стала гэта матывацыяй для здзейсненага ўчынку застаецца невядомым». Пасля яго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста. Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камерцыйнай школе Осла і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансерватыўным нацыяналістам. Паводле Reuters і BBC намеснік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсен апісаў падазраванага як «хрысціянскага фундаменталіста». Таксама паведамляецца, што Брэйвік напісаў шмат паведамленняў на антыісламісцкі і праізраільскі сайт document.no. Брэйвік з'яўляецца былым сябрам Партыі прагрэса Нарвегіі (FrP) і яе маладзёжнага крыла FpU. Паводле дзейнага лідара FpU Ова Ванебо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненне жорсткасці сваіх поглядаў. У шматлікіх сацыяльных медыа ён вызнаваў сабе прыхільнікам нарвежскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрландскага палітыка Герта Вільдэрса, філосафа Джона Сцюарта Міла і Уінстана Чэрчыля. Палітычную партыю герта Вільдэрса ён апісаў як «адзіную сапраўдную партыю для кансерватараў». У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Сцьюарта Міла: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы», датаваны 17 ліпеня.

Афіцыйная пазіцыя Рэспублікі Беларусь

  • 2011 Тэракты Ў Нарвегіі : "Гэтыя трагедыі ў Нарвегіі, у выніку якіх загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей, адгукнуліся болем і журбой у сэрцы кожнага беларуса. Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гвалт, ахвярамі якога робяцца мірныя бязвінныя людзі, і салідарна з Нарвегіяй у барацьбе супраць любых форм і праяў тэрарызма і экстрэмізма." — заявіў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Tags:

2011 Тэракты Ў Нарвегіі Выбух у Осла2011 Тэракты Ў Нарвегіі Бойня на востраве Уцёя2011 Тэракты Ў Нарвегіі Выканаўца тэракта2011 Тэракты Ў Нарвегіі Афіцыйная пазіцыя Рэспублікі Беларусь2011 Тэракты Ў Нарвегіі Крыніцы2011 Тэракты Ў Нарвегіі Спасылкі2011 Тэракты Ў Нарвегіі201122 ліпеняБускерудЕнс СтолтэнбергНарвегіяОслаУцёяЦюрыфіёрд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Расійская акупацыя КрымаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода6БерлінДзядзькаваннеВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічАльбуцьПрызнанне Галадамору генацыдамФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіВінцэнт Дунін-МарцінкевічAv.byПубліцыстычны стыльМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтАндрэй МакаёнакСпіс самых высокіх людзейНігерыяЖук-геркулесЛіс Мікіта (мультсерыял)ГроднаМастацтваПятро ВасючэнкаУладзіслаў СыракомляМаксім БагдановічМікалай Васільевіч СтасHTTPРуская Вікіпедыя\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cМар’ян ДуксаПошукавая аптымізацыя2002Санкт-ПецярбургУкраінская Народная РэспублікаНаталля Аляксееўна Арсеннева2001 год у гісторыі астраномііПапа РымскіШвагерБеларуская энцыклапедыя.neЖыве Беларусь!КітайКастусь ЦвіркаМаксім ГарэцкіКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Кастусь КаліноўскіМірскі замакБаявік (кінажанр)Хаўер (цыклон)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)ЛексікаЛатвіяАмністыя (фільм)Кантонскі дыялектЛітаратурныя жанрыІзяславічы ПолацкіяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаВікіпедыяЗубр еўрапейскіВікіПравы рэваншРэкі і каналы БеларусіАлесь ГарунІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіЯкуб КоласБасяІарданіяКічэрБаранавічыРасіяАлесь Мікалаевіч КарлюкевічКуфарЭквадорУрад Беларускай Народнай РэспублікіПарэчкіКастэль-Нуова🡆 More