Сен-П’ер І Мікелон

Сен-П’ер і Мікелон (фр.: Saint-Pierre-et-Miquelon) — заморская супольнасць Францыі, размешчана на невялікіх астравах у Атлантычным акіяне, у 20 км на поўдзень ад канадскага вострава Ньюфаўндленд ў праліве Кабота.

Адзіная тэрыторыя, якая засталася ў Францыі ад былой калоніі Новая Францыя. Плошча астравоў — 242 км². Насельніцтва — каля 7 тысяч чалавек. Найбуйнейшы востраў — Мікелон (216 км²), а асноўная частка насельніцтва (каля 90%) жыве на другім па велічыні востраве — Сен-П’ер (26 км²), прычым амаль усе — у аднайменным горадзе, адміністрацыйным і гаспадарчым цэнтры тэрыторыі.

Сен-П'ер і Мікелон
фр.: Saint-Pierre et Miquelon
Сен-П’ер І Мікелон Герб Сен-П'ер і Мікелона
Сцяг Сен-П'ер і Мікелона Герб Сен-П'ер і Мікелона
Сен-П’ер І Мікелон
Сен-П’ер І Мікелон
Дэвіз: «A mare labor»
Дзяржаўны гімн Сен-П'ер і Мікелона
Афіцыйная мова французская
Сталіца Сен-П'ер
Найбуйнейшы горад Сен-П'ер
Форма кіравання
Прэзідэнт генеральнага савета
Прэфект
Стэфан Артано
Патрыс Латрон
Плошча
• Усяго

242 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

6082 чал.
22 чал./км²
Валюта еўра
Інтэрнэт-дамен .pm
Код ISO (Alpha-2) PM
Код ISO (Alpha-3) SPM
Тэлефонны код ++508
Часавыя паясы UTC-3

Геаграфія

Астравы Сен-П'ер і Мікелон складзеныя старажытнымі пародамі, акрамя таго, ёсць адклады ледавіковага перыяду.

Берагі моцна парэзаныя, абрывістыя і цяжкадаступныя. Унутраныя раёны астравоў пагорыстыя. Вышэйшая кропка — 240 м — на востраве Мікелон. Мноства ручаёў і дробных рэк.

Клімат астравоў прахалодны. Улетку сярэднія тэмпературы дасягаюць толькі 13-14 °С. Зіма з прычыны ўплыву акіяна даволі лагодная (сярэдняя тэмпература самога халоднага месяца — люты — 2,7 °С), але снежная. За год выпадае звыш 1400 мм ападкаў. Воблачнае надвор'е з ападкамі і моцным ветрам характэрная для большай часткі года. Прыкладна 120 дзён у годзе трымаецца туман.

Асаблівасці рэльефу (шматлікія выхады на паверхню крышталічных парод, абрывістыя схілы пагоркаў, багацце валуноў, значныя плошчы дзюнаў і балот) і клімату абцяжарваюць рост дрэў.

Лясы растуць у далінах, на спадзістых схілах пагоркаў, а таксама на абароненых ад ветру участках. Яны складаюцца ў асноўным з елкі, пры гэтым на вятрыскавых схілах пагоркаў распаўсюджаныя зараснікі карлікавай елі. З лісцяных парод сустракаецца толькі бяроза. Іншы тып расліннасці архіпелага — забалочаныя лугі і сфагнавыя балоты (тарфянікі). Яны вельмі падобныя да расліннасці тундры.

З часоў засялення астравоў (з XVII стагоддзя) плошча лясоў моцна скарацілася з-за нарыхтоўкі драўніны на дровы. Натуральнае лесааднаўленне ва ўмовах вельмі суровага клімату адбываецца вельмі павольна, і ў выніку цяпер востраў Сен-П'ер і паўночная частка Мікелона практычна пазбаўленыя лесу.

Гісторыя

Французская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Жака Карцье адкрыла астравы Сен-П'ер і Мікелон ў 1536 г. Першае пастаяннае паселішча было заснавана французамі ў 1604 г, выхадцамі з Нармандыі і Брэтані. Да 1713 г. астравы ўваходзілі ў склад Акадзіі — французскай калоніі ў Паўночнай Амерыцы, займалай тэрыторыю цяперашніх атлантычных правінцый Канады. Па ўмовах Утрехцкага міру 1713 г. французскія валоданні па берагах заліва Святога Лаўрэнція і востраў Ньюфаўндленд адышлі да Каралеўства Вялікабрытанія. З 1763 па 1778 гг. сюды бегла мноства перасяленцаў з Акадзіі, у 1778 г. астравы былі атакаваныя брытанцамі, а ўсё іх насельніцтва выслана за французскую падтрымку амерыканскай рэвалюцыі. Канчаткова астравы вярнуліся пад юрысдыкцыю Францыі толькі ў 1816 г. і з тых часоў застаюцца апошнім фрагментам некалі шырокіх паўночнаамерыканскіх уладанняў гэтай еўрапейскай дзяржавы. З 1946 г. астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі, з 19 ліпеня 1976 г. — статус заморскага дэпартамента Францыі, а з 11 чэрвеня 1985 г. — сучасны статус заморскай супольнасці Францыі.

Палітыка і дзяржаўны лад

Дэпартаментам Сен-П'ер і Мікелон кіруе прэфект, які назначаецца прэзідэнтам Францыі. Орган мясцовага самакіравання — Тэрытарыяльны савет (19 членаў, якія выбіраюцца насельніцтвам на 6-гадовы тэрмін). Насельніцтва Сен-П'ер і Мікелона выбірае аднаго сенатара Францыі і аднаго дэпутата Нацыянальнага сходу Францыі.

Выканаўчая ўлада

Глава заморскай супольнасці - прэзідэнт Францыі

Заканадаўчая ўлада

Вышэйшы заканадаўчы орган - Тэрытарыяльны Савет (да 22 лютага 2007 г. Генеральны Савет) складаецца з 14 дэпутатаў, абраных народам тэрмінам на 3 гады.

Палітычныя партыі

  • Сен-П'ер і Мікелон 2000 (Saint Pierre et Miquelon 2000)
  • Будучы Мікелон (Miquelon Avenir)
  • Дарога да будучыні (Cap sur l'Avenir)
  • Архіпелаг Заўтра (Archipel Demain)
  • Мэты Мікелона (Objectifs Miquelonnais)

Эканоміка

Аснова гаспадарчай дзейнасці — рыбалоўства і перапрацоўка рыбы. Лоўля рыбы, у асноўным траскі, вядзецца дробнымі судамі ў прыбярэжных водах. Рыба і прадукты з рыбы (у тым ліку корм для жывёл) у невялікіх колькасцях ідзе на экспарт. Сельская гаспадарка не развіта з-за нізкай ўрадлівасці глеб, вялікай вільготнасці, недахопу сонечнага цяпла і святла. У невялікай колькасці для ўласнага спажывання вырошчваецца гародніна, таксама ў невялікіх маштабах разводзяцца куры, авечкі і свінні. Значная частка харчавання, а таксама прамысловыя тавары і паліва — імпартуюцца. Штогадовая фінансавая датацыя ад Францыі параўнальная па памерах з велічынёй ВУП і бюджэтам Сен-П'ер і Мікелона.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Сен-П’ер І Мікелон ГеаграфіяСен-П’ер І Мікелон ГісторыяСен-П’ер І Мікелон Палітыка і дзяржаўны ладСен-П’ер І Мікелон ЭканомікаСен-П’ер І Мікелон ЛітаратураСен-П’ер І Мікелон СпасылкіСен-П’ер І МікелонАтлантычны акіянНовая ФранцыяФранцузская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сімвалы БеларусіНароднікіУладзімір КараткевічBingXБеларуская дыяспараМоўны пурызмБярозка (часопіс)Аляксандр БаршчэўскіЮрый Анатольевіч РыдкінNode.jsТарашкевіцаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПлошча Перамогі (Мінск)Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАркаГомельЧыгуначны вакзалСалідарныя з БеларуссюАляксандр Аляксандравіч ВіхорРамантызмБібліяБарыс Іванавіч СачанкаІнстытут беларускай культурыБуякіНароўляФарамірАлесь БадакНаша Ніва (1906)УжурЛявон ВольскіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьАлесь БачылаШвейцарыяНовы Двор (Шчучынскі раён)ТэмнэВіцебская вобласцьАдраджэннеВікіпедыяВіктар МарціновічМарат Сяргеевіч МаркаўІгар Пятровіч ТурЯна і яВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Родны склонАнатоль ВярцінскіВікісховішчаСтары замак (Гродна)АнімэАндрэй МакаёнакЗянон Станіслававіч ПазнякБеларуская ВікіпедыяkrjscУладзімір Аляксеевіч АрлоўВіктар КазькоЮлія Анатолеўна АрцюхГенадзь Пятровіч ПашкоўПётр Міронавіч Машэраў2020Кобрынскі раёнУладзімір Георгіевіч МулявінВожык (часопіс)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтМільянер з трушчобЕва (карціна)Францыск СкарынаКіслародСент-Стывен (Нью-Брансуік)Хрыстос прызямліўся ў ГародніKufar.byБеларускі нацыянальны касцюмБуры мядзведзьГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаНасельніцтва БеларусіЛічэбнікМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіПісьменнік🡆 More