Брэтань: рэгіён у Францыі

Брэта́нь (фр.: Bretagne, брэт.: Breizh; гало Bertaèyn) — рэгіён на паўночным захадзе Францыі, займае большую частку аднайменнай гістарычнай вобласці.

Размешчаны на паўночным захадзе краіны, на аднайменным паўвостраве, які абмываецца з поўначы Ла-Маншам, а з поўдня Біскайскім залівам. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна — горад Рэн.

Брэтань
Bretagne
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна Брэтань: Геаграфія, Сімволіка, Гісторыя Францыя
Уваходзіць у
Уключае

Дэпартаменты :
Кот-д’Армор (22)
Фіністэр (29)
Іль і Вілен (35)
Марбіян (56)

17 акругаў

204 кантоны

1 268 камун
Адміністрацыйны цэнтр Рэн
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1960
Прэзідэнт савета Жан-Іў Лё Дрыян
Прэфект Мішэль Кадо
Афіцыйныя мовы Французская, брэтонская, гала
Насельніцтва (2007)
3 120 288 (6-е месца)
Шчыльнасць 115 чал./км² (10-е месца)
Плошча 27 208 км²
(10-е месца)
Брэтань на карце
Код ISO 3166-2 FR-BRE
Інтэрнэт-дамен .bzh[d]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Брэтань з’яўляецца часткай Армарыканскага масіву, што надае ёй прыродную цэласнасць. Масіў гэты мае, у асноўным, раўнінны характар, яго сярэдняя вышыня над узроўнем мора не перавышае 104 метры. Гэта найбольш старажытны рэгіён з усіх, якія складаюць зараз тэрыторыю Францыі: яго гісторыя пачалася яшчэ да палеазойскай эры.

Большая частка Брэтані месціцца на аднайменным паўвостраве. Атлантычны акіян абмывае 4/5 яго перыметра, а берагавая лінія складае 3000 км вельмі разнастайных па рэльефу берагоў. Дзякуючы ўплыву акіяна, у Брэтані адносна мяккія зімы (27 марозных дзён у годзе ў Сен-Брые) і ўмераная спякота летам. Вясна пачынаецца вельмі рана, з пачатку сакавіка, аднак доўжыцца вельмі доўга, так як пацяпленне нарастае вельмі марудна. Гэта найбольш прыгожы час года, калі зацвітаюць жаўтазель і ўлекс. Ападкаў не вельмі багата (Роскаў: 760 мм), за выключэннем узвышшаў, дзе яны перавышаюць 1 000 мм. Яны выпадаюць, галоўным чынам, у сезон халадоў. Вятры, жорсткія на берагах, хутка смякчаюцца ва ўнутранай частцы паўвострава лясамі.

У склад Брэтані таксама ўваходзяць астравы Уэсан, Мален, Уа, Геклен, Груа, Іль-дэ-Ба, Іль-дэ-Брэа, Бэль і інш.

Брэтань — самая заходняя частка метрапольнай Францыі, на яе тэрыторыі знаходзяцца самыя заходнія пункты метраполіі — востраў Уэсан, архіпелаг Мален і мыс Пуэнт-дэ-Карсан (кантынентальная).

Прырода

Лясы спрадвеку пакрывалі Арморыку, але ў наш час, з-за сельскагаспадарчых і прамысловых патрэб, лясы парадзелі — аднак, па-ранейшаму, складаюць большую частку ландшафту Брэтані. Адзін з такіх лясоў (Браселіанд) увайшоў у легенды.

Сімволіка

Брэтонскі сцяг — «Gwenn ha du» (у даслоўным перакладзе з брэтонскай мовы — «белы і чорны») быў створаны ў 1923 годзе Морванам Маршалам. Чатыры белыя паласы прадстаўляюць брыцкія рэгіёны і біскупствы — Леон (фр.: Leon), Трэгор (фр.: Tregor), Карнуай (фр.: Cornouaill) і Ванскі рэгіён (фр.: Vannetais). Пяць чорных палос сімвалізуюць рэгіёны і епархіі, дзе размаўляюць на гала: Рэн (фр.: Rennes), Нант (фр.: Nantes), Дол (фр.: Dol), Малуін (фр.: Malouin) і Пент’еўр (фр.: Penthievre). Гарнастай быў узяты з герцагскага сцяга. Сукупнасць утварае эмблему, рэалізаваную з захаваннем геральдычных традыцый, а менавіта: сцяг ясны, бачны і пазнавальны здалёку, выразны і поўны.

Нацыянальны гімн: Bro gozh ma zadoù (Старажытная зямля маіх бацькоў).

Дэвіз: Лепш смерць, чым ганьба.

Эмблема: уцёснік.

Святы апякун: Святы Іў / Sant Erwann / St.Yves Helori. Свята — 19 мая.

Гісторыя

З 440 па 600 гг. ідуць некалькі хваляў перасялення брытаў з Брытанскіх астравоў. У войнах з франкамі брэтонцы адстойваюць сваю незалежнасць, і ў наступнае тысячагоддзе Брэтань уваходзіць незалежным герцагствам.

Сярэднявечча

На працягу Сярэднявечча Брэтань лавіравала паміж Францыяй і Англіяй. У 1532 годзе яна ўваходзіць у склад Францыі.

Новы і найноўшы час

У 1963 годзе створаны Фронт вызвалення Брэтані, які пачаў барацьбу за незалежнасць. У 1964 годзе створана палітычная партыя «Дэмакратычны Брэтонскі Саюз», якая выступае за аўтаномію Брэтані.

Славутасці

Адна з самых незвычайных славутасцей Брэтані — гэта менгіры ў пасяленні Карнак, якіх налічваецца каля 3000. Іх з’яўленне адносяць да 6-3 тысячагоддзя да н. э., і аб іх значэнні вядома вельмі мала.

Цікавыя факты

Брэтонцы лічацца найлепшымі ў краіне маракамі і рыбаловамі. Важны промысел Брэтані — развядзенне вустрыц і ядомых ракавінак у штучных басейнах — «вустрычных парках».

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Брэтань, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Брэтань ГеаграфіяБрэтань СімволікаБрэтань ГісторыяБрэтань СлавутасціБрэтань Цікавыя фактыБрэтань Вядомыя асобыБрэтань Гл. таксамаБрэтань ЛітаратураБрэтань СпасылкіБрэтаньБрэтонская моваБіскайскі заліўЛа-МаншПаўвостраў БрэтаньРэгіёны ФранцыіРэнФранцузская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Карла ТальявініПаца-ВацаПолацкКарым БенземаЖуліу БаптыстаВікіпедыяРэйчэл КарсанНьёраВольга Яўгенаўна КарачЖак-Луі ДавідГрызуныМэрБальніцаХарукі МуракаміЗайменнікАкноПалітычныя партыі БеларусіТэорыя адноснасціФальшывыя сябры перакладчыкаБелсатGmailo09ukМінскГіпатаніяКірыцімаціПралескаТадэвуш КасцюшкаПутумаёАральны сексМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічЦнатлівасцьВозераСмерцьПаэтЭтымалогіяВ’етнамПаўночная КаралінаІван НавуменкаДжэрэмі РэнерКамп’ютарная мышКанфлікт у Судане (з 2023)Педра ПаскальЮпітэр (планета)Боска НтагандаУладзімір СцяпанKufar.byМ. ЦяцерскіАдольф Гітлер УунонаБапба ГокленКукурузаРыз УізерспунБеларускае нацыянальнае адраджэннеТрыганаметрычныя функцыіПалесцінаАкупацыя Ірака (2003—2011)Пурпурны колерНарвалСацьяджыт РайМаксім ТанкНарвасадатаКаменкаЯўген ПапакульЯзэп Юр’евіч ЛёсікТаджыкістанСтаматалогіяДзеяслоўЕўропійФонд ВікімедыяКыргызстанЯфім Якаўлевіч БеленькіМелатанінПалівальны панядзелакКаханак Вялікай МядзведзіцыРымская квадрыенале🡆 More