Саюзная Дзяржава: саюз Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь

Саю́зная дзяржа́ва — саюз Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з патэнцыйна адзінай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай, культурнай прасторай.

Саюзная Дзяржава
Саюзная Дзяржава: Гісторыя, Асновы СДРБ, Бюджэт СДРБ
Дзяржаўны гімн
Афіцыйныя мовы руская і беларуская
Сталіца
Форма кіравання
'
Валюта беларускі рубель[d] і
Тэлефонны код +375 і +7
Часавыя паясы UTC+2, UTC+03:00, UTC+04:00, UTC+5, UTC+6, UTC+7, UTC+8, UTC+9, UTC+10, UTC+11, UTC+12 і ECG
Саюзная Дзяржава: Гісторыя, Асновы СДРБ, Бюджэт СДРБ
Паштовая марка Беларусі

Гісторыя

Перадумовы

Пасля распаду СССР і стварэння СНД з 1992 года ўнутры гэтай арганізацыі ішоў павольны працэс узмацнення двухбаковых сувязей Расіі і Беларусі, які стрымліваў расійскі бок. Уплывовы эканамічны істэблішмент Расіі на чале з Я. Гайдарам і С. Шахраем разглядаў цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю як лішні цяжар для Расіі. Справа ў тым, што эканоміка Беларусі не ведала сучасных рыначных пераўтварэнняў, а архаічная эканамічная сістэма цалкам залежала толькі ад датацый. Аднак расійскі бок быў зацікаўлены ў захаванні палітычнага і ваеннага кантролю над тэрыторыяй Беларусі. 20 ліпеня 1992 года прэм’ер-міністр Беларусі В. Кебіч падпісаў з в. а. прэм’ер-міністра Расіі Я. Гайдарам шэраг ваенных дамоў, згодна з умовамі якіх вярталася цеснае ваеннае супрацоўніцтва, якое, на думку старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча, моцна абмяжоўвала суверэнітэт Беларусі. Інтэграцыйнаму працэсу дзвюх дзяржаў не спрыялі таксама ўнутрыпалітычныя працэсы: кастрычніцкія падзеі 1993 года ў Расіі і наменклатурна-парламенцкая барацьба ў Беларусі (С. Шушкевіч падтрымаў прэзідэнта Б. Ельцына, а парламенцкая большасць — ягоных праціўнікаў А. Руцкога і Р. Хасбулатава).

Пасля таго, як у снежні 1995 года левыя партыі — у асноўным камуністы і аграрыі — атрымалі ў новай Дзяржаўнай думе Расійскай Федэрацыі больш за сорак працэнтаў месцаў, 14 сакавіка 1996 года Савет Дзяржаўнай думы ўнёс у парадак дня пленарнага пасяджэння падрыхтаваны фракцыяй КПРФ, Аграрнай групай і групай «Народаўладдзе» праект пастановы «пра паглыбленне інтэграцыі народаў, якія аб’ядноўваліся ў Саюз ССР, і адмене пастановы Вярхоўнага Савета РСФСР ад 12 снежня 1991 года аб дэнансацыі Дамовы аб утварэнні СССР». На наступны дзень Дзяржаўная дума прыняла гэтую пастанову, а таксама пастанову «Аб юрыдычнай сіле для Расійскай Федэрацыі — Расіі вынікаў рэферэндуму СССР 17 сакавіка 1991 года па пытанні аб захаванні Саюза ССР». Рэальных палітычных наступстваў гэтыя рашэнні не мелі, але спрыялі развіццю інтэграцыйных працэсаў паміж Расіяй і Беларуссю.

Ад Супольнасці да Саюзнай Дзяржавы

Саюзная Дзяржава: Гісторыя, Асновы СДРБ, Бюджэт СДРБ 
Урачыстая цырымонія падпісання Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі 2 красавіка 1997 г.

21 лютага 1995 года падчас афіцыйнага візіту Б. Ельцына ў Рэспубліку Беларусь у Мінску адбылося падпісанне Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

2 красавіка 1996 года паміж дзвюма дзяржавамі была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні Супольнасці Незалежных Дзяржаў Расіі і Беларусі. У адпаведнасці з Дагаворам аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць у мэтах аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. Дагаворам аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі было прадугледжана стварэнне прадстаўнічага органа.

29 красавіка 1996 года ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі парламентаў дзвюх краін падпісалі пагадненне аб Парламенцкім Сходзе, а ўжо 22 чэрвеня ў Брэсце адбылося паседжанне Вышэйшага Савета Супольнасці Расіі і Беларусі на чале з Б. Ельцыным і А. Лукашэнка. Галоўнай мэтай Саюза, паводле Статута, з’яўлялася далейшае ўмацаванне дружбы, братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах.

2 красавіка 1997 года ў Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З тых часоў 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

23 мая 1997 года адбылося падпісанне Статута Саюза Беларусі і Расіі.

У адпаведнасці са Статутам Саюза Беларусі і Расіі ў 1997 годзе былі ўтвораны Вышэйшы савет і Выканаўчы камітэт Саюза Беларусі і Расіі.

Парламенцкі Сход Супольнасці быў ператвораны ў Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі.

У 19971998 гадах адбываецца фарміраванне выканаўчых органаў Саюза, агульнага бюджэту, ажыццяўляецца распрацоўка і рэалізацыя першых саюзных праграм. Ўтвораны Памежны і Мытны камітэты, Камітэт па пытаннях бяспекі.

У студзені 1998 года быў падпісаны Дагавор аб сумеснай Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюза Беларусі і Расіі.

25 снежня 1998 года прэзідэнты падпісалі Дэкларацыю аб далейшым яднанні Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, а таксама Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання. У дакументах выказваўся намер «працягваць паэтапны рух да добраахвотнага аб’яднання ў саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў-удзельніц Саюза».

8 снежня 1999 года ў Маскве адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і была прынята Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

26 студзеня 2000 года, пасля ратыфікацыі Дагавора парламентамі дзвюх краін, ён уступіў у сілу.

Паглыбленне інтэграцыі

Саюзная Дзяржава: Гісторыя, Асновы СДРБ, Бюджэт СДРБ 
Пратэст супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі. 8 снежня 2019 года, каля пасольства Расіі ў Беларусі

Падштурхоўванне Беларусі да больш шчыльнага саюзу пачалося з прыняццем у Расіі т. зв. «падаткавага манеўра» 24 ліпеня 2018 года. Згодна з законам аб змене падаткаабкладання нафтавай галіны, прадугледжваецца да 2024 года зніжэнне экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты да нуля. Дагэтуль Беларусь атрымлівала ад Расіі нафту без мыта і залічвала спагнанае мыта ад экспарту нафтапрадуктаў у свой бюджэт. У адміністрацыі А. Лукашэнкі сцвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала 3 мільярды 600 мільёнаў долараў ЗША, а за наступныя 4 гады недаатрымае 11 мільярдаў пры найгоршым развіцці падзей. 13 снежня 2018 г. віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што на перамовах у жніўні—лістападзе Беларусь разлічвала на кампенсацыю каля 310—315 мільёнаў долараў ЗША. Аднак расійскі бок у выніку заняў «крайнюю пазіцыю» і адмовіўся ад абмеркавання гэтага пытання да «прыняцця прынцыповых рашэнняў аб руху ў кірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках саюзнай дзяржавы». Прэм’ер-міністр Д. Мядзведзеў акрэсліў патрабаванні да інтэграцыі: агульныя валюта, суд, мытня і падліковая палата. Ён падкрэсліў, што «Расія гатова праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэння толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагаднення аб саюзнай дзяржаве 1999 года». 14 снежня 2018 года прэзідэнт А. Лукашэнка заявіў, што «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расіі. Гэтага не будзе ніколі».

15 чэрвеня 2019 года міністр эканамічнага развіцця Расіі М. Арэшкін заявіў, што нібыта «Расія і Беларусь узгаднілі каля 90 % праграмы інтэграцыі дзвюх краін». 19 лістапада 2019 года кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў пачалі чарговы раўнд перамоў наконт праграмы далейшай інтэграцыі, якую прэзідэнты абедзвюх краін планавалі падпісаць 8 снежня 2019 года.

10 верасня 2021 года на сустрэчы А. Лукашэнкі і У. Пуціна скончылася канчатковае ўзгадненне ўсіх 28 дарожных карт па інтэграцыі Беларусі і Расіі. У той жа час, кіраўніца Цэнтрабанка Расіі заявіла, што гаварыць пра стварэнне ці ўвядзенне адзінай валюты Беларусі і Расіі заўчасна.

Асновы СДРБ

У паўнамоцтвы Саюзнай дзяржавы ўваходзяць знешняя палітыка, абарона і бяспека, бюджэтная, грашова-крэдытная і падатковая сістэмы, мытныя пытанні, сістэмы энергетыкі, транспарту і сувязі. Кожная дзяржава захоўвае суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, дзяржаўны лад, Канстытуцыю, дзяржаўны сцяг, герб.

Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы — Вышэйшы Дзяржаўны Савет, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў, кіраўнікі палат парламентаў дзяржаў-удзельніц.

Выканаўчы орган Саюзнай дзяржавы — Савет Міністраў. У яго ўваходзяць Старшыня Савета Міністраў, кіраўнікі ўрадаў, Дзяржаўны сакратар (на правах намесніка Старшыні Савета Міністраў), міністры замежных спраў, эканомікі і фінансаў дзяржаў-удзельніц, кіраўнікі асноўных галіновых і функцыянальных органаў кіравання Саюзнай дзяржавы.

Прадстаўнічы і заканадаўчы орган — Парламент.

У рамках сумеснай камісіі на чале з кіраўнікамі ніжніх палат парламентаў дзвюх краін вядзецца падрыхтоўка Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы, у якім павінен знайсці адлюстраванне палітычны лад створанага інтэграцыйнага міждзяржаўнага аб’яднання. Як асноўныя прынцыпы ў ім мяркуецца зафіксаваць захаванне суверэнітэту, раўнапраўя і міжнародную правасуб’ектнасць «суб’ектаў Саюзнай дзяржавы».

Па дамове 1999 таксама павінны быць створаны Суд Саюзнай дзяржавы і Падліковая палата для ажыццяўлення кантролю за фінансамі Саюзнай дзяржавы.

Бюджэт СДРБ

З 2000 года пачаў фармавацца саюзны бюджэт. У 2008 годзе на выкананне ўсіх запланаваных праграм патрабавалася не менш за 6 млрд расійскіх рублёў. Планавалася, што ў 2008 годзе будзе першы дэфіцытны бюджэт пасля перыяду няпоўнага асваення бюджэтных сродкаў. Бюджэт 2010 года, зацверджаны Дэкрэтам № 3 ад 10.12.2009, складаў 4 млрд 872 млн расійскіх рублёў па даходах і расходах. Адлічэнні з бюджэту РФ — 3,167 млрд руб., з бюджэту РБ — 1,705 млрд руб.

Сімволіка

Саюзная Дзяржава: Гісторыя, Асновы СДРБ, Бюджэт СДРБ 
Праект магчымага сцяга Саюзнай Дзяржавы

Пункт 1 артыкула 10 Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы абвяшчае: «Саюзная дзяржава мае свой герб, сцяг, гімн і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці». Пасля ўтварэння Саюза Расіі і Беларусі ў 1997 годзе афіцыйна не быў прыняты ні агульны сцяг, ні агульны герб. Было прапанавана некалькі праектаў сцягоў і гербаў. Для сцяга было два варыянты. У абодвух выпадках яны з’яўляюцца мадыфікацыямі да сцяга Савецкага Саюза, у абодвух выпадках дзве залатыя зоркі змяшчаюцца ў кантон чырвонага сцяга, каб прадстаўляць дзве дзяржавы Саюза.

Прапанаваны праект герба — гэта мадыфікацыя двухгаловага арла з гербамі Расіі і Беларусі.

Ініцыятывы па далучэнні да Саюзнай дзяржавы

18 красавіка 1999 года кіраўнік фракцыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай Думе Расійскай Федэрацыі У. В. Жырыноўскі звярнуўся да прэзідэнта Б. Ельцына з заклікам падпісаць трохбаковую дамову аб утварэнні саюзнай дзяржавы з Саюзнай Рэспублікай Югаславія.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Саюзная Дзяржава ГісторыяСаюзная Дзяржава Асновы СДРБСаюзная Дзяржава Бюджэт СДРБСаюзная Дзяржава СімволікаСаюзная Дзяржава Ініцыятывы па далучэнні да Саюзнай дзяржавыСаюзная Дзяржава СпасылкіСаюзная ДзяржаваБеларусьРасія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Генадзь Валер’евіч ШутаўПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Беларускі фонд спартыўнай салідарнасціУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Саюз беларускіх пісьменнікаўВінцэнт Дунін-МарцінкевічГерб БеларусіДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуВікісховішчаСпіс памерлых у 2024 годзеПолацкае княстваНёманБеларуская Рада КультурыСучаснасцьТрайчасты нервСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўМіланНазоўны склонСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіЯнкава (Пухавіцкі раён)Node.jsViva BraslavСвятлоПлешчыцы (Пінскі раён)Паўночная АмерыкаМы ідзём шырокімі паляміПесня пра зубраGoogle searchЗянон Станіслававіч ПазнякБурыкыКірыл Трафімавіч МазураўЮрась СвіркаВітаўтДзікае паляванне караля СтахаАндрэй Валер’евіч ХадановічМіхась СтральцоўБеларусь у складзе Расійскай імперыіБеларускія народныя танцыХведар Хведаравіч ГурыновічАлесь РазанаўПарыж (Беларусь)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіКастусь КаліноўскіkrjscНаша Ніва (1906)Мы, беларусыІгарыўка (Канатопскі раён)Іван НавуменкаПаца-ВацаНапалеон ОрдаАляксандр II (імператар расійскі)Помнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Васіль ЗуёнакАлесь БадакУладзімір СцяпанРудабелкаПершы падзел Рэчы ПаспалітайВіктар МарціновічСалідарныя з БеларуссюБеларусь 2Музыка БеларусіХрыстос прызямліўся ў ГародніДагаворЯпонская моваКолеры нацыіЯгайлаКобрынскі раёнСяргей Аляксандравіч ПадсасонныТраецкае прадмесцеКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь30 красавікаНарысМіхась Башлакоў🡆 More