Ігар Васільевіч Ляшэнка

І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар.

5 лістапада 1974, г. Ачамчыра, Абхазская АССР, Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018—2020). Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» (з 2021).

Ігар Васільевіч Ляшэнка
Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот»
з 26 студзеня 2021
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — 3 сакавіка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімір Сямашка
Пераемнік Юрый Віктаравіч Назараў
Нараджэнне 5 лістапада 1974(1974-11-05) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лістапада 1974 года ў г. Ачамчыра Абхазскай АССР Грузінскай ССР.

У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са студзеня 1997 года працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынера аддзела маркетынгу, затым начальніка планава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод.

10 верасня 2013 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 года — старшынёй канцэрна «Белнафтахім».

18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 сакавіка 2020 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.

З мая 2020 года Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.

26 студзеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».

Санкцыі ЗША

9 жніўня 2021 года Ляшэнка як дырэктар ААТ «Гродна Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Зноскі

  • https://sputnik.by/politics/20180818/1037170331/igor-lyashenko-vice-premer-biografiya.html
  • https://azot.by/about/istoriya-predpriyatiya/direktora/
  • Ляшенко назначен главой "Белнефтехима" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017.
  • Александр Лукашенко сменил руководство Правительства, Премьер-министром назначен Сергей Румас (руск.). Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (18 жніўня 2018).
  • Ігар Ляшэнка вызвалены ад пасады Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
  • Былы віцэ-прэм’ер Ляшэнка ўзгоднены на пасаду гендырэктара «Гродна Азота»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  • Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  • США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ігар Васільевіч Ляшэнка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ігар Васільевіч Ляшэнка БіяграфіяІгар Васільевіч Ляшэнка Санкцыі ЗШАІгар Васільевіч Ляшэнка СпасылкіІгар Васільевіч Ляшэнка19745 лістападаАчамчыраГродна АзотГрузінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДзяржаўны дзеячПрэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Пімен ПанчанкаТэорыя адноснасціФэнтэзіДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўСёмы сынЮджынія ЧарлзПавел ВентАкноДэзоксірыбануклеінавая кіслатаРэкі і каналы БеларусіGoogle MapsВольхаДудуткіМТБанкСяргей Васілевіч Бесараб2023Уладзімір ДубоўкаЛодзьУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ФістынгРымска-Каталіцкая ЦаркваЦягнікПратэстанцтва.mcСлоўнікГісторыя беларускай мовы1695ДоцішкіКаірKufar.byАнтыкостыФабіа КанавараБеларуская ВікіпедыяГісторыя БеларусіГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельМностваЦнатлівасцьПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Рыгор АстапеняЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваРуская мова ва УкраінеАстатУладзімір КараткевічКалясянкаХайбер-ПахтунхваРазбуры турмы мурыWayback MachineРомб.muТэракт у «Крокус Сіці Холе»Касцёл Святога Духа (Мінск)ГрузіяТрасянкаМаніёкЛа-Хоя (Каліфорнія)Ваенная прысягаСпіс беларускіх імёнСымон-музыкаІван НавуменкаДжавані ПаскаліФК МіланАфіцыйна-дзелавы стыльПалівальны панядзелакРыз УізерспунЧэмпіянат свету па футболе 2022NürnbergУльтраправыяEdisonPtsЛеаніды не вернуцца да ЗямліТрагедыя ў НалібокахРадучы (вёска)Ду Фу🡆 More