Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі

Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі (руск.: Влади́мир Во́льфович Жирино́вский; прозвішча пры нараджэнні і да паўналецця — Эйдэльштэйн; 25 красавіка 1946, Алма-Ата, Казахская ССР — 6 красавіка 2022, Масква, Расія) — расійскі палітычны дзеяч, намеснік Старшыні Дзяржаўнай думы (з 2000 года).

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага саюза (ЛДПСС), старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР) (1992—2022), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (1996—2008). Удзельнік чатырох прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў 1991—2008 гадах, дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага збору Расійскай федэрацыі І-VIII скліканняў.

Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
руск.: Владимир Вольфович Жириновский
Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
Сцяг Намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага збору Расійскай федэрацыі
18 студзеня 2000 — 21 снежня 2011
Сцяг3-і Старшыня фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе Федэральнага збору Расійскай федэрацыі
21 снежня 2011 — 6 красавіка 2022
Папярэднік Ігар Уладзіміравіч Лебядзеў
Сцяг1-ы Старшыня фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе Федэральнага збору Расійскай федэрацыі
12 снежня 1993 — 18 студзеня 2000
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Ігар Уладзіміравіч Лебядзеў
Сцяг Старшыня ЛДПР
14 снежня 1992 — 6 красавіка 2022
Папярэднік пасада заснавана
Старшыня ЛДПСС
13 снежня 1989 — 10 жніўня 1992
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 25 красавіка 1946(1946-04-25)[…]
Смерць 6 красавіка 2022
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Уладзімір Вольфавіч Эйдэльштэйн
Бацька Вольф Ісакавіч Эйдэльштэйн (1907-1983)
Маці Аляксандра Паўлаўна, народжаная Макарава (пам. 1985)
Дзеці Ігар Лебедзеў[d]
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Веравызнанне праваслаўе
Партыя ЛДПСС → ЛДПР
Член у
Адукацыя Інстытут усходніх моў, Універсітэт марксізму-ленінізму
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Прафесія філолаг, юрыст
Дзейнасць палітык, адвакат, ваенны
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка і палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Савецкая армія
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вучыўся ў:

  • Сярэдняя школа № 25 імя Дзяржынскага горада Алма-Аты.
  • У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ імя М. В. Ламаносава (з 1972 года — Інстытут краін Азіі і Афрыкі) па спецыяльнасці «Турэцкая мова і літаратура» і на ваеннай катэдры пры інстытуце.
  • У 1965—1967 гадах вучыўся ва Універсітэце марксізму-ленінізму на факультэце міжнародных адносін.
  • У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленні юрыдычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, якое скончыў на выдатна.
  • 24 красавіка 1998 года на вучоным савеце ў МДУ абараніў дысертацыю па навуковай ступені доктара філасофскіх навук.

Праца:

  • У 1969 годзе праходзіў гадавую практыку ў горадзе Іскендэрун, Турцыя.
  • У 1970—1972 гадах служыў па прызыву афіцэрам у палітупраўленні штаба Закаўказскай ваеннай акругі ў Тбілісі, звольнены ў запас старэйшым лейтэнантам.
  • У 1973—1975 гадах працаваў у Савецкім камітэце абароны міру ў аддзеле праблем Заходняй Еўропы. Рэферэнт з веданнем французскай мовы.
  • Са студзеня па май 1975 года — супрацоўнік у дэканаце Вышэйшай школы прафсаюзнага руху, цяпер Акадэмія працы і сацыяльных адносін. Выхавальнік-перакладчык.
  • У 1975—1983 гадах працаваў у Інюркалегіі, спецыялізаваўся на нямецкім спадчынным праве.

У 1983—1990 гадах — юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Свет».

  • У маі 1988 года прыняў удзел у рабоце ўстаноўчага з’езду «Дэмакратычнага Саюза» (лідар — Валерыя Навадворская). Гэта быў пачатак Жырыноўскага ў палітыцы, ён выступіў з прамовай на з’ездзе, быў абраны ў склад Галоўнага каардынацыйнага савета, але неўзабаве заявіў пра свой выхад з партыі.
  • З 1990 года — на партыйнай працы ў ЛДПР.
  • 12 чэрвеня 1991 года балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Расіі.
  • 19 жніўня 1991 года падтрымаў Жнівеньскі путч.
  • 4 кастрычніка 1993 года падтрымаў разгон З’езду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савета Расіі.
  • У 1993—1995 гадах — дэпутат 1-й Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ад Тушынскай выбарчай акругі, кіраўнік суполкі ЛДПР.

Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званне падпалкоўнік запасу.

  • У снежні 1995 года абраны дэпутатам 2-й Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.
  • У студзені 1996 года вылучаны кандыдатам у Прэзідэнты Расійскай Федэрацыі ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі. Набраў 5,78 % галасоў выбаршчыкаў.
  • У траўні 1999 году абіраўся на пасаду губернатара Белгародскай вобласці. Заняў трэцяе месца, набраўшы 17 %. Саступіў першае месца дзеючаму губернатару Яўгену Саўчанку і другое — кандыдату ад КПРФ Міхаілу Бесхмельніцыну.
  • У студзені 2000 года абраны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы трэцяга склікання, у сувязі з чым адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай у Думе ЛДПР. Кіраўніком суполкі быў абраны яго сын — Ігар Лебедзеў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.

  • У прэзідэнцкіх выбарах 2004 года Жырыноўскі удзелу не прымаў, замест яго партыя выставіла яго былога целаахоўніка Алега Малышкіна, які заняў перадапошняе месца.
  • У 2008 годзе балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
  • У снежні 2011 года яго сын Ігар Лебедзеў быў абраны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы шостага склікання і адмовіўся ад кіраўніцтва суполкі ЛДПР. У сувязі з гэтым Жырыноўскі зноў стаў кіраўніком суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай думе.
  • 28 снежня 2011 года зарэгістраваны удзельнікам прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. Галоўны лозунг, які ім выкарыстоўваўся: «Жырыноўскі, альбо будзе горш» або «Жырыноўскі. І будзе лепш».
  • З 11 ліпеня 2012 года — член Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 11 ліпеня 2012 года № 946 «Пытанні Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі» кіраўнікі суполак у Дзяржаўнай Думе, па пасадзе, з’яўляюцца членамі Дзяржаўнага савета.

25 сакавіка 2022 года шэраг СМІ паведаміў пра смерць Жырыноўскага, аднак неўзабаве інфармацыя была абвергнутая.

Памёр 6 красавіка 2022 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Асабістае жыццё

З 1971 года быў жанаты з Галінай Аляксандраўнай Лебедзевай, меў сына. Галіна Лебедзева — урач, кандыдат біялагічных навук. Па словах Жырыноўскага, у 1978 годзе яны развяліся і з тых часоў іх звязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вяселлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.

Старэйшы сын Ігар Уладзіміравіч Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 года абраны старшынёй суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай Думе трэцяга склікання. У Дзярждуму абраны па спісе «Блока Жырыноўскага». Да абрання ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага развіцця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былога сябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога склікання).

Унукі-блізняты Аляксандр і Сяргей (нар. 1998), вучацца ў пансіёне пры МДУ.

З лета 2013 года Жырыноўскі з’яўляўся траваедам. У лістападзе 2013 г. ён заявіў аб тым, што члены ЛДПР паступова пяройдуць на травяную ежу, бо мяса вельмі шкодзіць здароўю.

Помнік

11 красавіка 2016 года ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзіміру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры метры ўсталявалі ў двары Інстытута сусветных цывілізацый, заснаванага Жырыноўскім.

Санкцыі ЕС, іншых краін

Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі 
Краіны, дзе Жырыноўскі пад санкцыямі

Быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза 12 верасня 2014 года. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што як член Савета Дзярждумы, старшыня партыі ЛДПР Жырыноўскі актыўна падтрымаў размяшчэнне расійскіх узброеных сіл ва Украіне і анэксію Крыма; актыўна выступаючы за падзел Украіны, ад імя партыі падпісаў пагадненне з «Данецкай Народнай Рэспублікай». Быў унесены і ў санкцыйны спіс Канады 28 красавіка 2014 года.

Творы

Кнігі

  • Жириновский В. В. Последний бросок на Юг. — М., 1993
  • Жириновский В. В. Нам нужны губернии одного Российского государства. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний удар по России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР: идеология и политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Вишняков В. Г. Наша цель — единое Российское государство". — М., 1995.
  • Жириновский В. В. Плевок на Запад. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний вагон на Север. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Каким быть государству Российскому. — М., 1995
  • Жириновский В. В. С танками и пушками или без танков и пушек. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Идеологические основы Либерально-демократической партии России, 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и военная политика России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и национальная экономика России, 1995
  • Жириновский В. В. Политический ландшафт России. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Лисичкин В. А. Возрождение русского либерализма. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Экономические мысли политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Отомстим за Россию. — М., 1996
  • Жириновский В. В. Политическая классика. Собрание сочинений в 10 т. — М., 1996—1997.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: пути решения. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Идеология для России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Доктрина национальной безопасности Российской Федерации: Основные принципы и механизм реализации. — М., 1997.
  • Жириновский В. В. Социальный кризис в России: основные проблемы, их причины и последствия. — * М., 1997
  • Жириновский В. В. Очерки по геополитике. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Псевдохристианские религиозные организации России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Огненный бог кришнаитов" — М.: Издание Либерально-демократической партии России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Прошлое, настоящее и будущее русской нации : Русский вопрос: социально-философский анализ : диссертация в виде научного доклада на соискание ученой степени доктора философских наук : 22.00.01 / МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1998. — 72 с.
  • Жириновский В. В., Юровский В. Азбука секса. — М., 1998, ISBN 5-89756-013-7
  • Жириновский В. В. Иван, запахни душу!. — М., 2001
  • Жириновский В. В. ЛДПР: 20 лет борьбы. — М., 2009
  • Жириновский В. В. Мысли и афоризмы!. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Главный враг России — чиновник. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Уроды. — М. 2010
  • Жириновский В. В. Россия — и для русских тоже. — М., 2011
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учебное пособие для вузов, 2012. ISBN 978-5-8291-1367-4, ISBN 978-5-904993-24-5
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие / Под ред. Н. А. Васецкого. — М.: ЛДПР, 2012. ISBN 978-5-4272-0001-1
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие для студ. вузов. — 2-е изд. — М.: ЛДПР, 2013. — 464 с. — 3000 экз. —ISBN 978-5-4272-0005-9
  • Жириновский В. В. Альманах ЛДПР: История в датах и лицах. — М.: Либерально-демократическая партия России, 2013 ISBN 978-5-4272-0004-2
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учеб. пособие для студ. вузов. — М.: ЛДПР, 2013—432 с. — 3000 экз., ISBN 978-5-4272-0003-5
  • Добреньков В. И., Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировых цивилизаций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Академический проект, 2014. — 608 с. — (Gaudeamus) ISBN 978-5-8291-1539-5

Артыкулы

  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внутриполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 1.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внешнеполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 2.

Зноскі

  • Wladimir Wolfowitsch Schirinowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б https://www.themoscowtimes.com/2022/04/06/vladimir-zhirinovsky-far-right-court-jester-of-russian-politics-dies-at-75-a77240 Праверана 7 красавіка 2022.
  • а б Encyclopædia Britannica
  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Указ Президента Российской Федерации от 11 июля 2012 года № 946 «Вопросы Государственного совета Российской Федерации»
  • Сенатор Пронюшкин сообщил о смерти Владимира Жириновского
  • Володин опроверг смерть Жириновского
  • Памёр Уладзімір Жырыноўскі
  • tass.ru
  • Schmidt, Friedrich; Kafsack, Hendrik. Gegen Putin: Wen die EU mit den neuen Sanktionen trifft (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2014. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  • Consolidated text: Beschluss 2014/145/GASP des Rates vom 17. März 2014 über restriktive Maßnahmen angesichts von Handlungen, die die territoriale Unversehrtheit, Souveränität und Unabhängigkeit der Ukraine untergraben oder bedrohen (ням.). EUR-Lex  (польск.). Праверана 14 кастрычніка 2021.
  • UPDATE 2-Canada puts sanctions on two small Russian banks (англ.). Reuters (28 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2021. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі БіяграфіяУладзімір Вольфавіч Жырыноўскі Асабістае жыццёУладзімір Вольфавіч Жырыноўскі ПомнікУладзімір Вольфавіч Жырыноўскі Санкцыі ЕС, іншых краінУладзімір Вольфавіч Жырыноўскі ТворыУладзімір Вольфавіч Жырыноўскі СпасылкіУладзімір Вольфавіч Жырыноўскі1946202225 красавіка6 красавікаАлматыДзяржаўная Дума Расійскай ФедэрацыіКазахская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛДПРМаскваРасіяРуская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    НазоўнікЛютаўская рэвалюцыяСвабодныя матэрыялыРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўНовы Двор (Шчучынскі раён)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьТарашкевіцаПраспект Ракасоўскага (Мінск)Уладзімір СцяпанКіеўТрагедыя ў НалібокахВасіль Аляксеевіч ЖуковічАндрэй Аляксандравіч УцюрынКанадаЭўкарыётыУльяна ЦвярскаяКісларод383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Антон Гадзімавіч Матолькаiwde3Плошча Незалежнасці (Мінск)Паўлюк ТрусРамантызмАляксандр Мікалаевіч КосінецПінская шляхта (п’еса)Ручная стымуляцыя пенісаКазахстанПарадокс ФерміКалізейВацлаў ЛастоўскіСібусава ЭіціМінскі інавацыйны ўніверсітэтКобрынСлуцкі поясФерментыВікісховішчаЗямляА хто там ідзе?28 красавікаФранцішка Уршуля РадзівілРодны склонРэчыцаАндрэй Паўлавіч ХудыкМагілёў21vek.byВожык (часопіс)RunciniaКірыл Трафімавіч МазураўNode.jsКастусь КаліноўскіСвятлана Аляксандраўна АлексіевічСправа «Армія з народам»Рэч ПаспалітаяМаскоўская вобласцьЗмагары (палітычнае клішэ)Рэкі і каналы БеларусіБеларускі алфавітАляксандр БаршчэўскіGoogleАнальны сексПраспект Незалежнасці (Мінск)Секс без пранікненняБеларусь 2Новая зямля (паэма)Ян ЧыквінМіндэльскае зледзяненнеЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтУладзімір Аляксеевіч АрлоўЗыбіцкая вуліцаАлесь СавіцкіЮрый Анатольевіч РыдкінДзьмухавецБеларуская Рада Культуры🡆 More