Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ

Сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ (італ.: La Cattedrale di Santa Maria del Fiore) — кафедральны сабор у Фларэнцыі, самае знакамітае з архітэктурных збудаванняў фларэнційскага кватрачэнта.

Каталіцкі сабор
Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ
Cattedrale di Santa Maria del Fiore
Від на сабор
Від на сабор
HGЯO
Краіна Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ Італія
Горад Фларэнцыя
Канфесія Каталіцтва
Епархія Фларэнтыйская архідыяцэзія[d]
Тып будынка Сабор (храм)
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура і італьянская готыка[d]
Архітэктар Арнольфа дзі Камбіа, Філіпа Брунелескі, Андрэа Пізана, Франчэска Таленці[d] і Джота дзі Бандонэ
Дата заснавання 8 верасня 1296
Будаўніцтва 12961436 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Вышыня 114,5 м
Матэрыял мармур і цэгла
Стан Выдатны
Сайт duomofirenze.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктурныя асаблівасці

У архітэктурным плане вылучаецца купал, створаны па праекце Філіпа Брунелескі і абліцоўка сцен з вонкавага боку паліхромнай мармуровымі панэлямі розных адценняў зялёнага (з Прата) і ружовага (з Марэмы) колераў з белай аблямоўкай (з Карара). Дуома (італ. Duomo), ён жа — сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ (Santa Maria del Fiore) быў спраектаваны так, каб мог змясціць усё насельніцтва горада (на момант будаўніцтва — 90 000 чалавек), г. зн. быў чымсьці накшталт велізарнай крытай плошчы. Чырвоны купал сабора, які стаў сімвалам Фларэнцыі, быццам узносіцца над усім горадам. Памеры сабора:

  • даўжыня — 153 метра
  • шырыня ў трансэпце — 90 метраў

Незвычайна вытанчаны і адначасова грандыёзны сабор стаў своеасаблівай мяжой, падзяліўшы архітэктурныя традыцыі сярэднявечча ад прынцыпаў будаўніцтва эпохі Адраджэння.

Гісторыя

Дуома ўзвялі на месцы старога кафедральнага сабора Санта-Рэпарата, які да канца XIII стагоддзя, паводле дакументаў таго часу, пачаў разбурацца, налічваючы 9 стагоддзяў свайго існавання. Тым больш храм стаў малы для горада ў перыяд хуткага росту насельніцтва. Таксама квітнеючая Фларэнцыя павінна была перасягнуць па велічы кафедральныя саборы сваіх тасканскіх супернікаў — Сіену і Пізу, храмам большым у памеры і багацейшым па ўбранстве. У выніку Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ стаў на момант завяршэння пабудовы ў 1434 г. самым вялікім ва ўсёй Еўропе: у ім можа размясціцца 30 000 чалавек.

Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 
Званіца сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ — т.зв. кампаніла Джота.

Рашэнне аб будаўніцтве сабора на месцы старажытнай царквы Санта-Рэпарата (IV—V стагоддзя) было прынята ў 1289 г. Заданне пабудаваць на месцы Санта-Рэпараты больш велічную царква атрымаў ад гільдыі мастацтваў дойлід Арнольфа ды Камбія.

Сабор з’яўляўся месцам пропаведзяў Саванарола, а таксама ў саборы падчас змовы Паці ў 1478 г. быў здзейснены замах на Ларэнца Медычы і яго брата Джуліяна. Арганізатарам замаху быў Папа Сікст IV. У выніку нападу Джуліяна Медычы быў забіты, а Ларэнца выратаваўся ў адной з рызніц сабора.

Інтэр’ер сабора

У інтэр’еры сабора вылучаецца гадзіннік, створаныя Учэла ў 1443 г. і які ідзе па гэты дзень. Стрэлка гэтага гадзінніка рухаецца супраць звычайнага кірунку (аналагічна гадзінніку на ратушы ў яўрэйскім квартале Прагі). На сценах сабора намаляваныя англійскі кандацьер Джон Хоквуд, італьянскі найміт Нікола ды Таленціна, Дантэ з «Боскай камедыяй». У саборы устаноўлены бюсты арганіста Антоніа Скварчалупі, філосафа Марсіліа Фічына, і Брунелескі. Варта адзначыць барэльеф, які паказвае Джота, які выкладвае мазаіку. Брунелескі і Джота пахаваныя на тэрыторыі сабора.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ Архітэктурныя асаблівасціСанта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ ГісторыяСанта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ Інтэр’ер сабораСанта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ СпасылкіСанта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэІтальянская моваКватрачэнтаФларэнцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НовасібірскКастусь КаліноўскіТарашкевіцаМедаль Францыска СкарыныПокуцьТраецкае прадмесцеСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.ДМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваБлогПінская шляхта (п’еса)Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі26 красавікаДзень беларускага пісьменстваЗямля пад белымі крыламіНавум Якаўлевіч ГальпяровічМухамад ІкбалМоўны пурызмДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьХартыя'97ЛірыкаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Крайнія пункты БеларусіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБеларуская чыгункаВейшнорыяМы выйдзем шчыльнымі радаміЖоўты карлікМезонМаркем (гара)Пятро ВасючэнкаСхема БЧБТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмГрамадскі набытакНіна Іосіфаўна МацяшБеларусь у складзе Расійскай імперыіАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКіеўМікола МятліцкіЁСаюз пісьменнікаў СССРБабруйскГарады БеларусіГомельПлошча Якуба КоласаБеларуская дыяспараМсціслаўУладзімір СцяпанБеларускія татарыКровостокЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСкланеннеАлесь АдамовічПа што ідзеш, воўча?Беларуская моваЯўгенія ЯнішчыцВярбаЯгайлаПеніс чалавекаСыраежка рудаяАповесцьCosmos atrosanguineusУладзімір Аляксеевіч АрлоўЗлучнікАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўЕва ВежнавецУніверсітэт ТунцзіЭлектралітMediaWikiПапараць-кветкаУкраінаГенадзь Валер’евіч Шутаў🡆 More