Джота Дзі Бандонэ

Джота дзі Бандонэ, Джота (італ.: Giotto di Bondone; 1266 або 1267, Коле-ды-Веспіньяна(?), Італія — 8 студзеня 1337) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.

Джота
італ.: Giotto di Bondone
Фатаграфія
Статуя Джота ў Фларэнцыі
Імя пры нараджэнні Джота дзі Бандонэ
Дата нараджэння 1267, 1276 ці 1266
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1337(1337-01-08)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Bondone[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктар, скульптар, мастак-манументаліст, дызайнер
Жанр рэлігійнае мастацтва[d], алегорыя[d] і міфалагічны жывапіс[d]
Мастацкі кірунак Протарэнесанс і готыка
Уплыў Чымабуэ
Уплыў на Тадэа Гадзі, Бернарда Дадзі, Puccio Capanna[d], Ottaviano da Faenza[d], Pace di Bartolo[d], Guglielmo da Forli[d], П'етра Ларанцэці, Stefano Fiorentino[d], Сімонэ Марціні, П'етра Каваліні, Giovanni Baronzio[d], Parente di Giotto[d], Maestro delle Vele[d] і Maestro Espressionista di Santa Chiara[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1267 года меркавана недалёка ад мястэчка Вік’ё, размешчанага на ўсход ад Фларэнцыі, у вёсцы Кале ды Веспіньяна. Ёсць і іншыя здагадкі аб даце нараджэння Джота аж да 1275 года. Вазары сцвярджаў, што Джота нарадзіўся ў 1276 годзе. Але найбольш верагодна, што мастак памёр у 1337 (паводле Антоніа Пучы  (англ.)) ва ўзросце сямідзесяці гадоў. Бацька будучага мастака насіў імя Бандоне (пам. 1311/1313) і быў селянінам. Пазней Джота набыў у Веспіньяна землі і дамы. Па іншай версіі Джота нарадзіўся ў Фларэнцыі, у прыходзе царквы Санта-Марыя-Навэла  (руск.), у квартале Святога Панкрата. Неаднаразова ў фларэнційскіх дакументах мастак згадваецца як del popolo di Santa Maria Novella. Яго ж бацька, па гэтай версіі, быў кавалём. Імя Джота, магчыма, скарачэнне ад Анджыялота альбо Амбраджота.

Вучыўся, магчыма, у майстэрні Чымабуэ. Працаваў пераважна ў Падуі і Фларэнцыі.

Па словах жа Вазары, Чымабуэ і Джота разам працавалі над фрэскавымі роспісамі ў царкве Сан-Франчэска  (руск.), у Асізі, і другі перасягнуў першага.

У адным з дакументаў 1301 года Джота названы ўладальнікам дома ў Фларэнцыі. Да гэтага часу Джота ужо ўступіў у шлюб. Імя жонкі — Чыута ды Лапа дэль Пела. У іх было восем дзяцей, адзін з сыноў стаў жывапісцам.

Творчасць

Джота Дзі Бандонэ 
Мадонна з дзіцем. 1325—1330. Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон

3 імем Джота звязаны паварот у развіцці італьянскага жывапісу, яго разрыў з сярэдневяковымі канонамі і традыцыямі італа-візантыйскага мастацтва XIII ст. Знаёмства з познаантычным жывапісам і творамі П’етра Каваліні вызначыла далейшае развіццё творчасці Джота.

У 1304-06 г. ён стварыў вядомыя размалёўкі капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі. Размешчаныя на сценах капэлы ў тры ярусы размалёўкі перадаюць гісторыю жыцця Марыі і Хрыста ў выглядзе шэрагу драматычных эпізодаў. Захаванне ў кожнай кампазіцыі адзінства часу і месца, энергічная пабудова аб'ёмаў і прасторы, прастата сітуацый і пластычная выразнасць жэстаў, светлы, святочны каларыт робяць размалёўкі ввдатным творам протарэнесансавага жывапісу Італіі.

Капліца дэль Арэна ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане памяшканне, перакрытае цыліндрычным скляпеннем, яе гладкія сцены пазбаўлены архітэктурных чляненняў. Джота звяртаецца да абрамлення кампазіцый арнаментаванымі бардзюрамі, што надае ім выгляд старонак вялікай кнігі з мініяцюрамі. Суадносныя, але незалежныя адзін ад аднаго сюжэты пакрываюць усе сцены будынка.

Цыкл пачынаецца з «Выгнання Іакіма з храма  (польск.)» — падзеі, звязанай з нараджэннем Марыі. Затым паказаны эпізоды з жыцця Багародзіцы і Хрыста. Завяршаецца цыкл «Сашэсцем Святога Духа  (польск.)», што сімвалізуе ролю царквы ў распаўсюджанні Свяшчэннага Пісання. Над уваходам размешчана фрэска «Страшны суд  (польск.)», на супрацьлеглым баку — «Дабравешчанне  (польск.)». На сценах з правага і левага бакоў выявы ідуць у тры ярусы. Евангельскія сюжэты трактуюцца ў іх як рэальныя падзеі, увасабляючы сапраўдныя пачуцці людзей. Сакральнае адыходзіць на другі план, бо перад мастаком стаіць задача паказаць звычайнае жыццё ва ўсім багацці яго праяўленняў: дабрыня і спагада, высакародства і пакорлівасць, смутак і адчай, пакуты, гнеў, здрада.

Вылучаюцца фрэскі «Вяртанне Іакіма да пастухоў  (польск.)», «Уцёкі ў Егіпет», «Сустрэча Марыі і Лізаветы  (польск.)», «Уваскрашэнне Лазара  (польск.)», «Бічаванне Хрыста  (польск.)». У рухах, дзеяннях, выразах твару герояў няма і намёку на містычнасць, цуд, ірацыянальнасць, яны страчваюць гістарычную манументальнасць, што пацвярджае адыход мастака ад традыцый сярэдневякоўя. I хаця фігуры ў сцэнах падаюцца на пярэднім плане, а ўсе падзеі адбываюцца быццам бы на вачах гледача, Джота, безумоўна, аперыруе ўжо новымі, рэнесанснымі паняццямі і катэгорыямі. У гэтым сэнсе паказальныя кампазіцыі «Аплакванне Хрыста  (польск.)» і «Пацалунак Іуды  (руск.)». Супрацьпастаўляючы высакародны і ўзвышаны профіль Хрыста з брыдкім, нават агідным профілем Іуды, мастак дабіваецца глыбіні перадачы ўнутранай псіхалагічнай напружанасці, якая стане здабыткам майстроў Адраджэння. У фрэсцы «Аплакванне Хрыста» фігура святога Іаана вылучаецца пластычнай завершанасцю. Галава і рукі святога проціпастаўляюцца аб'ёму цела. Спадаючыя складкі плашча падкрэсліваюць, але не паўтараюць жэст адчаю шырока раскінутых і адведзеных назад рук. Настрой жалю і пакорлівасці знаходзіць вышэйшае ўвасабленне ў звернутым да Хрыста твары, у напружаным позірку святога.

У пачатку XIV стагоддзя Джота дзі Бандоне выканаў размалёўкі  (італ.) ў царкве Бадзія (1300-02, Фларэнцыя), а таксама некалькі алтарных абразоў, сярод якіх найбольш вядомы «Мадонна Аньісанці  (польск.)» (1310-20, Фларэнцыя). У размалёўках капэл Перуцы (каля 1320) і Бардзі  (руск.) (1320-25) у фларэнційскай царкве Санта-Крочэ дасягнуў арганічнай сувязі з архітэктурай, стрыманасці каларыту і манументальнасці вобразаў.

Тут Джота дэманструе новы ўзровень майстэрства. У роспісах расказваецца аб святым Францыску (капліца Бардзі), Іаане Хрысціцелю і Іаане Евангелісту (капліца Перуцы). Нават няўдалыя абнаўленні і рэстаўрацыі (асабліва ў XIX ст.) не скажаюць яснасці і гарманічнасці вобразаў, пластычнай дасканаласці выяў. У адрозненне ад падуанскага цыкла ў выявах капліцы Перуцы архітэктурная пластыка адыгрывае дамінуючую ролю. Яна ўтварае вялікія прасторы вакол фігур або парознаму асветленыя фоны. Каларыт фрэсак мяккі, а размешчаныя на плоскасці групы фігур акрэслены свабоднай гульнёй святлоценявых пераходаў. Сцэны з паданняў аб святым Францыску ў капліцы Бардзі атрымалі велічную і спакойную трактоўку. Архітэктура адступае на другі план, пераўтвараючыся ў фон, абрамленне прасторы, у якой існуюць чалавечыя пачуцці.

Джота Дзі Бандонэ 
Званніца сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ ў Фларэнцыі

Інтэлектуальны характар пошукаў Джота тлумачыцца яго цікавасцю да іншых мастацтваў. Гэта заклала асновы фундаментальнага для эпохі Адраджэння паняцця ўніверсальнасці. Майстар працаваў не толькі як жывапісец, але і як архітэктар, скульптар. Па яго праекце была пабудавана кампаніла (званіца) фларэнційскага сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ (будаўніцтвава пачата ў 1334). Аднак дасягненні Джота ў жывапісе пераўзыходзяць астатнія.

Зноскі

  • https://en.isabart.org/person/58834
  • а б в https://www.britannica.com/biography/Giotto-di-Bondone
  • а б https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T032431
  • https://www.britannica.com/biography/Giotto-di-Bondone/Santa-Croce-frescoes
  • а б в https://rkd.nl/explore/artists/31840
  • https://medium.com/@danielledemoraes21/cimabue-il-maestro-di-giotto-5efed21bfc28
  • https://www.britannica.com/biography/Bernardo-Daddi
  • https://www.treccani.it/enciclopedia/guglielmo-da-forli_%28Dizionario-Biografico%29/
  • https://www.treccani.it/enciclopedia/pietro-lorenzetti_%28Enciclopedia-dell%27-Arte-Medievale%29/
  • Літаратура



    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джота дзі Бандонэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джота Дзі Бандонэ БіяграфіяДжота Дзі Бандонэ ТворчасцьДжота Дзі Бандонэ ЛітаратураДжота Дзі Бандонэ126713378 студзеняІтальянская моваПротарэнесанс

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АўстраліяНаша Ніва (1906)ЗямляРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўУльяна ЦвярскаяФрунзенскі раён (Мінск)Спіс птушак БеларусіШчасцеOnliner.byОдноклассникиАлесь АдамовічПріорбанкЕва (карціна)ПалесцінцыАмонімБелая РусьКузьма ЧорныАлександрынскі тэатрБярнард БукаткаКалі кветкі не маўчацьM8L8TH188-я інжынерна-сапёрная брыгадаСымон Вікенцьевіч БарысРасійская імперыяІсландская кронаРаіса Андрэеўна БаравіковаПлошча Незалежнасці (Мінск)МазырУладзімір Мікалаевіч КарватПрывакзальная плошча (Мінск)Мікола МятліцкіАндрэй ГорватЗмагары (палітычнае клішэ)Брэсцкая вобласцьЧасціны мовыЧыгуначны вакзалБеларускі ПЭН-цэнтрКазахстанМоўны пурызмМарыя Магдалена РадзівілЛічэбнікСасык (Кундук)В’етнамЯўхім Фёдаравіч КарскіКірыл Трафімавіч МазураўЗлучаныя Штаты АмерыкіПаўлінкаНацыянальна-вызваленчы рухВіртуальная машынаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічКалгасМіхась БашлакоўЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьВікісховішчаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУУніверсітэт Святога ТомасаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБуры мядзведзьІнцыдэнт Асама-СансаПрамысловасцьНіна Іосіфаўна Мацяш29 красавікаПрыгоннае праваВасіль Ісакавіч ТалашАлесь Таболіч26 красавікаПошукавая аптымізацыяВінцэнт Дунін-МарцінкевічЮрка ГолубСэквіл (Нью-Брансуік)IKEAУладзімір Іванавіч КарызнаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаМастацтва Старажытнага РымаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньАнальны секс🡆 More