Рэспубліка Саха

Рэспубліка Саха (Якуція) (якуцк.: Саха Өрөспүүбүлүкэтэ, Саха Сирэ), няма асобнай афіцыйнай назвы Якуція, на якуцкай мове толькі Саха.

Колішнія назвы Якуцкая АССР (1922—1990), Якуцкая-Саха ССР (1990—1991) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўначы Усходняй Сібіры.

Рэспубліка Саха
якуцк.: Саха Өрөспүүбүлүкэтэ
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн National Anthem of the Sakha Republic[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 верасня 1990
Кіраўнік Aysen Nikolayev[d]
Насельніцтва
  • 981 971 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 3 083 523 км²
Рэспубліка Саха на карце
Часавы пояс YAKT, VLAT і Магаданскі час
Код ISO 3166-2 RU-SA
Код аўтам. нумароў 14
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уключае Новасібірскія астравы. Плошча — 3102,2 тыс.км². Найбуйнейшы суб’ект Расіі і найбуйнейшая адзінка адміністрацыйнага падзелу ў свеце. Жывуць якуты, рускія, украінцы, народнасці Поўначы (эвенкі, эвены, юкагіры). Сталіца — Якуцк. Найбольшыя гарады: Нерунгры, Мірны, Ленск, Алдан, Удачны.

Геаграфія

Звыш 40 % тэрыторыі Якуціі знаходзіцца за Паўночным палярным кругам. Берагі даволі парэзаныя. На паўночным захадзе знаходзіцца бухта Нордвік, на поўнач ад яе — востраў Вялікі Бегічаў, на ўсход ад якога размешчаны Анабарскі і Алянёкскі залівы. На ўсход ад дэльты ракі Лена глыбока ў сушу ўразаецца губа Буор-Хая з бухтай Тыксі, на ўсход ад якой размешчаны Янскі і Калымскі залівы. Большую частку Якуціі займаюць шырокія горныя сістэмы і пласкагор’і. Тэрыторыя Якуціі па рэльефе падзяляецца на тры часткі: Заходнюю, Паўднёвую і Усходнюю. Заходняя Якуція займае Сярэднесібірскае пласкагор’е (сярэдняя вышыня 500—700 м), якое на поўначы абмежавана Паўночна-Сібірскай нізінай, а на ўсходзе — Цэнтральнаякуцкай раўнінай, якая характарызуецца багаццем неглыбокіх замкнёных паніжэнняў (аласаў). Паміж нізоўях рэк Алянёк і Лена працягваецца краж Чаканоўскага. У Паўднёвай Якуціі размешчана Алданскае нагор’е (сярэдняя вышыня 650—1000 м), на поўдзень ад яго — Станавы хрыбет, на поўнач — Прыленскае плато. Ва ўсходняй Якуціі пераважаюць буйныя горныя сістэмы. Уздоўж правага берага рэк Лены і Алдана працягваецца Верхаянскі хрыбет, на ўсход ад яго — хрыбет Чэрскага (вышэйшы пункт Якуціі — гара Перамога, 3147 м). Астравы: Астравы Дунай, Зямля Бунгэ, Фадзееўскі.

Гісторыя

Рэспубліка Саха 
Якуты. 19 стагоддзе

Чалавек насяляе тэрыторыю Саха (Якуціі) з часоў палеаліту. У 6-10 ст.н.э. з Прыбайкалля на Сярэднюю Лену прыйшлі цюркамоўныя плямёны, якія асіміляваліся з мясцовым насельніцтвам і ўтварылі ядро якуцкага (саха) народа. У першабытнаабшчынным ладзе якутаў, якія займаліся жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалоўствам, у 17 стагоддзі зараджаюцца элементы феадальных адносін. Якуцкія плямёны на чале з таёнамі (князямі) насялялі сярэдняе цячэнне Лены, нізоўі Вілюя і вярхоўе Яны; у 2-й палове 17 стагоддзя рассяліліся па нізоўях Лены, Яны, на Алянёку, Індыгірцы, Алазеі і Калыме. З прыходам у 1620-30-я гады рускіх казакоў якуты ў 1632 годзе прызналі ўладу рускага цара. Рускія казакі заснавалі ў 1632 годзе Якуцк. У 1638 годзе ўтворана Якуцкае ваяводства. У 17-18 стагоддзях якуты плацілі натуральны падатак — ясак. Частка іх перайшла да земляробства. З 1708 года якуцкія землі ў складзе Сібірскай, з 1764 года — Іркуцкай губерні. У 1760-я годы забаронены купля і продаж зямлі, за валасцямі замацаваны зямельныя ўчасткі, склалася т.зв. класная абшчынная сістэма землекарыстання (існавала да 1920 года). У 1805 годзе ўтворана Якуцкая вобласць, якой кіраваў начальнік, падпарадкаваны іркуцкаму губернатару. Паводле «Статута аб кіраванні іншародцаў» 1822 года якуты прылічаны да «качавых іншародцаў». У сярэдзіне 19 стагоддзя ў басейне рэк Алёкма і Віцім знойдзена золата. Будаўніцтва Сібірскай чыгункі, узнікненне золатаздабыўной прамысловасці і суднаходства па Лене спрыялі развіццю ў Саха (Якуціі) капіталістычных адносін, фарміраванню нацыянальнай буржуазіі. З 19 стагоддзя расійскі царызм выкарыстоўваў тэрыторыі Саха (Якуціі) як месца ссылкі. Сярод сасланых па палітычных матывах былі беларусы Р. А. Васільеў, А. А. Касцюшка-Валюжаніч. Тут праводзіў свае даследаванні і памёр у час падарожжа па рацэ Калыма І.Дз. Чэрскі. У рэвалюцыю 1905-07 гадоў узніклі дэмакратычныя саюзы і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.

27 красавіка 1922 года ўтворана Якуцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў складзе РСФСР.

У 1924 годзе ў Якуціі пачалося паўстанне, якое было выклікана неапраўданымі дзеяннямі мясцовых уладаў: закрыццём партоў для замежнага гандлю, абмежаваннем гандлю, перабоямі з завозам тавараў з мацерыка, канфіскацыяй аленяў у прыватных уласнікаў, адабраннем пашы пад прамысловыя новабудоўлі. У 1925 годзе паўстанцы заключылі перамір’е з савецкай ўладай і склалі зброю.

Аднак у 1927 годзе пачалося новае паўстанне пад кіраўніцтвам Паўла Ксенафонтава. Пасля яго задушэння ў 1928 годзе былі расстраляныя 128 чалавек, 130 атрымалі розныя турэмныя тэрміны, з іх частка не была звязана з паўстаннем. Сярод рэпрэсаваных былі вядомыя прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія нічога не ведалі пра паўстанне ці нават асуджалі яго.

У Вялікую Айчынную вайну больш за 50 тысяч ураджэнцаў Саха (Якуціі) змагаліся на франтах, 13 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У верасні 1990 года абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт рэспублікі. У кастрычніку 1991 года ўведзена пасада прэзідэнта (у 1991—2002 гадах — М. Я. Нікалаеў). У снежні 1991 года прынята сучасная назва Саха (Якуція). 31 сакавіка 1992 года Саха (Якуція) разам з іншымі суб’ектамі Расійскай Федэрацыі падпісала Федэратыўны дагавор.

Насельніцтва

Насельніцтва Якуціі складае 950,7 тыс. чал. (2005). Удзельная вага гарадскога насельніцтва: 64,2 %, шчыльнасць насельніцтва: 0,3 чал./км². Такім чынам, шчыльнасць насельніцтва ў Якуціі з’яўляецца самай нізкай сярод усіх суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Нацыянальны склад насельніцтва разнастайны. Асноўнымі этнічнымі супольнасцямі з’яўляюцца якуты (45,54 %) і рускія (41,15 %). Таксама ў рэспубліцы пражываюць украінцы (3,65 %), беларусы (0,45 %). Агулам, паводле перапісу насельніцтва ў 2002 г., у Якуціі пражываюць каля 127 розных народнасцяў. 64,26 % ад усяго насельніцтва з’яўляюцца гараджанамі, 35,74 %, адпаведна, сельскім насельніцтвам. Гарадамі з найбольшай колькасцю жыхароў з’яўляюцца Якуцк (235,6 тыс.), Нерунгры (69,1 тыс.), Мірны (34,4 тыс.), Ленск (26,2 тыс.) і Алдан (20,5 тыс.).

Якуція падзяляецца на 11 гарадоў, 35 улусаў і асобную адміністрацыйную адзінку Новасібірскія астравы.

Дзяржаўныя і афіцыйныя мовы

Згодна з 46 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Саха (Якуція), дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Саха (Якуція) з’яўляюцца мова Саха і Руская мова. Мовы карэнных малалікіх народаў Поўначы з’яўляюцца афіцыйнымі ў месцах кампактнага пражывання гэтых народаў.

Эканоміка

Прамысловасць

Рэспубліка Саха 
Назіральная пляцоўка кар’ера Мір і від на горад Мірны

У 1950-я і наступныя гады ў сувязі з адкрыццём алмазаносных радовішчаў на захадзе рэспублікі была створана, існуе і сёння вельмі магутная алмазаздабываючая прамысловая інфраструктура Рэспублікі Саха і Расійскай Федэрацыі.

Прамысловасць Якуціі арыентавана на здабычу і ўзбагачэнне сыравіны, рэспубліка багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыі Якуціі знаходзіцца найбуйнейшае ў краіне Эльконскае уранавае радовішча з разведаныя запасамі каля 344 тысяч тон.

У 2011 годзе распачата адгрузка вугалю з найбуйнейшага ў Расіі Эльгінскага вугальнага радовішчы.

Асноўныя сектары прамысловасці

  • Здабываючая (алмаза-, золата, нафта-, газа-, вугле- і іншыя карысныя выкапні)
  • Перапрацоўчая (гранильная, ювелірная, нафта-газаперапрацоўчага, дрэваапрацоўчая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і інш.)
  • Паліўна-энергетычны комплекс (вытворчасць энерганосьбітаў)
  • Лясная
  • Суднабудаванне
  • Лёгкая прамысловасць (гарбарна-абутковая, пушна-футравая і інш.)
  • Харчовая прамысловасць

Сельская гаспадарка

Транспарт

Сфера паслуг

У Якуціі развіваецца турызм і сфера адпачынку. Развіты малы і сярэдні бізнес. Ажыццяўляюць дзейнасць шматлікія бізнес інкубатары. Інвестыцыйны патэнцыял рэгіёну вельмі прывабны.

Культура

У верасні 2020 года ў Гагарынскай акрузе Якуцка адкрыўся Цэнтр культуры і сучаснага мастацтва імя Гагарына.

Палітыка

Рэспубліка Саха (Якуція) з’яўляецца дэмакратычнай прававой дзяржавай у складзе Расійскай Федэрацыі. Многія палажэнні Асноўнага Закона Якуціі паўтараюць палажэнні агульнарасійскай Канстытуцыі.

Крыніцай улады ў Рэспубліцы Саха (Якуція) з’яўляецца народ, які складаецца з грамадзян усіх нацыянальнасцей. Ніякая частка народа, ніякая асобная асобу не можа прысвоіць сабе права ажыццяўлення дзяржаўнай улады.

Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, а таксама праз органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання. Вышэйшым выразам ўлады народа з’яўляюцца рэферэндум і свабодныя выбары.

Канстытуцыя Рэспублікі Саха (Якуція)

Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Саха (Якуція) была зацверджана 2 красавіка 1992 года і ўступіла ў сілу 27 красавіка 1992 года — у дзень утварэння ў 1922 годзе Якуцкай АССР. Гэты дзень абвешчаны адным з дзяржаўных святаў у рэспубліцы — Днём Рэспублікі.

Дзяржаўны Сход (Іл Тумэн)

Вышэйшым прадстаўнічым, заканадаўчым і кантрольным органам Рэспублікі Саха (Якуція) з’яўляецца Дзяржаўны Сход (Іл Тумэн) — парламент рэспублікі.

Святы Якуціі

Акрамя агульнарасійскіх дзяржаўных і афіцыйных святаў, у Якуціі адзначаюцца рэспубліканскія дзяржаўныя святы:

  • 27 красавiка — Дзень Рэспублікі Саха (Якуція)
  • 21-26 чэрвеня — Нацыянальне свята Ысыах
  • 27 верасня — Дзень дзяржаўнасці Рэспублікі Саха (Якуція)

Гл. таксама

Зноскі

  • Саха Сірэ — Якуцкая зямля, звычайна перакладаецца як Якуція.
  • Ъ-Хабаровск — «Мечел» дацягнуўся да Эльгі
  • https://sakhalife.ru/doev-dmitrij-za-pyat-let-v-yakutii-poyavilos-pochti-tri-tysyachi-novyh-mest-v-uchebnyh-zavedeniyah/
  • Канстытуцыя Рэспублікі Саха (Якуція), Раздзел Першы, Гл.1, арт.5
  • Канстытуцыя Рэспублікі Саха (Якуція), Раздзел Першы, Гл.1, арт.6
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рэспубліка Саха, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рэспубліка Саха ГеаграфіяРэспубліка Саха ГісторыяРэспубліка Саха НасельніцтваРэспубліка Саха Дзяржаўныя і афіцыйныя мовыРэспубліка Саха ЭканомікаРэспубліка Саха КультураРэспубліка Саха ПалітыкаРэспубліка Саха Святы ЯкуцііРэспубліка Саха Гл. таксамаРэспубліка Саха ЛітаратураРэспубліка Саха СпасылкіРэспубліка СахаРасіяУсходняя СібірЯкуцкая мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінКлаўдзія ВасінаПалац Сапегаў (Гродна)ВейшнорыяАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўМазамбікМаксім Лужанін1 красавікаМТБанкБеларуская мова29 красавікаВера Аляксандраўна Палякова-МакейБанк ДабрабытВікіпедыяСкорасць гукуАлена Віктараўна АтрашкевічВільнюсФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаЯўхім Фёдаравіч КарскіПортСвятлана Міхайлаўна ЛясовічМузей старажытнабеларускай культурыАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўВалерый Станіслававіч МянжынскіПарэчкіШасцідзясятнікіНідэрландыСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскБеларускі арабскі алфавітРада БНРМарыяна Рахой27 сакавікаIva SativaТунісЛяхавіцкі стройСвяшчэнная Рымская імперыяДзень ВоліБеларускі саюз жанчын39Кніга рэкордаў ГінэсаІнфарматыка.neКрасавікПрыметнікСпіс самых высокіх людзейЗозімуЗюзяІнтэрнэтАнастасія Леанідаўна ХаванскаяРымская рэспублікаБеларускія татарыДжон Рональд Руэл ТолкінБарані (Астравецкі раён)Точка BYМаксім ТанкЯдвігін Ш.КалінінградАрганізацыя Аб’яднаных НацыйСерабрыстая чайкаАляксандр Васільевіч КалчакВ’етнамРаёўка (Маладзечанскі раён)ПрасніцаУладзімір Пятровіч БутрамееўСакураМігель СерветФінляндыяМаксім Гарэцкі69Данута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыВікісховішчаБараўПалессе🡆 More