Рэспубліка Заір

Рэспубліка Заір (фр.: République du Zaїre) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, якая існавала ў 1971—1997 гадах на месцы сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

На працягу ўсяго часу кіраўніком краіны быў Мабуту Сесе Секо.

Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Заір
фр.: République du Zaïre
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: La Zaïroise[d]
Рэспубліка Заір
27 кастрычніка 1971 — 16 мая 1997

Сталіца
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Грашовая адзінка заір[d]
Плошча
  • 2 345 410 км²
Насельніцтва
  • 46 498 539 чал.
Форма кіравання Mobutism[d] і рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У 1960 годзе Бельгійскае Конга атрымала незалежнасць. Утворана Рэспубліка Конга (пазней — Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Маладая дзяржава неадкладна была ўцягнута ў грамадзянскую вайну. У 1965 годзе, па заканчэнні крызіснага перыяду, прэзідэнтам стаў Мабуту Сесе Секо, які ў красавіку 1971 года переназваў дзяржаву ў Заір.

У 1996—1997 гадах у краіне адбылася новая грамадзянская вайна. Мабуту быў зрынуты, а да ўлады прыйшоў Жазеф Кабіла, пераназваўшы Заір у ДР Конга.

Унутраны лад

Паводле канстытуцыі 1967 года, кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 7 гадоў. Ён меў права прызначаць і ссоўваць членаў урада, усіх ваенных і грамадзянскіх службовых асоб, быў вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і паліцыяй і іншае. Вышэйшы орган заканадаўчай улады — аднапалатны Нацыянальны сход з 420 дэпутатаў, якія выбіраліся ўсеагульнымі і прамымі выбарамі пры таемным галасаванні на 5 гадоў. Выбары праводзіліся па адзіных спісах кандыдатаў, якія выстаўліся ў кожнай выбарчай акрузе кіруючай партыяй. Урад — Савет Міністраў — быў адказны толькі перад прэзідэнтам. Судовую сістэму складалі Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя, паліцэйскія і міравыя суды. Асаблівы судовы орган — Канстытуцыйны суд з 9 членаў, прызначаных прэзідэнтам.

У адміністрацыйным дачыненні Заір падзяляўся на 9 правінцый. Горад Кіншаса, сталіца краіны, з прыгарадамі выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку і прыроўнены да правінцыі. На чале правінцый стаялі губернатары, у гарадах і гарадскіх камунах — бургамістры, прызначаныя губернатарам. Бургамістры буйных гарадоў прызначаліся прэзідэнтам, члены гарадскіх і камунальных саветаў — губернатарам з ліку дзяржаўных служачых і партыйных работнікаў. У сельскіх камунах кіраванне ажыццяўлялася традыцыйнымі правадырамі плямёнаў.

Спасылкі

Tags:

ДР КонгаМабуту Сесе СекоФранцузская моваЦэнтральная Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Старажытны РымМарат Сяргеевіч МаркаўРодны склонПраспект Незалежнасці (Мінск)Звычайны прэзідэнтГенадзь Пятровіч ПашкоўСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыСправа журналістаў БелсатаNürnbergМы ідзём шырокімі палямі30 красавікаГрыбыІнцыдэнт Асама-СансаЧорны замак АльшанскіЛітваАлесь БачылаПубліцыстычны стыльДзяржаўная прэмія БССРВасіль ЗуёнакНарматыўны кантрольМедаль Францыска СкарыныСэрца на далоніПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Леанід Дранько-МайсюкМайСправа «Армія з народам»АдраджэннеЯндэксСуб’екты Расійскай ФедэрацыіПулемецкае возераПраспект Пераможцаў (Мінск)Васіль ВіткаБеларусь у вайне 1812 годаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ПрыметнікБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіЛідская раўнінаБеларускі алфавітУладзімір Аляксеевіч АрлоўБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціКарная аперацыя «Bamberg»Спіс газет БеларусіЗыбіцкая вуліцаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьПаўлюк Трус383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАЮлія Анатолеўна АрцюхКарла ТальявініГарады БеларусіКіраўнікі МінскаДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЭнцыклапедыяРэчыцаУкраінаБалтыйскі домСанкт-ПецярбургБеларусь у складзе Расійскай імперыіРасіяСказПапараць-кветкаМіхась ВасілёкViva BraslavАндаракМіндэльскае зледзяненнеДругая сусветная вайнаБеларускія народныя танцыГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Юрый Уладзіміравіч ТалубееўПесняры🡆 More