Жазеф Кабіла

Жазеф Кабіла Кабангэ (фр.: Joseph Kabila Kabange; нар.

4 чэрвеня 1971, Хева Бора, Дэмакратычная Рэспубліка Конга) — чацвёрты прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 2001 па 2019 гады. Заняў пасаду прэзідэнта пасля забойства свайго бацькі Ларана-Дэзірэ Кабілы. 27 лістапада 2006 г. афіцыйна названы першым дэмакратычна абраным у ходзе ўсеагульнага прамога галасавання прэзідэнтам ДРК.

Жазеф Кабіла
фр.: Joseph Kabila Kabange
Жазеф Кабіла
прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга[d]
26 студзеня 2001 — 25 студзеня 2019
Папярэднік Ларан Кабіла
Пераемнік Фелікс Чысекеды
Нараджэнне 4 чэрвеня 1971(1971-06-04)[…] (52 гады)
Бацька Ларан Кабіла
Жонка Olive Lembe di Sita[d]
Дзеці дачка: Сіфа
сын: Ларан-Дэзірэ Кабіла
Веравызнанне англіканства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне генерал-маёр
Узнагароды
Order of the Republic of Serbia National Order of the Leopard
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак кар’еры

Кабіла — старэйшы сын з дзесяці дзяцей свайго бацькі, трэцяга прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Ларана-Дэзірэ Кабіла. Жозэф нарадзіўся ў маленькім гарадку Хева-Бора ў кангалезскай правінцыі Паўднёвае Ківу. У канцы 1970-х гадоў бацька быў вымушаны з’ехаць у Танзанiю, і школу Кабіла-малодшы сканчаў ў Дар-эс-Саламе. Там жа, у Танзаніі, а затым у Угандзе і Руандзе Жазеф Кабіла пачаў атрымліваць вышэйшую ваенную адукацыю. У 1996 годзе ён далучыўся да паўстанцкай групоўкі свайго бацькі, якая насіла назву Альянс дэмакратычных сілаў вызвалення Конга. Камандаваў некалькімі аперацыямі ў ходзе ваеннай кампаніі, вядомай як Першая кангалезская вайна. Пасля перамогі Альянсу і ўзыходжанні Ларана-Дэзірэ Кабіла на пасаду прэзідэнта, Кабіла-малодшы з’ехаў заканчваць адукацыю ў Універсітэт нацыянальнай абароны НВАК у Пекіне.

Пасля вяртання з Кітая ў 1998 годзе Жазеф Кабіла атрымаў званне генерал-маёра і быў прызначаны намеснікам старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў кангалезскай арміі. Праз два гады, у 2000, яго прызначылі начальнікам Генштаба УС ДРК. На гэтай пасадзе ён быў адным з камандуючых ўрадавымі войскамі ў Другой кангалезскай вайне.

Прэзiдэнцтва

26 студзеня 2001 пасля гібелі свайго бацькі Жазэф Кабіла ва ўзросце 29 гадоў становіцца чацвёртым прэзідэнтам ДРК. Нягледзячы на ​​маладосць і адсутнасць вопыту, яму ўдаецца здейснiць шэраг крокаў па спыненні зацяжны грамадзянскай вайны ў краіне. Па мірным дамове 2002 года, падпісаным у паўднёваафрыканскім горадзе Сан-Сіці, і які стаў фармальным завяршэннем Другой кангалезскай вайны, Кабіла захоўваў за сабой пасаду прэзідэнта і кіраўніка дзяржавы. Аднак яго ўлада была абмежаваная часовай адміністрацыяй з чатырох віцэ-прэзідэнтаў: лідараў дзвюх найбуйнейшых паўстанцкіх груповак, прадстаўніка ад грамадзянскай апазіцыі і прадстаўнікі ад прыхільнікаў афіцыйнага ўрада.

У 2004 годзе (28 сакавіка і 11 чэрвеня) у краіне адбыліся дзве няўдалыя спробы дзяржаўнага перавароту, падаўленыя вернымі ўраду войскамі.

У снежні 2005 года агульнанацыянальны рэферэндум ухваліў новую канстытуцыю краіны, па якой мінімальны ўзрост кандыдата ў прэзідэнты зніжаўся з 35 да 30 гадоў. Прэзідэнцкія выбары па новай канстытуцыі, першыя дэмакратычныя выбары кіраўніка дзяржавы за 46-гадовую гісторыю незалежнасці ДРК, якая адбылася 30 ліпеня 2006 года. Жазефа Кабiлу падтрымлівала Народная партыя за рэканструкцыю і дэмакратыю, ініцыятарам стварэння якой ён з’яўляўся. Аднак афіцыйна ён балатаваўся як незалежны кандыдат.

Па выніках першага тура Кабіла набраў 45 % галасоў выбаршчыкаў, яго галоўны канкурэнт, віцэ-прэзідэнт і былы лідар адной з мяцежных ваенных груповак Жан-П’ер Бемба — 20 %. Другі тур галасавання адбыўся 29 кастрычніка 2006 года. 15 лістапада выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі выбараў, па якіх перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт Кабіла (58,05 % галасоў). Гэтыя вынікі былі пацверджаны 27 лістапада рашэннем Вярхоўнага Суда Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, а 6 снежня адбылася інаўгурацыя Жазефа Кабiлы ў якасці прэзідэнта Рэспублікі.

У эканамічным плане праўленне Кабiлы характарызавалася інфраструктурнымі праектамі (такімі, напрыклад, як аднаўленне чыгунак) i развiццём здабываючых галiн. Стабілізацыя сітуацыі ў краіне дазволіла дасягнуць прыкметных поспехаў у эканоміцы. З моманту заканчэння Другой кангалезскай вайны ў 2003 годзе толькі ў здабываючых галінах (нафта, медзь, волава, кобальт і інш.) пры ўдзеле замежных інвестараў было створана 100 тыс. працоўных месцаў. Разам з тым, увесь буйны бізнэс у краіне кантралюецца сям’ёй Кабiлы.

У 2011 годзе Кабіла быў пераабраны на другі тэрмін.

Паўнамоцтвы Кабiлы павінны былі скончыцца ў 2016 годзе, аднак у 2015 годзе быў прыняты закон, згодна з якім выбары магчыма прызначыць толькі пасля правядзення перапісу насельніцтва.

У верасні 2016 года ў ДРК пачаліся пратэсты з патрабаваннем адстаўкі Кабiлы і тэрміновага правядзення ў краіне прэзідэнцкіх выбараў. Выбары прэзідэнта павінны былі адбыцца ў Конга яшчэ ў лістападзе 2015 г. але праведзены не былі. Канстытуцыя ДРК абмяжоўвае максімальны тэрмін прэзідэнцтва дзесяццю гадамі, аднак згодна з пастановай вярхоўнага суда краіны прэзідэнт можа заставацца ва ўладзе да таго моманту, пакуль не будуць праведзены выбары. Пратэсты пачаліся ў горадзе Лумумбашы, іх ўзначаліў лідар апазіцыі Эцьен Чысекеды. Затым пратэсты перамясціліся ў сталіцу Кіншаса.

20 снежня 2016 года Ж. Кабіла заявіў, што ён не пакіне пасаду прэзідэнта пасля заканчэння тэрміну свайго прэзідэнцтва. Пасля гэтага пачалася новая хваля пратэстаў.

У пачатку снежня 2016 года ЗША і ЕС увялі санкцыі ў адносінах да ДРК, абвінаваціўшы ўлады краіны ў тым, што яны звярталіся да гвалту, выкарыстоўваючы таксама і іншыя метады, каб адтэрмінаваць выбары.

23 снежня 2016 года было дасягнута пагадненне паміж апазіцыяй і прэзідэнтам Кабiлaй. Згодна з iм, Кабіла павінен быў пакінуць сваю пасаду да канца 2017 года. Паводле дамовы Эцьен Чысекеды павінен быў курыраваць выкананне дагавора, таксама прэм’ер-міністр краіны павінен быў быць прызначаны ад апазіцыі.

Аднак у лістападзе 2017 года выбарчая камісія ў чарговы раз адклала правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, цяпер да 23 снежня 2018 года.

У снежні 2018 года выбары былі перанесены на 30 снежня гэтага года з-за страты пры пажары большай часткі абсталявання для галасавання ў Кіншасе.

На прэзідэнцкіх выбарах 30 снежня 2018 года перамог Фелікс Чысекеды і 24 студзеня 2019 года Кабіла перадаў яму прэзідэнцкія паўнамоцтвы.

У кастрычніку 2021 года Жазеф Кабіла абараніў дыпломную працу ва ўніверсітэце Яганэсбурга. Ступень магістра паліталогіі і міжнародных адносін яму была прысуджана па заканчэнні пяцігадовага навучання.

Зноскі

  • Joseph Kabila // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://web.archive.org/web/20120428210957/http://www.presidentrdc.cd/biographie.html
  • Голас АмерыкіВашынгтон: 1942. Праверана 20 ліпеня 2022.
  • Радиостанция «Эхо Москвы», передача 48 минут: Жозеф Кабила, президент Демократической Республики Конго (руск.). www.echo.msk.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  • а б Кусов, Виталий. "Жозеф Кабила: президент Конго, биография и правление". Правители Африки: XXI век [руская]. Праверана 2017-12-15.
  • Беспорядки в Конго: Протестующие требуют провести выборы (руск.). regnum.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  • Восстание в Конго: Президент Кабила призывает к порядку (руск.). regnum.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  • США и ЕС ввели санкции против Демократической Республики Конго (руск.). www.golos-ameriki.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2018. Праверана 12 студзеня 2019.
  • "Конго: влада і опозиція узгодили перехідний період для президента Кабіли". Німецька хвиля. 23 грудня 2016. Праверана 24 грудня 2016.
  • Военные Конго попали под санкции США (руск.). rossaprimavera.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  • Глава МИД ДР Конго — Евросоюзу: отзовите дипмиссию (руск.). rossaprimavera.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  • Чисекеди официально вступил в должность президента ДРК
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жазеф Кабіла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1971200120194 чэрвеняДэмакратычная Рэспубліка КонгаФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АдзёрВісарыён Сцяпанавіч ГарбукАперацыя «Баграціён»Віктар Анатолевіч ШніпКазімір Вікенцьевіч КамейшаПраспект Пераможцаў (Мінск)Фёдар Пятровіч ТалстойБеларуская АЭССродкі вытворчасціАляксандр Валер’евіч Хаджаеў190-я знішчальная авіяцыйная дывізіяГарады Кыргызстана1961 год у гісторыі музыкіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыВіцебскСэрца на далоніВера Аляксандраўна Палякова-МакейВермахтРаіса Андрэеўна БаравіковаКупаллеHTMLСексуальныя практыкі паміж мужчынаміРэмДзеяслоўМіхаіл Сафарбекавіч ГуцарыеўКапіталізмПінскМікола МаляўкаGoogle MapsПрывакзальная плошча (Мінск)СінонімыФранцішак БагушэвічШпалерыАлег Уладзіміравіч СалтукНёман (часопіс)ЯндэксФлягонт Ігнатавіч ВалынецІдэяПубліцыстычны стыльМіхайлоўская набярэжнаяПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Беларуская энцыклапедыяСпіс газет БеларусіМіхась БашлакоўПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)АнтыінтэлектуалізмЕва ВежнавецУладзімір Міхайлавіч КонанКірыліцаСпіс беларускіх імёнAmor fatiКанадскі каралеўскі ваенны каледжПрыназоўнікСлуцкРаманКарлес ПучдэмонАртур ВольскіЗаслаўеБабруйскФранцыск СкарынаВуліца Карла Маркса (Мінск)Адольф ГітлерДзеепрыслоўеБеларуская дыяспараЧарапёцкаеКуфарДзікае паляванне караля Стаха (фільм)АповесцьХод каралевы (міні-серыял)🡆 More