Ружа: род раслін

Ру́жа (Rosa) — род кветкавых раслін сямейства ружавых.

Мае мноства культурных форм. Дзікарослыя віды ў Беларусі называюць шыпшынамі.

Ружа
Ружа: Этымалогія, Батанічнае апісанне, Пашырэнне
Ружа сабачая (Rosa canina)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa L., 1753, nom. cons.

Сінонімы
  • Hulthemia Dumort., 1824
  • ×Hulthemosa Juz., 1941
Тыпавы від
Rosa cinnamomea L., 1753, typ. cons.
[syn. Rosa pendulina L., 1753], non
Rosa cinnamomea L., 1759, nom. illeg.
[syn. Rosa majalis Herrm., 1762]
Ружа: Этымалогія, Батанічнае апісанне, Пашырэнне
Сістэматыка
на Віківідах
Ружа: Этымалогія, Батанічнае апісанне, Пашырэнне
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24807
NCBI  3764
EOL  29911
GRIN  g:10544
IPNI  34015
FW  157343

Этымалогія

Назва роду паходзіць ад польск.: róża, што ў сваю чаргу ўтварылася ад ням.: rose і лац.: rosa. Шыпшына атрымала назву з-за вострых шыпоў, якія пакрываюць яе галіны.

Батанічнае апісанне

Ружа: Этымалогія, Батанічнае апісанне, Пашырэнне 
Дыяграма кветкі роду Шыпшына

Лістападныя або вечназялёныя кусты, як правіла, вышынёй 1-5 метраў, часам павойныя, вышынёю 15—300 см (некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіныы даўжынёю да 12 м).

Пабегі пакрытыя калючкамі.

Лісце чаргаванае, непарнаперыстае, з парнымі, прырослымі да чаранка прылістнікамі (рэдка простыя і без прылістнікаў, як у Rosa persica), утрымлівае 5-7 лісточкаў.

Кветкі розных колераў, як правіла, бледна-ружовыя, простыя ці махровыя, 4-6 см (да 16 см) у дыяметры, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці. Цвіценне ў еўрапейскай частцы Расіі ў маі — чэрвені.

Плод несапраўдны (гіпантый), авальны або яйкападобна-шарападобны, пры выспяванні чырвонага, аранжавага, пурпурна-чырвонага колеру, са шматлікімі арэшкамі ўсярэдзіне. Афарбоўка гіпантыя абумоўлена высокім утрыманнем каратынаў. Плады выспяваюць у верасні-кастрычніку.

Пашырэнне

Адрозніваецца сотні відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў. Старажытны цэнтр вырошчвання — Пярэдняя Азія, адкуль ружа трапіла ў антычную Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын). Найбольш вядомыя: ружа Жэрара, ружа іржава-чырвоная, ружа майская, ці карычная, ружа мяккая, ружа сабачая, ружа скурысталістая, ружа Юндзіла. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля агароджаў. У Беларусі інтрадукаваны ружа калючая, ружа маршчыністая, ружа шматкветная, ружа шызая і інш.

Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае ружа карычная (Rosa cinnamomea L.).

Віды

Пералік відаў складзены на аснове дадзеных GRIN.

Ружа: Этымалогія, Батанічнае апісанне, Пашырэнне 
Ружа карычная (Rosa cinnamomea).
Агульны выгляд расліны

Выкарыстанне

З шыпшыны варылі сочыва, кісялі, сушылі яе.

У народнай медыцыне плады шыпшыны выкарыстоўвалі пры прастудзе, малакроўі, рэўматызме, гіпертаніі, а таксама як супрацьзапаленчы, мачагонны і жаўцягонны сродак. Адвар каранёў шыпшыны дапамагае пры паралічы і захворванні ног.

З пялёсткаў кветак некаторых відаў атрымліваюць ружавы алей.

Шыпшына ў культуры

У народнай культуры шыпшына сімвалізавала мужчынскае цела і маладосць.

Бог кахання Палель, сын багіні Лады, насіў вянок, у які былі ўплецены ружовыя кветкі шыпшыны. Святую Арыну, якая ўшаноўваецца ў народным календары 1 кастрычніка звалі Арынай-шыпшынніцай, таму што ў гэты час паўсюдна збіралі плады шыпшыны, каб нарыхтоўваць на зіму.

У літаратуры

Беларускай ружай клічуць.
Пчолкі кветкі ёй казычуць.
Як пялёсткі абляцелі -
Хутка і плады паспелі.

Алена Церашкова. «Шыпшына».

У беларускім фальклоры шыпшына іншы раз сімвалізавала боль, пакуты, варожасць. Напрыклад, такой сімволікай карыстаюцца ў сваіх вершах Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка і Ніна Аксёнчык.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

  • Шиповник — род Rosa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Tags:

Ружа ЭтымалогіяРужа Батанічнае апісаннеРужа ПашырэннеРужа ВыкарыстаннеРужа Шыпшына ў культурыРужа ЗаўвагіРужа ЛітаратураРужа СпасылкіРужаРодРужавыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Покуць21 красавікаУладзімір Георгіевіч МулявінЭдзі АгняцветВершаваны памерКіслародЭкстазKufar.byВытворчасцьМаксім ТанкФілалагічны факультэт БДУМар’ян ДуксаСвая моваДом урада (Мінск)Камп’ютарная сеткаБачная зорная велічыняГісторыя МінскаНіна Іосіфаўна МацяшЭліза АжэшкаЯн БаршчэўскіХрыстос прызямліўся ў ГародніПітэр ХігсПедру I (імператар Бразіліі)Леанард Габрыэль ПацейПартызанскі праспект (Мінск)БаронАртур Аляксандравіч КлінаўПастаянная запамінальная прыладаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяГаліна Аляксандраўна БарташэвічСімяон ПолацкіДзень ПерамогіHahniidaeРакета-носьбітСпіс памерлых у 2024 годзеБарыс РагуляМарыя АнтуанетаБелавежская пушчаМатрыца (фільм)ПавецьМойваБеларуская дудаЭлектронны чытальнік100 найвялікшых беларускіх песеньЛюдміла РублеўскаяЯзэп Нарцызавіч ДраздовічПадзолістыя глебыКелі КларксанМухамад ІкбалЭліптычная крываяПаводка ў Казахстане (2024)Мінская вобласцьДавальны склонФуэртэвентураАланінАлесь БачылаПапараць-кветкаШэраньЗямля пад белымі крыламіРэкі і каналы БеларусіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхВасіль Аляксеевіч ЖуковічМарыя ГжэгажэўскаяМіхась ДаніленкаПадарожжа з ЖыгамонтамРасліныАВялікія князі літоўскіяБярозка (часопіс)Давыд ГарадзенскіЗапазычаныя словыЮрась ШамецькаСмаргоньРадавод🡆 More