П’езаэлектрычны Эфект

П’езаэлектрычны эфект — эфект узнікнення палярызацыі дыэлектрыка пад уздзеяннем механічных напружанняў (прамы п’езаэлектрычны эфект).

Існуе і адваротны п’езаэлектрычны эфект — узнікненне механічных дэфармацый пад уздзеяннем электрычнага поля.

П’езаэлектрычны Эфект
Стварэнне электрычнага напружання п’езаэлектрыкам. Амплітуда ваганняў дыска павялічана дзеля нагляднасці.

Прамы і адваротны п’езаэлектрычныя эфекты назіраюцца ў адных і тых жа крышталях — п’езаэлектрыках. Прамы эфект адкрыты братамі Жакам і П’ерам Кюры ў 1880 г. Адваротны эфект быў прадбачаны ў 1881 г. Ліпманам на аснове тэрмадынамічных меркаванняў і ў тым жа годзе эксперыментальна пацверджаны братамі Кюры.

П’езаэфект нельга блытаць з электрастрыкцыяй. У адрозненне ад электрастрыкцыі, прамы п’езаэфект назіраецца толькі ў крышталях без цэнтра сіметрыі. Хоць у класе 432 кубічнай сінгоніі няма цэнтра сіметрыі, п’езаэлектрычнасць у ім таксама немагчыма. Такім чынам, п’езафект можа назірацца ў дыэлектрычных крышталяў, якія належаць толькі да аднаго з 20 класаў кропкавых груп.

Выкарыстанне п’езаэфекта ў тэхніцы

Прамы п’езаэфект выкарыстаны:

  • у запальнічках, для атрымання высокага напружання на разрадніку да іскравога прабою паветра;
  • у датчыках у якасці адчувальнага да фізічнага ўздзеяння элемента (чым большая сіла, тым вышэйшае напружанне на кантактах), напрыклад, у сілавымяральных датчыках і датчыках ціску вадкасцяў і газаў;
  • у якасці адчувальнага элемента ў мікрафонах, гідрафонах, галоўках гуказдымальніка электрафонаў, прыёмных элементаў санараў;
  • у кантактным п’езаэлектрычным узрывальніку (напрыклад да зарадаў РПГ-7).

Адваротны п’езаэлектрычны эфект выкарыстаны:

  • у п’езавыпраменьвальніках гуку ў паветра (эфектыўныя на высокіх частотах і маюць дробныя габарыты, такія напрыклад устаўляюцца ў музычныя паштоўкі, разнастайныя апавяшчальнікі ў бытавых прыладах ад наручных гадзіннікаў да рознай кухоннай тэхнікі), ультрагукавых выпраменьвальніках;
  • у выпраменьвальніках гідралакатараў (санарах);
  • у сістэмах звышдакладнага пазіцыянавання, напрыклад у сістэме пазіцыянавання іглы ў сканавальным тунэльным мікраскопе ці ў пазіцыянеры зрушэння галоўкі цвёрдага дыска;
  • для падачы чарніла ў струменных прынтарах, якія друкуюць сальвентным чарнілам;
  • у п’езаэлектрычных рухавіках;
  • у адаптыўнай оптыцы, для выгібання адбівальнай паверхні дэфармавальнага люстэрка.

Прамы і адваротны эфект адначасова:

  • у кварцавых рэзанатарах, якія таксама выкарыстоўваюць як эталон частаты;
  • у п’езатрансфарматарах для вымярэння напружання высокай частаты.

Гл. таксама

  • П’езаэлектрык
  • П’езаэлектрычнасць
  • Электрастрыкцыя
  • Эфект Вілары

Зноскі

Tags:

Электрычнае поле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьYouTubeКуфарПупПошукавая аптымізацыяРудня (Пухавіцкі раён)Спіс колераўБеларуская фанетыкаПеніс чалавекаПацукіМухамор чырвоныКатэхізіс Сымона БуднагаВульваФранцыск СкарынаАлесь ЖукСтарабеларуская моваНавум Якаўлевіч ГальпяровічЭлістаМіхал АнемпадыстаўЛітаратурныя жанрыЯўген Мікалаевіч ВорсінСымон БудныХрыстос прызямліўся ў ГародніПінская шляхта (п’еса)Янка КупалаМужыцкая праўдаHTMLНіл ГілевічКелі КларксанГаннаЯнка МаўрСексПолацкХайкуБеларуская цэнтральная радаСідрАпалінарый Гіляравіч ГараўскіНа ростаняхReform.byАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)Аляксандр Бекіравіч СмольскіДадаізмПрастрэл шыракалістыВакуумБеларускі лацінскі алфавітУладзімір СцяпанНюшаКіраваннеЯнка СіпакоўІпацій ПацейЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшАнальны сексГарабурдаІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЎРыгор БарадулінЗлучнікЧарнобыльСюй ХауцзэІнтэрнэтЧжу ЦзяхуаТэпінгСінільная кіслатаМалітва ГасподняяПрыметнікMetro-Goldwyn-MayerГарантала (правінцыя)Першы крыжовы паходБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаМінскПолымя (часопіс)Праспект Незалежнасці (Мінск)БерасцянкаБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіНіна Іосіфаўна Мацяш27 красавіка🡆 More